У Баранавічах адмянілі канцэрт вядомага расійскага стэндап-коміка. Чаму?
Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
Читать по-русски


/

У Баранавічах адмянілі канцэрт расійскага коміка Багдана Лісеўскага з прычыны «нізкай рэалізацыі білетаў», піша мясцовае выданне BAR24.

Афиша концерта Богдана Лисевского. 2024 год, Барановичи. Фото: kvitki.by
Афіша канцэрта Багдана Лісеўскага. 2024 год, Баранавічы. Фота: kvitki.by

Багдан Лісеўскі праславіўся дзякуючы шоу «Плюшки» і «Опять не Гальцев». Ён у ролі вядоўцы браў інтэрв'ю ў розных зорак, наўмысна задаючы ім правакацыйныя і недарэчныя пытанні і ператвараючы кожнае інтэрв'ю ў шоу абсурду. Канцэрт Лісеўскага мусіў адбыцца ў Баранавічах 20 лістапада.

11 лістапада ў сеціве з’явілася інфармацыя, што мерапрыемства і ў Баранавічах, і ў Бабруйску адмененае.

— Так, з намі звязаліся і паведамілі, што мерапрыемства не адбудзецца. Прычына ў нізкай рэалізацыі білетаў. Для параўнання: усе білеты на выступ Нурлана Сабурава ў Баранавічах былі раскупленыя за пяць дзён, — паведаміла супрацоўніца гарадскога дома культуры ў Баранавічах.

Для вяртання сродкаў, выдаткаваных на куплю білета, гараджанам трэба звяртацца ў службу падтрымкі білетнага аператара kvitki.by.