«Мне ўжо кепска». Беларус паказаў нашэсце кляшчоў у Камянецкім раёне
Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
Читать по-русски


/

Беларус прыехаў на рыбалку, а яго атакавалі кляшчы. «Глядзіце, глядзіце, глядзіце», — з жахам кажа ён у TikTok-відэа, дэманструючы падпісчыкам колькасць кляшчоў на яго штанах.

Ролік быў апублікаваны 25 сакавіка. За суткі ён набраў амаль 2 мільёны праглядаў і 1400 каментароў.

Мяркуючы з роліка, за 200 метраў, якія мужчына прайшоў ад аўтамабіля ў бок ракі, яго штаны абляпіла некалькі дзясяткаў кляшчоў.

Карыстальнікі актыўна каментавалі відэа:

  • «Самае непатрэбнае насякомае ў свеце».
  • «За савецкім часам лясы апрацоўвалі ад кляшчоў».
  • «Я спачатку падумаў, што гэта дзіркі ад зваркі».
  • «Беражыце сябе! Я хварэла на барэліёз — нікому не пажадаю».
  • «У мяне сёння сабака памёр ад укусу».
  • «Я б панічку злавіла, усім сэрцам іх баюся».
  • «Мне ўжо кепска. Я ў лес гадоў 15 не хаджу праз гэтых казявак».

Кляшчы могуць несці вялікую небяспеку для здароўя чалавека і жывёл. Асноўныя рызыкі, звязаныя з іх укусамі, — перадача інфекцыйных захворванняў. Кляшчы могуць быць пераносчыкамі розных хвароб, такіх як барэліёз (хвароба Лайма), клешчавы энцэфаліт, анаплазмоз і рыкетсіёз.