Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. «Нам без разницы, чьи это аппараты». Беларусский полковник объяснил, почему военные молчат о сбитых над Гомельщиной беспилотниках
  2. В Германии завершились выборы. По данным экзитполов, ультраправые заняли второе место
  3. «Редкоземельные металлы, нефть и все, что сможем получить»: Трамп заявил, что еще хочет взамен «вложенных в Украину денег»
  4. Время дешевого доллара еще не прошло? Сколько будет падать курс: прогноз по валютам
  5. Ровно три года Россия пытается захватить Украину. Вспоминаем семь важнейших событий, повлиявших на ход этой войны
  6. Нацбанк принял решение, которое не порадует тех, кто собирается взять кредит на покупку недвижимости
  7. Зеленский заявил о готовности уйти с поста президента
  8. Беларусы жаловались, что не могут сдать старые доллары. В соседней стране признали, что банкам они не нужны
  9. «Его продукция была обнаружена на поле боя». Под санкции ЕС попало госпредприятие, которое недавно посещал Лукашенко
  10. «Они никуда не денутся, понимаете?» Третья годовщина «полномасштабки» — взгляд на «мир» с Россией и политику Трампа командира на фронте
  11. «Путин боится своих ветеранов»: эксперты рассказали, почему Кремль не пойдет на полную демобилизацию даже в случае заключения мира
  12. Власти ударят по частникам, введут новшества по мобильной связи и онлайн-торговле и требуют отчитаться по налогам. Изменения марта
Читать по-русски


У Міністэрстве абароны Расіі заявілі, што «Узброеныя сілы Расійскай Федэрацыі працягваюць правядзенне спецыяльнай ваеннай аперацыі». Ва ўкраінскім Генштабе паведамілі, што расіяне нясуць вялікія страты, шпіталі на тэрыторыі акупаванай Луганскай вобласці перапоўненыя. У амерыканскім Інстытуце па вывучэнні вайны лічаць, што Расія можа змяніць тактыку нанясення ракетных удараў праз вычарпанасць запасаў высокадакладных ракет.

Фото: facebook/GeneralStaff.ua
Фота: facebook/GeneralStaff.ua

Расказваем пра галоўнае са зводак штабоў і высноваў экспертаў на 394-ы дзень вайны ва Украіне.

Генштаб УСУ: адбілі больш за 79 атак праціўніка

За мінулыя суткі расійскія войскі нанеслі 37 авіяцыйных і чатыры ракетныя ўдары, адзін з іх — па Краматорску. Таксама праціўнік правёў 82 абстрэлы з рэактыўных сістэм залпавага агню, паведамляе Генштаб УСУ ў ранішняй зводцы.

— Расійскія войскі засяроджваюць асноўныя намаганні на вядзенні наступальных дзеянняў на Ліманскім, Бахмуцкім, Аўдзееўскім, Мар'інскім і Шахцёрскім напрамках. Украінскія абаронцы адбілі тут больш за 79 атак праціўніка.

— На Валынскім, Палескім, Северскім і Слабажанскім напрамках за суткі праціўнік абстраляў раёны 15 населеных пунктаў.

— На Купянскім і Ліманскім напрамках расіяне абстралялі з артылерыі раёны 14 населеных пунктаў.

— На Бахмуцкім напрамку праціўнік не пераставаў штурмаваць Бахмут. Таксама былі адбітыя атакі расіян у раёнах населеных пунктаў Арэхава-Васільеўка, Багданаўка і Прадцечына Данецкай вобласці. Ад абстрэлаў пацярпела больш за 15 населеных пунктаў.

— На Аўдзееўскім, Мар'інскім і Шахцёрскім напрамках расійскія войскі спрабавалі наступаць у кірунку населеных пунктаў Новакалінава, Новабахмутаўка, Стэпавае, Аўдзееўка, Паўночнае, Першамайскае, Мар'інка і Новаміхайлаўка Данецкай вобласці, але былі адбітыя. Ад расійскіх абстрэлаў пацярпелі 15 населеных пунктаў.

— На Запарожскім і Херсонскім напрамках праціўнік працягвае абараняцца. Адначасова з гэтым інтэнсіўна абстрэльваў 18 населеных пунктаў і горад Херсон.

— Украінская авіяцыя за мінулыя суткі нанесла 12 удараў па раёнах канцэнтрацыі асабовага складу і ваеннай тэхнікі праціўніка.

— За мінулыя грукі былі збітыя дзве кіравальныя авіяцыйныя ракеты Х-59 і чатыры беспілотнікі розных тыпаў.

— Падраздзяленні ракетных войскаў і артылерыі пабілі пункт кіравання, раён канцэнтрацыі жывой сілы, узбраення і ваеннай тэхнікі расійскіх войскаў, зенітна-ракетны комплекс і два склады гаруча-змазачных матэрыялаў.

