Прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін заявіў, што пагроза ядзернай вайны ў свеце нарастае. Пры гэтым, паводле яго словаў, Расія ў аспекце выкарыстання ядзернай зброі зыходзіць з канцэпцыі «зваротна-сустрэчнага ўдару».
«З нагоды пагрозы ядзернай вайны. Такая пагроза нарастае, чаго граху таіць. З нагоды таго, што Расія ні пры якіх абставінах не выкарыстае першай… Калі не выкарыстае першай, то значыць, што і другой таксама не выкарыстае. Таму што магчымасці выкарыстання ў выпадку нанясення ядзернага ўдару па нашай тэрыторыі моцна абмежаваныя», — сказаў Пуцін.
Паводле словаў прэзідэнта Расіі, ядзерныя сілы РФ у больш прасунутым стане, чым у любой іншай краіне свету. «Мы не звар’яцелі і ўсведамляем, што такое ядзерная зброя, гэтыя сродкі ў нас ёсць. Але мы не збіраемся размахваць ядзернай зброяй як брытвай, бегаючы па ўсім свеце», — адзначыў ён і дадаў, што «стратэгія выкарыстання зброі масавага паражэння, ядзернай зброі настроеная ў Расіі вакол так званага зваротна-сустрэчнага ўдару».
Пуцін таксама падкрэсліў, што «РФ будзе абараняць сябе і саюзнікаў ўсімі наяўнымі сродкамі».