Зніклыя ў Турцыі сёстры-альпіністкі з Беларусі знойдзеныя
Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
Читать по-русски


/

Дзвюх зніклых у Турцыі сясцёр-альпіністак з Беларусі Марыю і Валянціну Іванковых знайшлі на другі дзень пошукаў, яны жывыя, паведамляе Haberturk.

Горы ў Турцыі. Фота: pixabay.com

Дзяўчат знайшлі 20 лістапада каля пяці гадзін вечара недалёка ад вёскі Улупынар у раёне Ях’ялы правінцыі Кайсэры. Адзначаецца, што беларускі жывыя і здаровыя.

Нагадаем, што 36-гадовыя сёстры-блізняты Валянціна і Марыя прыляцелі з Анкары ў горад Нігдэ, каб заняцца альпінізмам. 16 лістапада яны выправіліся ў паход у Нацыянальны парк «Едыгёлер». Сёстры падняліся на вяршыню Кызылкая, неўзабаве сувяць з імі знікла.

19 лістапада, пасля таго як беларускія дыпламаты звязаліся з мясцовымі ўладамі, пачаліся пошукі зніклых альпіністак.

У рэгіён скіравалі пошукавыя групы ўпраўлення па надзвычайных сітуацыях і ліквідацыі наступстваў стыхійных бедстваў МУС Турцыі, а таксама жандармерыі.

Пошукава-выратавальныя работы вялі як з паветра, так і з зямлі.