Сяброўства пад пагрозай. У адносінах Трампа і Маска з'явілася расколіна — BILD
Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
Читать по-русски


/

Абраны прэзідэнт ЗША Дональд Трамп і самы багаты чалавек у свеце Ілан Маск, якіх у СМІ ўжо назвалі «галоўнымі сябрамі года», сталі неразлучныя ў апошнія месяцы. Яны разам наведвалі спартовыя падзеі, назіралі за запускам ракет і часта сустракаліся ў Флорыдзе. Маск нават атрымаў пасаду кіраўніка новай прэзідэнцкай ініцыятывы па скарачэнні бюракратыі і дзяржаўных выдаткаў. Аднак сяброўства паміж мільярдэрам і будучым прэзідэнтам ЗША, здаецца, сутыкаецца з першымі цяжкасцямі, піша BILD.

Илон Маск. Фото: Reuters
Ілан Маск. Фота: Reuters

Паводле інфармацыі выдання Axios, нядаўна адбыўся канфлікт паміж Іланам Маскам і Барысам Эпштэйнам — ключавым дарадцам Трампа. Прычынай стаў выбар Мэта Гетца на пасаду міністра юстыцыі, які Маск раскрытыкаваў. Ён таксама паставіў пад сумнеў уплыў Эпштэйна на Трампа, што выклікала рэзкі адказ: Эпштэйн заявіў, што той не разумее сутнасці пытанняў, якія абмяркоўваюцца.

Акрамя таго, паводзіны Маска выклікаюць незадаволенасць унутры каманды Трампа. Паводле інфармацыі NBC News, яго крытыкуюць за тое, што ён «паводзіцца як віцэ-прэзідэнт» і спрабуе прыцягнуць да сябе ўвагу.

Дадатковае напружанне прыносяць першыя рашэнні Трампа. Нядаўна ён прызначыў Говарда Латніка міністрам гандлю, хоць Маск лабіяваў яго на пасаду міністра фінансаў. Яшчэ больш Маска засмуцілі планы будучага прэзідэнта што да паслаблення экалагічных нормаў для аўтапраму і адмены падатковых ільгот на куплю электрамабіляў. Гэта, у прыватнасці, можа ўдарыць па Tesla, якая цалкам арыентаваная на вытворчасць экалагічна чыстых машын.

Чытайце таксама