ЗША адрэагавалі на паведамленні пра тое, што ўкраінскія вайскоўцы ўзялі ў палон двух грамадзян Кітая, якія ваявалі на баку Расіі, піша The Moscow Times.

Як паведаміла прэс-сакратарка Дзяржаўнага дэпартамента Тэмі Брус падчас брыфінгу, гэтыя звесткі выклікаюць сур’ёзную занепакоенасць Вашынгтона.
— Мы ведаем пра паведамленні, паводле якіх Украіна захапіла двух кітайскіх грамадзян, што бралі ўдзел у баявых дзеяннях на баку Расіі. Кітай застаецца ключавой крыніцай падтрымкі Расіі ў вайне супраць Украіны, — падкрэсліла Брус.
Паводле яе, каля 80% прадукцыі падвойнага прызначэньня, якую Расія выкарыстоўвае для вядзення вайны, паступае з Кітая. Брус таксама нагадала пра пазіцыю прэзідэнта ЗША Дональда Трампа, які раней заявіў, што ўмацаванне супрацоўніцтва паміж Расіяй і Кітаем — дзвюма ядзернымі дзяржавамі — «толькі пагоршыць глабальную нестабільнасць» і зробіць ЗША і іншыя краіны «менш абароненымі, менш бяспечнымі і менш багатымі».
Чытайце таксама