Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Похоже, что у Лукашенко внебрачных детей не меньше, чем законных. А как обстоят дела у его коллег-диктаторов?
  2. Нацбанк принял решение, которое не порадует тех, кто собирается взять кредит на покупку недвижимости
  3. Ровно три года Россия пытается захватить Украину. Вспоминаем семь важнейших событий, повлиявших на ход этой войны
  4. Лукашенко намекнул, кто останется работать в правительстве, а чьи кандидатуры «подлежат рассмотрению»
  5. Время дешевого доллара еще не прошло? Сколько будет падать курс: прогноз по валютам
  6. У Расіі гучны скандал з пластычным хірургам з Беларусі — яе статусная пацыентка амаль аслепла пасля шэраговай аперацыі
  7. Беларусы жаловались, что не могут сдать старые доллары. В соседней стране признали, что банкам они не нужны
  8. ISW о предложении представителя Трампа взять за основу в переговорах стамбульские протоколы: Это фактически полная капитуляция Украины
  9. В Германии завершились выборы. По данным экзитполов, ультраправые заняли второе место
  10. Эксперт рассказал, кто в Беларуси пострадает от отмены санкций против России. Об этом забеспокоился и Лукашенко
  11. «Они никуда не денутся, понимаете?» Третья годовщина «полномасштабки» — взгляд на «мир» с Россией и политику Трампа командира на фронте
  12. «Его продукция была обнаружена на поле боя». Под санкции ЕС попало госпредприятие, которое недавно посещал Лукашенко
  13. «Не думаю, что кто-то понесется кого-то спасать». Как сами американцы относятся к позиции Трампа по Украине — спросили беларусов в США
  14. Генассамблея ООН приняла резолюцию к годовщине полномасштабного вторжения РФ в Украину. Беларусь и США проголосовали против
  15. «Крест Евфросинии Полоцкой, печать Изяслава». В Литве призвали запретить беларусам использовать «Погоню» и предложили выбрать иной символ
  16. Путина, похоже, не смущает идея дальнейшего затягивания войны. Эксперты привели доказательства
Читать по-русски


У Міністэрстве абароны Расіі заявілі, што падраздзяленні працягваюць паляпшаць тактычнае становішча ў Харкаўскай вобласці. Генштаб УСУ паведамляе пра стрымліванне наступу расійскіх войскаў у раёне Аўдзееўкі і Мар'інкі. Расказваем, пра што яшчэ гаворыцца ў зводках штабоў і справаздачах экспертаў на 534-ы дзень вайны ва Украіне.

Фото: facebook/GeneralStaff.ua
Фота: facebook/GeneralStaff.ua

Генштаб УСУ: Адбылося 34 баявыя сутыкненні з праціўнікам

За мінулыя суткі армія Расіі нанесла пяць ракетных і 61 авіяцыйны ўдар, правяла 70 абстрэлаў з рэактыўных сістэм залпавага агню па пазіцыях УСУ і населеных пунктах. Ёсць загінулыя і параненыя сярод цывільнага насельніцтва, разбураныя жылыя дамы і іншая цывільная інфраструктура, паведамляе Генштаб УСУ.

За суткі адбылося 34 баявыя сутыкненні з праціўнікам.

— На Северскім і Слабажанскім напрамках расійская армія нанесла авіяцыйныя ўдары ў раёнах чатырох населеных пунктаў Сумскай вобласці і абстраляла больш за 25 населеных пунктаў Чарнігаўскай, Сумскай і Харкаўскай абласцей.

— На Купянскім напрамку праціўнік вёў беспаспяховыя наступальныя дзеянні ў раёне Надзеі і на поўдзень ад Навасёлаўскага Луганскай вобласці. Абстраляў з мінамётаў і артылерыі больш за 15 населеных пунктаў Харкаўскай вобласці.

— На Ліманскім напрамку расійская армія нанесла авіяцыйныя ўдары ў раёнах чатырох населеных пунктаў Луганскай і Данецкай абласцей, абстраляла — шэсць.

