Заснавальнік ПВК Вагнера Яўген Прыгожын і камандзір наймітаў Дзмітрый Уткін знаходзіліся на борце самалёта Embraer, які разбіўся 23 жніўня. Пра гэта паведамляе Расавіяцыя.
Паводле звестак авіякампаніі, на борце самалёта Embraer-135 (EBM-135BJ) знаходзіліся наступныя пасажыры:
- Propustin Sergey
- Makaryan Evgeniy
- Totmin Aleksandr
- Chekalov Valeriy
- Utkin Dmitriy
- Matuseev Nikolay
- Prigozhin Evgeniy
Экіпаж:
- Levshin Aleksei, камандзір;
- Karimov Rustam, другі пілот;
- Raspopova Kristina, бортправадніца.
Палёт самалёта Embraer-135 (EBM-135BJ) ажыццяўляўся на падставе дазволу на выкарыстанне паветранай прасторы, выдадзенага ва ўстаноўленым парадку.
У 23.31 агенцтва «Інтэрфакс» паведаміла, што пошукавая аперацыя на месцы крушэння паветранага судна завершаная. Знойдзеныя рэшткі ўсіх дзесяці чалавек, якія знаходзіліся на борце.
Нагадаем, у Цвярской вобласці ўвечары 23 жніўня разбіўся самалёт Embraer Legacy 600. На борце было дзесяць чалавек. Усе яны загінулі. Па гэтым факце Следчы камітэт Расіі распачаў крымінальную справу па арт. 263 КК — «Парушэнне правілаў бяспекі руху і эксплуатацыі паветранага транспарту».
Чытайце таксама