Спецназ будзе штурмаваць гандлёвы цэнтр, дзе «ўскладнілася абстаноўка». Частку вуліц у Мінску перакрыюць
Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
Читать по-русски


/

У Беларусі працягваюцца вучэнні перад выбарамі. Сілавікі будуць трэніравацца спыняць «групавое парушэнне грамадскага парадку», а ў адным з гандлёвых цэнтраў спецназ адпрацуе ўмовы «ўскладнення абстаноўкі», паведамілі ў ведамстве.

Учения силовиков в торговом центре. Скриншот: видео МВД
Вучэнні сілавікоў у гандлёвым цэнтры. Скрыншот: відэа МУС

У другі дзень вучэнняў, 20 лістапада, плануецца «адпрацоўка практычных дзеянняў па спыненні групавых парушэнняў грамадскага парадку».

Акрамя таго, у адным з гандлёва-забаўляльных цэнтраў пройдзе трэніроўка падраздзяленняў спецназа: яны правераць «дакладнасць і зладжанасць» сваіх дзеянняў у выпадку «ўскладнення аператыўнай абстаноўкі».

Назва ГЦ, дзе пройдзе навучальны штурм, не паведамляецца. Адзначым, што ў мінскім «Экспабеле» паведамілі, што ўвечары 20 лістапада там пройдуць «планавыя работы» — доступ наведнікаў будзе абмежаваны з 20.30 да 08.30 наступнага дня.

Асобныя ўчасткі сталічных вуліц будуць перакрытыя, імі будзе ехаць спецтэхніка МУС.

Нагадаем, раней у ведамстве паведамілі, што з 19 да 22 лістапада ў Мінску і іншых гарадах пройдуць перадвыбарныя камандна-штабныя вучэнні з удзелам «суб'ектаў дзяржаўнай сістэмы рэагавання».

«Падчас вучэнняў праваахоўнікі прадэманструюць гатоўнасць да аператыўнага рэагавання на магчымыя ўскладненні абстаноўкі ў краіне падчас электаральнай кампаніі. Мэта ўводных задач — недапушчэнне праяваў экстрэмізму і тэрарызму, уцягвання грамадзян у супрацьпраўныя дзеянні, спыненне парушэнняў грамадскага парадку», — паведамілі ў МУС.

У дні правядзення вучэнняў «магчымае перамяшчэнне спецтэхнікі з перакрыццем вуліц, а таксама выкарыстанне піратэхнікі».