— На Бахмуцкім напрамку расійскія войскі спрабавалі наступаць у раёне Багданаўкі Данецкай вобласці. Ад абстрэлаў арміі РФ пацярпелі больш чым 15 населеных пунктаў Данецкай вобласці.

— На Аўдзееўскім напрамку УСУ працягваюць стрымліваць наступ расійскіх войскаў у раёне Аўдзееўкі. Праціўнік нанёс авіяцыйны ўдар у раёне Паўночнага, абстраляў з артылерыі больш за 10 населеных пунктаў Данецкай вобласці.

— На Мар'інскім напрамку Сілы абароны працягваюць стрымліваць наступ расійскіх войскаў у раёне горада Мар'інка. Артылерыйскім абстрэлам праціўніка падвергліся больш чым 10 населеных пунктаў Данецкай вобласці.

— На Шахцёрскім напрамку расійскія войскі спрабавалі аднавіць страчанае становішча ў раёне Старамаёрскага Данецкай вобласці. У раёне названага населенага пункта нанеслі авіяўдар, артылерыйскім абстрэлам падвергнулі сем населеных пунктаў Данецкай вобласці.

— На Запарожскім напрамку войскі РФ нанеслі авіяўдар у раёне Малой Такмачкі Запарожскай вобласці. Артылерыйскім абстрэлам падвергліся больш за 15 населеных пунктаў Запарожскай вобласці і горад Нікаполь Днепрапятроўскай вобласці.

— На Херсонскім напрамку праціўнік нанёс авіяцыйны ўдар у раёне Казацкага, абстраляў з артылерыі больш за 20 населеных пунктаў Херсонскай вобласці, горад Херсон, а таксама гарады Куцуруб, Ачакаў, Дзмітраўка Мікалаеўскай вобласці.

У той жа час Сілы абароны Украіны працягваюць вядзенне наступальнай аперацыі на Мелітопальскім і Бярдзянскім напрамках, замацоўваюцца на дасягнутых рубяжах.

— Авіяцыя Сіл абароны нанесла 10 удараў па раёнах канцэнтрацыі асабовага складу, узбраення і ваеннай тэхнікі, два — па зенітна-ракетным комплексе праціўніка.

— Знішчаныя сем ударных БПЛА тыпу «Шахед-136».

— Падраздзяленні ракетных войскаў і артылерыі пабілі чатыры артылерыйскія сродкі на агнявых пазіцыях, два раёны канцэнтрацыі асабовага складу, узбраення і ваеннай тэхнікі, дзве станцыі радыёэлектроннай барацьбы і вузел сувязі расійскіх войскаў.

Фото: facebook/GeneralStaff.ua
Фота: facebook/GeneralStaff.ua

Мінабароны Расіі: У Запарожжы пабілі пункт дыслакацыі замежных добраахвотнікаў

— На Купянскім напрамку штурмавыя атрады Заходняй групоўкі войскаў пры падтрымцы авіяцыі і артылерыі працягнулі наступальныя дзеянні на шырокім фронце і палепшылі тактычнае становішча ў раёнах населеных пунктаў Альшана і Першатраўневае Харкаўскай вобласці. Паспяхова адбітыя чатыры атакі і контратакі падраздзяленняў 32-й, 41-й, 44-й і 67-й механізаваных брыгад УСУ ў раёнах населеных пунктаў Навасёлаўскае Луганскай і Сінькоўка і ўрочышча Манькоўка Харкаўскай вобласці.

— На Данецкім напрамку падраздзяленні Паўднёвай групоўкі войскаў адбілі пяць атак штурмавых груп 10-й горна-штурмавой, 79-й дэсантна-штурмавой, 59-й мотапяхотнай і 3-й танкавай брыгад УСУ ў раёнах населеных пунктаў Невельскае, Белагораўка, Стараміхайлаўка, Малаільінаўка і Вясёлае Данецкай вобласці.

