Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. «Нам без разницы, чьи это аппараты». Беларусский полковник объяснил, почему военные молчат о сбитых над Гомельщиной беспилотниках
  2. В Германии завершились выборы. По данным экзитполов, ультраправые заняли второе место
  3. «Редкоземельные металлы, нефть и все, что сможем получить»: Трамп заявил, что еще хочет взамен «вложенных в Украину денег»
  4. Время дешевого доллара еще не прошло? Сколько будет падать курс: прогноз по валютам
  5. Ровно три года Россия пытается захватить Украину. Вспоминаем семь важнейших событий, повлиявших на ход этой войны
  6. Нацбанк принял решение, которое не порадует тех, кто собирается взять кредит на покупку недвижимости
  7. Зеленский заявил о готовности уйти с поста президента
  8. Беларусы жаловались, что не могут сдать старые доллары. В соседней стране признали, что банкам они не нужны
  9. «Его продукция была обнаружена на поле боя». Под санкции ЕС попало госпредприятие, которое недавно посещал Лукашенко
  10. «Они никуда не денутся, понимаете?» Третья годовщина «полномасштабки» — взгляд на «мир» с Россией и политику Трампа командира на фронте
  11. «Путин боится своих ветеранов»: эксперты рассказали, почему Кремль не пойдет на полную демобилизацию даже в случае заключения мира
  12. Власти ударят по частникам, введут новшества по мобильной связи и онлайн-торговле и требуют отчитаться по налогам. Изменения марта
Читать по-русски

апублікавана: 
абноўлена: 

Раніцай 2 сакавіка з’явіліся паведамленні пра нейкую дыверсію ў Бранскай вобласці. Ва ўсім абвінавацілі ўкраінскіх дыверсантаў. Але адказнасць за атаку на сябе ўзялі рускія, што ваююць на баку Украіны. Увечары ФСБ заявіла, што дыверсантаў выціснулі на тэрыторыю Украіны і нанеслі па іх масіраваны артылерыйскі ўдар. Расказваем, што здарылася, хто ўзяў на сябе адказнасць і што з нагоды гэтага кажуць у Расіі і Украіне — каротка.

Скриншот видео Русского добровольческого корпуса
Скрыншот відэа Рускага добраахвотніцкага корпуса

Што дакладна адбылося. Губернатар Бранскай вобласці Аляксандр Багамаз заявіў, што на тэрыторыю Клімаўскага раёна ў вёску Любячане 2 сакавіка з Украіны зайшла дыверсійна-разведвальная група. Вёску Сушаны атакаваў беспілотны лётны апарат. Акрамя таго, мінамётнаму абстрэлу падверглася вёска Ламакаўка.

Ахвяры. Паводле афіцыйных звестак, агучаных Багамазам, у вёсцы Любячане загінулі два чалавекі — кіроўца легкавога аўтамабіля і 56-гадовы мужчына. 10-гадовы хлопчык атрымаў раненні.

Хто ўзяў на сябе адказнасць. Адказнасць за атаку на сябе ўзялі прадстаўнікі Рускага добраахвотніцкага корпуса (падраздзяленне расійскіх добраахвотнікаў, якія ваююць за Украіну). Яны апублікавалі відэа побач з фельчарска-акушэрскім пунктам у Любячанах. Іх асобы верыфікавалі журналісты: людзі на відэа — насамрэч расіяне, якія ваююць на баку Украіны.

Што на гэта сказалі ў Расіі і Украіне. Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін назваў гэта тэрактам. Кіраўнік Чачні Рамзан Кадыраў заклікаў разабрацца не толькі з самімі дыверсантамі, але і з іх сем’ямі, якія жывуць на тэрыторыі РФ. Чалец камітэта Дзярждумы РФ па абароне Віктар Собалеў заявіў, што бяспека расійскіх грамадзян не будзе дасягнутая, пакуль з Украінай «будуць цырымоніцца», ён лічыць неабходным змяніць статус «спецыяльнай ваеннай аперацыі» і пачынаць вайну. Дарадца кіраўніка Офіса прэзідэнта Украіны Міхаіл Падаляк назваў тое, што адбылося, «класічнай правакацыяй» і заклікаў расійскія ўлады баяцца сваіх жа партызан.

Чым усё скончылася. ФСБ Расіі дала справаздачу пра спыненне «вылазкі» ўкраінскіх дыверсантаў у Клімаўскім раёне Бранскай вобласці. «Каб пазбегнуць ахвяр з боку мірнага насельніцтва і нанясення шкоды аб’ектам цывільнай інфраструктуры, праціўнік выціснуты на тэрыторыю Украіны, дзе па ім нанесены масіраваны артылерыйскі ўдар», — заявілі ў ведамстве. У Рускім добраахвотніцкім корпусе, чальцы якога заявілі пра пранікненне ў Бранскую вобласць, гэтае паведамленне пакуль не каментавалі.