Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Зеленский заявил о готовности уйти с поста президента
  2. «Нам без разницы, чьи это аппараты». Беларусский полковник объяснил, почему военные молчат о сбитых над Гомельщиной беспилотниках
  3. СМИ: США потребовали от Украины отозвать резолюцию в ООН с осуждением российского вторжения
  4. Не только война в Украине. В России заявили о двух «параллельных» переговорах с США — что обсуждают на вторых
  5. Власти ударят по частникам, введут новшества по мобильной связи и онлайн-торговле и требуют отчитаться по налогам. Изменения марта
  6. Душил, насиловал и убивал, срезая с жертв нижнее белье. Рассказываем о маньяке из Гродно, которого упустили в Беларуси
  7. «Редкоземельные металлы, нефть и все, что сможем получить»: Трамп заявил, что еще хочет взамен «вложенных в Украину денег»
Читать по-русски


Чалец Каардынацыйнага савета пры Грамадскай палаце Расіі, палітолаг Уладзімір Карасёў назваў прэзідэнта Азербайджана Ільхама Аліева «піда…сам» пасля таго, як той абвінаваціў расійскіх прадстаўнікоў у крушэнні пасажырскага самалёта ў Казахстане. Старшыня Грамадскага савета пры Міністэрстве экалогіі і прыродных рэсурсаў Азербайджана Амін Мамедаў у адказ назваў Карасёва «далёкай ад культуры істотай», піша «Холод».

Место крушения пассажирского самолета «Азербайджанских авиалиний» недалеко от города Актау, Казахстан, 25 декабря 2024 года. Фото: Reuters
Месца крушэння пасажырскага самалёта «Азербайджанскіх авіяліній» недалёка ад горада Актау, Казахстан, 25 снежня 2024 года. Фота: Reuters

6 студзеня падчас сустрэчы са сваякамі загінулых у авіякатастрофе прэзідэнт Азербайджана Ільхам Аліеў заявіў, што віна за крушэнне лайнера «ляжыць на прадстаўніках Расійскай Федэрацыі». Падчас сустрэчы ён таксама запатрабаваў пакарання для вінаватых, празрыстасці расследавання інцыдэнту і «чалавечых паводзінаў».

У гэты ж дзень Карасёў апублікаваў навіну з заявай Аліева ў сваім тэлеграм-канале і падпісаў яе словамі: «І пра піда…саў» (арфаграфія аўтара захаваная). Пазней карыстальнік пад нікам Erich Hauser прысароміў Карасёва за абразы і папрасіў яго «дыскутаваць годна». У адказ на гэта Карасёў напісаў: «На пакрыўджаных небратах рускую гарэлку возяць».

Выданне Vesti.az паведаміла, што на пасты Карасёва звярнуў увагу старшыня Грамадскага савета пры Міністэрстве экалогіі і прыродных рэсурсаў Азербайджана Амін Мамедаў.

«Калі грамадская палата Расійскай Федэрацыі лічыць гэтую прамову адпаведнай сваім этычным нормам, становіцца зразумела, на якім узроўні яна знаходзіцца цяпер», — заявіў чыноўнік.

З ягоных словаў, у сучаснай Расіі «публічныя асобы і людзі з высокім сацыяльным статусам» усё часцей «дазваляюць сабе грубую і абразлівую рыторыку». Ён лічыць, што адсутнасць наступстваў за абразы замежных лідараў можа прывесці да выкарыстання такога ж стылю зносін і ў дачыненні да расійскага кіраўніцтва.

«Раней грамадскія дзеячы Расіі служылі прыкладам высокай культуры і маральных прынцыпаў, аднак сёння гэтыя якасці, на жаль, страчаныя. І пра самалёт AZAL разважае такая далёкая ад культуры істота, як Карасёў», — сказаў на заканчэнне Мамедаў.

Самалёт «Азербайджанскіх авіяліній», які ляцеў з Баку ў Грозны, пацярпеў крушэнне раніцай 25 снежня недалёка ад горада Актау на захадзе Казахстана. На борце знаходзіліся 67 чалавек, з якіх выжылі 29.

28 снежня Уладзімір Пуцін патэлефанаваў прэзідэнту Азербайджана Ільхаму Аліеву і папрасіў прабачэння за «трагічны інцыдэнт». На наступны дзень Аліеў абвінаваціў Расію ў спробе замяць прычыну крушэння самалёта. Ён заявіў, што на падлёце да Грознага паветранае судна было выведзенае з ладу сродкамі радыёэлектроннай барацьбы, а потым абстралянае, што прывяло да яго крушэння.