— На Паўднёва-Данецкім напрамку ўдарамі авіяцыі, агнём артылерыі і падраздзяленняў групоўкі войскаў «Усход» сарваная спроба УСУ правесці разведку боем у раёне населенага пункта Старамаёрскае Данецкай вобласці. Адбітыя тры атакі штурмавых груп 72-й механізаванай брыгады, 38-й брыгады марской пяхоты УСУ ў раёнах населеных пунктаў Нікольскае і Ураджайнае.

— На Запарожскім напрамку адбітыя тры атакі падраздзяленняў 21-й механізаванай брыгады УСУ ў раёнах населеных пунктаў Успенаўка і Рабоціна Запарожскай вобласці.

— На Чырвоналіманскім напрамку падраздзяленнямі групоўкі войскаў «Цэнтр», ударамі армейскай авіяцыі, агнём артылерыі і цяжкіх агнямётных сістэм адбітыя дзве атакі штурмавых атрадаў 68-й пяхотнай, 42-й механізаванай брыгад УСУ ў раёнах населеных пунктаў Новаягораўка і Крамянная Луганскай вобласці.

— На Херсонскім напрамку знішчаныя жывая сіла і ваенная тэхніка УСУ.

Усяго за суткі, паводле МА РФ, авіяцыяй, ракетнымі войскамі і артылерыяй нанесенае паражэнне жывой сіле і ваеннай тэхніцы УСУ ў 139 раёнах. У раёне горада Запарожжа пабіты пункт часовай дыслакацыі замежных добраахвотнікаў.

Акрамя таго, у раёнах населеных пунктаў Тарэцк Данецкай вобласці, Чарнешчына, Ліпцы Харкаўскай вобласці і Гуляйполе Запарожскай вобласці знішчаныя чатыры склады боепрыпасаў 24-й, 43-й, 60-й механізаваных брыгад УСУ, а таксама 108-й брыгады тэрытарыяльнай абароны.

Сродкамі СПА перахопленыя два рэактыўныя снарады HIMARS, збітыя 16 украінскіх беспілотных лётных апаратаў.

Інстытут па вывучэнні вайны: Эвакуацыя цывільных з Купянскага раёна не значыць, што УСУ тут чакаюць значнага прасоўвання расійскіх войскаў

ПВК Вагнера працягвае захоўваць сваю прысутнасць у Беларусі, мэты і статус наймітаў, якія, паводле чутак, вяртаюцца ў Расію, застаюцца няяснымі. Пра гэта гаворыцца ў свежай справаздачы амерыканскага Інстытута па вывучэнні вайны.

На спадарожнікавых здымках, зробленых 9 жніўня, відаць, што ў лагеры вагнераўцаў пад Асіповічамі застаецца значная колькасць машын. Магчыма нават, што ў перыяд з 1 па 9 жніўня на базу прыбыў дадатковы транспарт, адзначаюць эксперты. Украінскія крыніцы працягваюць паведамляць пра пашырэнне дзейнасці ПВК Вагнера ў Брэсцкай вобласці, а крыніца, звязаная з кампаніяй, 10 жніўня апублікавала кадры, на якіх відаць, што інструктары кампаніі працягваюць навучаць беларускіх вайскоўцаў. Аднак, як адзначаюць у ISW, яны не знайшлі абвяржэнняў распаўсюджанай напярэдадні інфармацыі пра тое, што ад 500 да 600 наймітаў былі вывезеныя з Беларусі ў Краснадарскі край, Варонежскую і Растоўскую вобласці Расіі. У Інстытуце нагадваюць: расійскія крыніцы паведамлялі, што ПВК плануе правесці другі этап вываду сваіх сіл з Беларусі 13 жніўня, але ў краіне застанецца невялікая група інструктараў для навучання беларускіх сіл.