У Генштабе таксама заявілі, што праз рост стратаў у шпіталях на тэрыторыі Луганскай вобласці расіяне павялічваюць колькасць ложка-месцаў. Адзначылі ў ведамстве і нізкую кваліфікацыю медперсаналу, праз што расце смяротнасць сярод параненых расійскіх вайскоўцаў, а афіцэрскі склад эвакуююць на тэрыторыю Расіі.

Фото: facebook/GeneralStaff.ua
Фота: facebook/GeneralStaff.ua

Мінабароны РФ: нанеслі паражэнне жывой сіле і тэхніцы УСУ ў 109 раёнах

У Міністэрстве абароны Расіі заявілі, што ў раёне населенага пункта Сухі Ліман Адэскай вобласці знішчылі ангар з беспілотнымі лётнымі апаратамі УСУ, а ў раёне населенага пункта Канстанцінаўка Данецкай вобласці — склад боепрыпасаў добраахвотнікаў з Замежнага легіёна.

— На Купянскім напрамку актыўнымі дзеяннямі падраздзяленняў, ударамі авіяцыі і артылерыі Заходняй групоўкі войскаў нанесенае паражэнне жывой сіле і тэхніцы УСУ ў раёнах населеных пунктаў Двурэчная, Сінькоўка, Кіслоўка Харкаўскай вобласці, Навасёлаўскае і Стальмахоўка Луганскай вобласці. Знішчаныя да 60 украінскіх вайскоўцаў, дзве баявыя браніраваныя машыны, два аўтамабілі, гаўбіца Д-20, а таксама дзве самаходныя артылерыйскія ўстаноўкі Krab.

— На Чырвона-Ліманскім напрамку ўдарамі авіяцыі, агнём артылерыі і цяжкіх агнямётных сістэм групоўкі войскаў «Цэнтр» пабітыя падраздзяленні УСУ ў раёнах населеных пунктаў Неўскае Луганскай вобласці, Ямпалоўка і Грыгораўка Данецкай вобласці. За суткі на гэтым напрамку знішчаныя да 125 украінскіх вайскоўцаў, тры баявыя браніраваныя машыны, а таксама адна баявая машына РСЗА «Град».

— На Данецкім напрамку ў выніку актыўных дзеянняў падраздзяленняў Паўднёвай групоўкі войскаў, удараў авіяцыі і артылерыі за дзень знішчаныя звыш 380 украінскіх вайскоўцаў, адзін танк, дзве баявыя машыны пяхоты, дзесяць аўтамабіляў, пікап, а таксама дзве самаходныя гаўбіцы «Гваздзік».

— На Паўднёва-Данецкім і Запарожскім напрамках ударамі авіяцыі і артылерыі групоўкі войскаў «Усход» нанесенае паражэнне падраздзяленням УСУ ў раёнах населеных пунктаў Вуглядар, Новаміхайлаўка Данецкай вобласці, Лугоўскае і Шчарбакі Запарожскай вобласці. Страты УСУ на гэтых напрамках за суткі склалі больш за 40 украінскіх вайскоўцаў, два пікапы, гаўбіца Д-30, а таксама адна самаходная артылерыйская ўстаноўка Krab.

— На Херсонскім напрамку ў выніку агнявога паражэння праціўніка за суткі знішчаныя да 40 украінскіх вайскоўцаў, два аўтамабілі, самаходная гаўбіца «Гваздзік», а таксама адна артылерыйская сістэма М777.

Усяго за суткі, паводле МА РФ, нанесенае паражэнне 87 артылерыйскім падраздзяленням, жывой сіле і тэхніцы УСУ ў 109 раёнах. Знішчаная радыёлакацыйная станцыя контрбатарэйнай барацьбы AN/TPQ-37, перахопленыя тры рэактыўныя снарады сістэмы залпавага агню HIMARS, збітыя 18 беспілотных лётных апаратаў.

Інстытут па вывучэнні вайны: Прыгожын падрывае наратывы Пуціна пра максімалісцкія мэты ва Украіне

У свежай зводцы амерыканскі Інстытут па вывучэнні вайны (ISW) значную ўвагу надаў інтэрв'ю ўладальніка ПВК Вагнера Яўгена Прыгожына. Аналітыкі адзначаюць змену рыторыкі Прыгожына ў адрас Мінабароны і яго каментары з нагоды заяваў расійскай прапаганды, што ва Украіне войска РФ ваюе з NATO.

— Прыгожын падчас інтэрв'ю выказаў заклапочанасць з нагоды магчымага контрнаступлення ўкраінскіх войскаў на ўсходзе Украіны, заявіўшы, што УСУ маюць 200 тысяч чалавек рэзерваў. Ён таксама сцвярджаў, што цяпер ва ўкраінцаў ёсць 80 тысяч салдат у Бахмуце, Славянску і Канстанцінаўцы для контратакі на Бахмут. Перабольшаныя заявы Прыгожына пра непасрэдную пагрозу расійскім сілам, імаверна, сталі спробай атрымаць больш запасаў і падмацаванняў ад Мінабароны Расіі, каб выратаваць свае сілы ў Бахмуце.

