Курсанты, якія праходзілі навучанне ў аўташколах на «механіцы», могуць здаваць практычны экзамен як на МКПП, так і на АКПП. Пра гэта заявіў прадстаўнік ДАІ МУС Павел Санкевіч.
Паводле яго, з 6 ліпеня ў сілу ўступілі змены ў Закон «Пра дарожны рух», якія дазваляюць прэтэндэнтам у кіроўцы, якія завяршылі навучанне ў аўташколе на механічнай трансмісіі, здаваць экзамен у ДАІ як на «механіцы», так і на «аўтамаце». Калі ж навучанне праходзіла на «аўтамаце», то ў ДАІ выпрабаванні давядзецца праходзіць толькі на АКПП.
Якія яшчэ змены набылі моц з 6 ліпеня:
- не трэба здаваць тэарэтычны экзамен грамадзянам Расіі і Беларусі, якія звернуцца ў падраздзяленні ДАІ для абмену правоў, выдадзеных у Расіі;
- спрошчаны парадак абмену замежнага пасведчання кіроўцы ў выпадку яго страты;
- уведзены папярэдні запіс на правядзенне паўторнага практычнага экзамену для тых, хто не здаў яго з першай і наступнай спробы. Выключанае абмежаванне мінімальнай працягласці такога выпрабавання ва ўмовах рэальнай дарожнай абстаноўкі, працягласць яго правядзення будзе вызначацца толькі выкананнем абавязковых элементаў;
- для праверкі навыкаў кіравання матацыклам на спецыяльнай пляцоўцы даецца магчымасць дапусціць адну памылку, пры гэтым экзамен працягнецца з першапачатковай пазіцыі нявыкананага элементу.
Нагадаем, змены ў закон былі прынятыя ніжняй і верхняй палатамі парламента летась, Аляксандр Лукашэнка зацвердзіў іх у студзені 2024-га. Некаторыя палажэнні набылі моц адразу ж.