Пры гэтым уладальнік ПВК Яўген Прыгожын не каментуе інфармацыю пра вывад наймітаў ні наўпрост, ні праз пасярэднікаў, як ён гэта рабіў раней, звяртаюць увагу эксперты. Яны лічаць, што Прыгожын, магчыма, не мае поўнай свабоды выказвацца пра будучыню ПВК Вагнера.

Расійскі ваенны блогер заявіў, што расійскія вайскоўцы фабрыкуюць або перабольшваюць звесткі пра знішчаную ўкраінскую ваенную тэхніку. Паводле яго словаў, спрыяе гэтаму «савецкая сістэма вайсковай службы», калі падначаленыя імкнуцца дагадзіць сваім камандзірам, а не пісаць сумленныя, але «сумныя» ці негатыўныя паведамленні.

Блогер выказаў здагадку, што расійскія салдаты здымалі на відэа абстрэлы адной і той жа раней пашкоджанай заходняй баявой браніраванай машыны з розных ракурсаў і ў розныя дні і паведамлялі пра гэта як пра асобныя паражэнні не менш за тры разы. Ён сцвярджаў, што ўсе ў расійскіх Узброеных сілах, у тым ліку вайсковае кіраўніцтва, ведаюць пра такія прыпіскі і не збіраюцца ў гэта ўмешвацца. Раней Крэмль выкарыстаў моцна завышаныя страты ўкраінскага боку ў бранятэхніцы, каб паказаць расійскія абарончыя аперацыі як надзвычай эфектыўныя, нагадваюць у ISW.

Украінскія ўлады 9 жніўня абвясцілі пра абавязковую эвакуацыю мірных жыхароў у 53 населеных пунктах Купянскага раёна Харкаўскай вобласці ў сувязі з узмацненнем расійскіх абстрэлаў і ўдараў авіяцыі па населеных пунктах паблізу лініі фронту. Расійскія сілы ўтрымліваюць пазіцыі на паўночны ўсход ад Купянска ў межах дасяжнасці артылерыйскага агню, а ўзмацненне расійскіх наступальных аперацый у гэтым раёне значна павышае рызыку для мірных жыхароў у горадзе і найбліжэйшых населеных пунктах. Аднак эвакуацыя ў Купянскім раёне неабавязкова сведчыць пра тое, што ўкраінскія сілы чакаюць значнага прасоўвання расійскіх войскаў у гэтым раёне, мяркуюць эксперты.

Украінскія войскі працягвалі контрнаступальныя дзеянні як мінімум на трох участках фронту і 10 жніўня прасунуліся ў раёне мяжы Данецкай і Запарожскай абласцей. Як паведамілі ў Генеральным штабе Украіны, украінскія войскі працягвалі контрнаступальныя дзеянні ў раёнах Бахмута, на Бярдзянскім і Мелітопальскім напрамках. Геалакацыйныя кадры, апублікаваныя 10 жніўня, сведчаць пра тое, што ўкраінскія сілы фарсіравалі раку Мокрыя Ялы і прасунуліся на ўсход да паўднёва-заходняй ускраіны населенага пункта Ураджайнае. У Генштабе таксама паведамілі, што ўкраінскія сілы дамагліся частковых поспехаў не толькі ў напрамку Ураджайнага, але і на поўдзень і паўднёвы ўсход ад Старамаёрскага.

На што яшчэ звярнулі ўвагу эксперты:

  • расійскія войскі 10 жніўня вялі наступальныя дзеянні на мяжы Купянск — Сватава — Крамянная, у раёне Бахмута, на рубяжы Аўдзееўка — Данецк, на захадзе Данецкай, ля ўсходняй мяжы Запарожскай абласцей і на захадзе Запарожскай вобласці і дамагліся пэўных поспехаў;
  • украінскі вайсковы прадстаўнік паведаміў, што расійскія сілы выкарыстоўваюць цывільную інфраструктуру для рэпрэсій супраць мясцовага насельніцтва на акупаваных тэрыторыях.