— Прыгожын абверг сцверджанні Крамля пра тое, што Расія ваюе з NATO ва Украіне, і паставіў пад сумнеў тое, што ва Украіне ёсць нацысты, — і тым самым падарваў неабходнасць заяўленых прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным максімалісцкіх мэтаў уварвання. Прыгожын заявіў, што Расія ваюе «выключна з украінцамі» і некаторымі «русафобскімі» наймітамі, якія добраахвотна падтрымліваюць Украіну, але не самім NATO. Адзначыў, што расійскія афіцыйныя асобы, хутчэй за ўсё, ведалі пра тое, што NATO прапануе Украіне ваенную дапамогу, бо «смешна думаць, што, калі [Расія] вырашыла правесці гэтую спецыяльную ваенную аперацыю, яна не ўлічыла дапамогу NATO Украіне». Прыгожын таксама сказаў, што не ўпэўнены ў мэтах «дэнацыфікацыі» ва Украіне, бо не ведае, ці ёсць у краіне «нацысты». Ён заявіў, што Расія «дэмілітарызуе» Украіну толькі тады, калі ўсе ўкраінскія ўзброеныя сілы будуць знішчаныя, але незразумела, ці атрымаецца гэта.

— Прыгожын заявіў, што Расія можа пазбегнуць знясільвальнай зацяжной вайны, вырашыўшы ўжо цяпер, якія межы яна хоча захапіць. Ён таксама заклікаў расійскіх вайскоўцаў і СМІ перастаць недаацэньваць украінскія сілы і ўступаць ва ўнутраныя канфлікты.

Эксперты таксама звярнулі ўвагу на інфармацыю Bloomberg пра тое, што ПВК Вагнера плануе пераключыць увагу на Афрыку, адзначыўшы, што сам Прыгожын гэта абверг.

Прадстаўнік украінскай разведкі пацвердзіў папярэднія ацэнкі ISW наконт таго, што расійскія сілы не ў стане праводзіць буйнамаштабныя наступальныя кампаніі адначасова на некалькіх напрамках. Афіцыйны прадстаўнік Галоўнага ўпраўлення ваеннай разведкі (ГУР) Украіны Вадзім Скібіцкі заявіў 23 сакавіка, што расійскім сілам не ўдалося дамагчыся чаканых хуткіх або значных поспехаў у наступе на Данбасе, які пачаўся ў пачатку 2023 года: УСУ ўтрымліваюць расійскія сілы ў некалькіх раёнах на лініі фронту, а ў акупаваным Крыме, Херсоне і Запарожжы расіяне знаходзяцца ў абароне.

Таксама аналітыкі адзначаюць, што РФ можа змяніць тактыку нанясення ракетных удараў і засяродзіць увагу на ўкраінскіх ваенных аб’ектах праз вычарпанасць запасаў высокадакладных ракет. Паводле ацэнкі ГУР, цяпер у РФ засталося ўсяго 15% ад запасаў высокадакладнай зброі на 24 лютага 2022 года, а расійскія крылатыя ракеты класа «Калібр», Х-101 і Х-555 складаюць менш за 10% ад агульнай колькасці запасаў Расіі. Украінская разведка заявіла, што расійскія сілы не могуць праводзіць ракетныя атакі часцей чым два разы на месяц праз рост патрэбы ў кансервацыі ракет. У той час як у кастрычніку мінулага года РФ праводзіла буйныя паветраныя атакі прыкладна раз на тыдзень. ISW адзначае, што гэта карэлюе з іх ранейшымі ацэнкамі пра тое, што расійскія сілы вычэрпваюць свой ракетны арсенал і гэта можа абмежаваць частату і інтэнсіўнасць нанясення ўдараў.

На што яшчэ звярнулі ўвагу эксперты:

  • Міжнароднае агенцтва атамнай энэргіі (МАГАТЭ) паведаміла, што Расатам можа працаваць над аднаўленнем трох ліній электраперадачы на Запарожскай атамнай электрастанцыі (ЗАЭС), што ўзмоцніць кантроль Расіі над станцыяй;

  • расійскія войскі правялі абмежаваныя наземныя атакі на паўночны ўсход ад Купянска і на рубяжы Сватава — Крамянная;

  • расійскія сілы працягваюць наступ на горад Бахмут і яго ваколіцы, а таксама вакол Аўдзееўкі;

  • украінскія сілы працягваюць праводзіць рэйды праз Днепр у Херсонскай вобласці;

  • Крэмль працягвае намаганні па прымусе расійскіх рэзервістаў, прызыўнікоў і іншага персаналу да службы па кантракце;
  • прэм’ер-міністр Расіі Міхаіл Мішусцін абвясціў, што Расія працягвае намаганні па інтэграцыі нядаўна акупаванай Украіны ў расійскія інстытуты і інфраструктуру;
  • расійскія войскі ў Беларусі нядаўна былі перадыслакаваныя назад у Расію напярэдадні вясновага прызыву ў Расіі 1 красавіка.