Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Зеленский заявил о готовности уйти с поста президента
  2. «Не думаю, что кто-то понесется кого-то спасать». Как сами американцы относятся к позиции Трампа по Украине — спросили беларусов в США
  3. Время дешевого доллара еще не прошло? Сколько будет падать курс: прогноз по валютам
  4. «Они никуда не денутся, понимаете?» Третья годовщина «полномасштабки» — взгляд на «мир» с Россией и политику Трампа командира на фронте
  5. Генассамблея ООН приняла резолюцию к годовщине полномасштабного вторжения РФ в Украину. Беларусь и США проголосовали против
  6. Власти ударят по частникам, введут новшества по мобильной связи и онлайн-торговле и требуют отчитаться по налогам. Изменения марта
  7. Нацбанк принял решение, которое не порадует тех, кто собирается взять кредит на покупку недвижимости
  8. ISW о предложении представителя Трампа взять за основу в переговорах стамбульские протоколы: Это фактически полная капитуляция Украины
  9. «Нам без разницы, чьи это аппараты». Беларусский полковник объяснил, почему военные молчат о сбитых над Гомельщиной беспилотниках
  10. Беларусы жаловались, что не могут сдать старые доллары. В соседней стране признали, что банкам они не нужны
  11. В Германии завершились выборы. По данным экзитполов, ультраправые заняли второе место
  12. Ровно три года Россия пытается захватить Украину. Вспоминаем семь важнейших событий, повлиявших на ход этой войны
  13. «Его продукция была обнаружена на поле боя». Под санкции ЕС попало госпредприятие, которое недавно посещал Лукашенко
  14. «Редкоземельные металлы, нефть и все, что сможем получить»: Трамп заявил, что еще хочет взамен «вложенных в Украину денег»
Читать по-русски


ЗША дазволілі Украіне наносіць удары сваёй зброяй па расійскіх вайсковых аб’ектах па ўсёй лініі фронту, а не толькі з боку Харкаўскай вобласці. Пра гэта паведамляе Politico.

Вид на фронтон Белого Дома, Вашингтон, США, 1 июля 2012 года. Фото: Alex Proimos из города Сидней, Австралия (Alex Proimos from Sydney, Australia), Creative Commons Attribution 2.0 Generic
Від на франтон Белага дома, Вашынгтон, ЗША, 1 ліпеня 2012 года. Фота: Alex Proimos з горада Сідней, Аўстралія (Alex Proimos from Sydney, Australia), Creative Commons Attribution 2.0 Generic

Як піша выданне, дарадца па нацыянальнай бяспецы Джэйк Саліван заявіў, што дазвол Украіне наносіць удары па вайсковых аб’ектах Расіі на яе тэрыторыі распаўсюджваецца на «любое месца, дзе расійскія войскі перасякаюць украінскую мяжу, каб паспрабаваць захапіць дадатковую тэрыторыю».

У апошнія дні Расія дала зразумець, што неўзабаве можа пайсці на горад Сумы, які таксама знаходзіцца недалёка ад расійскай мяжы. Калі гэта адбудзецца, такая палітыка будзе выкарыстозвацца і там, заявіў Саліван.

«Рэч не ў геаграфіі. Гаворка ідзе пра здаровы сэнс. Калі Расія нападае ці збіраецца напасці са сваёй тэрыторыі на Украіну, мае сэнс дазволіць Украіне нанесці зваротны ўдар па сілах, якія наносяць удары па ёй з-за мяжы», — адзначыў прадстаўнік Белага дома.

Пры гэтым забарона біць дальнабойнай амерыканскай зброяй углыб расійскай тэрыторыі застаецца ў сіле.

Як раней адзначалі у амерыканскім Інстытуце па вывучэнні вайны, забарона на выкарыстанне амерыканскай зброі для нанясення ўдараў па расійскай тэрыторыі дазволіла арміі РФ стварыць у памежжы сапраўднае сховішча, дзе яна магла канцэнтраваць тэхніку, войскі, службы кіравання, лагістыкі і тылавога забяспечання, задзейнічаныя ў правядзенні ваенных аперацый ва Украіне, а таксама абстрэльваць украінскія тэрыторыі. Змякчэнне гэтай забароны адносна Харкаўскай вобласці, паводле ацэнак экспертаў Інстытута, скараціла гэтае «наземнае сховішча» максімум на 16%. Калі Захад дасць дазвол выкарыстоўваць перададзеную зброю для нанясення ўдараў па аператыўным і глыбокім тылах Расіі, гэта дазволіць Украіне зрываць маштабныя расійскія аперацыі, лічаць у ISW.

Карта граничащих с Харьковщиной российских территорий, находящихся в зоне досягаемости западного оружия. Изображение: ISW
Карта расійскіх тэрыторый, якія мяжуюць з Украінай і знаходзяцца ў зоне дасяжнасці дальнабойнай заходняй зброі. Выява: ISW