У Мінску затрымалі экс-кіраўніка ліквідаванай партыі «Зялёныя» — ён хацеў ускласці кветкі ля амбасады Расіі ў памяць пра Навальнага
Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
Читать по-русски


У Мінску затрыманы былы кіраўнік ліквідаванай партыі «Зялёныя» Дзмітрый Кучук. Яго адвезлі ў Цэнтральны РУУС, паведамляе «Еўрарадыё».

Скриншот видео: Facebook / Дмитрий Кучук
Скрыншот відэа: Facebook / Дзмітрый Кучук

Кучук збіраўся ўскласці кветкі ля расійскай амбасады, каб ушанаваць памяць Аляксея Навальнага. Перад затрыманнем Дзмітрый Кучук паспеў сказаць, што ля амбасады шмат сілавікоў.

Дзмітрый Кучук — кіраўнік ліквідаванай партыі"Зялёныя". Пасля ліквідацыі партыі ён збіраўся ўдзельнічаць у выбарах у парламент, нягледзячы на тое, што «ў Беларусі няма сумленных свабодных выбараў, а нашыя галасы ніхто не лічыць», але ЦВК не зарэгістраваў яго групу.