Прэзідэнт ЗША Джо Байдэн падчас дэбатаў з былым амерыканскім лідарам Дональдам Трампам заявіў, што пасля ўзяцця Расіяй Кіева Масква нацэліцца на Мінск і Варшаву. Ён таксама лічыць, што пасля перамогі Расіі ва Украіне можа пачацца трэцяя сусветная вайна. Пра гэта ён заявіў падчас дэбатаў, якія трансляваў тэлеканал CNN.
«Пуцін хоча ўзяць усю Украіну. Думаеце, ён там спыніцца? Што, вы думаеце, адбудзецца з Польшчай, калі ён возьме Украіну, што адбудзецца з Беларуссю, што адбудзецца з тымі краінамі NATO?» — сказаў Байдэн.
Пазіцыю Трампа што да Украіны Байдэн назваў «пагрозай ядзернай вайны».
«Нам трэба абараніць мір, бо нашая бяспека стаіць на коне. Калі хочаце вайны — проста дайце Пуціну ўзяць Кіеў. Вы ўбачыце, што здарыцца ў Польшчы, Венгрыі і іншых месцах уздоўж мяжы. Тады будзе вайна», — сказаў Байдэн.
Нагадаем, раней канцлер Германіі Олаф Шольц расказваў пра наяўнасць у расійскага прэзідэнта Уладзіміра Пуціна планаў паглынуць Беларусь (аналагічныя заявы Шольц рабіў і раней). Пры гэтым, хоць беларускія ўлады кажуць пра сваю гатоўнасць «зрабіць усё» дзеля абароны суверэнітэту, многія эксперты супадаюць у меркаванні, што фактычна Аляксандр Лукашэнка крок за крокам здае Расіі тое, што яшчэ засталося ад беларускай незалежнасці.