Украінскі футбаліст перад матчам Лігі чэмпіёнаў не паціснуў рукі расіяніну. Гульня завяршылася драматычна
Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
Читать по-русски


/

Перад матчам Лігі чэмпіёнаў украінец Анатоль Трубін не стаў вітаць расіяніна Аляксандра Галавіна.

«Манака» прымаў «Бенфіку» ў межах пятага тура асноўнага раўнда турніру. Пасля гімна Лігі чэмпіёнаў футбалісты традыцыйна абменьваліся поціскамі рук. Галкіпер партугальскага клуба Трубін не падаў руку паўабаронцу французскай каманды Галавіну. Мяркуючы з рэакцыі расіяніна, ён здзівіўся такому ўчынку ўкраінца.

Сама гульня складвалася драматычна. «Манака», які ні разу не прайграў у першых чатырох сустрэчах, вёў у ліку — 2:1. Прычым у выпадку з першым мячом Галавін зрабіў галявую перадачу. Але на 84-й і 88-й хвілінах футбалісты «Бенфікі» забілі двойчы і атрымалі перамогу — 3:2.

Каманда Трубіна займае з 9 ачкамі 14-е месца, а «Манака» з 10 баламі ідзе восьмым. Украінскі галкіпер выступае ў Партугаліі з 2023 года. А Галавін перайшоў у французскі клуб у 2018-м.

Адзначым, што ў лістападзе гэтага года партугальскае выданне A Bola назвала Анатоля расіянінам, на што футбаліст адрэагаваў у сацсетках допісам з нацыянальным сцягам.

З пачатку поўнамаштабнай вайны ва Украіне расійскія зборныя і клубы адхіленыя ад міжнародных матчаў.