Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Зеленский заявил о готовности уйти с поста президента
  2. «Не думаю, что кто-то понесется кого-то спасать». Как сами американцы относятся к позиции Трампа по Украине — спросили беларусов в США
  3. Время дешевого доллара еще не прошло? Сколько будет падать курс: прогноз по валютам
  4. «Они никуда не денутся, понимаете?» Третья годовщина «полномасштабки» — взгляд на «мир» с Россией и политику Трампа командира на фронте
  5. Генассамблея ООН приняла резолюцию к годовщине полномасштабного вторжения РФ в Украину. Беларусь и США проголосовали против
  6. Власти ударят по частникам, введут новшества по мобильной связи и онлайн-торговле и требуют отчитаться по налогам. Изменения марта
  7. Нацбанк принял решение, которое не порадует тех, кто собирается взять кредит на покупку недвижимости
  8. ISW о предложении представителя Трампа взять за основу в переговорах стамбульские протоколы: Это фактически полная капитуляция Украины
  9. «Нам без разницы, чьи это аппараты». Беларусский полковник объяснил, почему военные молчат о сбитых над Гомельщиной беспилотниках
  10. Беларусы жаловались, что не могут сдать старые доллары. В соседней стране признали, что банкам они не нужны
  11. В Германии завершились выборы. По данным экзитполов, ультраправые заняли второе место
  12. Ровно три года Россия пытается захватить Украину. Вспоминаем семь важнейших событий, повлиявших на ход этой войны
  13. «Его продукция была обнаружена на поле боя». Под санкции ЕС попало госпредприятие, которое недавно посещал Лукашенко
  14. «Редкоземельные металлы, нефть и все, что сможем получить»: Трамп заявил, что еще хочет взамен «вложенных в Украину денег»
Читать по-русски


Алесь Минов

Балаклея — горад недалёка ад Ізюма. Да вайны тут жыло 27 тысяч чалавек, прыкладна як у нашым Дзяржынску ці Вілейцы. Расійскія войскі зайшлі сюды 2 сакавіка — і наступныя 175 дзён горад знаходзіўся пад кантролем Расіі. Падчас контрнаступлення ў верасні УСУ вызвалілі яго адным з першых у Харкаўскай вобласці. Журналіст Алесь Мінаў пабываў у дэакупаваным горадзе і спецыяльна для «Зеркала» расказвае, што там убачыў.

Центральная площадь Балаклеи. 6 октября 2022 года. Фото: "Зеркало"
Цэнтральная плошча Балаклеі, за помнікам Тарасу Шаўчэнку знаходзіцца будынак мясцовай Рады, 6 кастрычніка 2022 года. Фота: «Зеркало»

«Аднаўляць няма сэнсу і немагчыма, трэба зносіць і зноў будаваць. Але за што?»

З Харкава да Балаклеі можна дабрацца чыгункай. Праз пашкоджанні электрасеткі звычайныя электрычкі не ходзяць, таму з 15 верасня быў запушчаны рэйкавы аўтобус — былы аэраэкспрэс, што курсаваў ад чыгуначнага вакзала ў Кіеве да аэрапорта ў Барыспалі.

Састаў адпраўляецца, а 7-й раніцы. Будні дзень, раніца, а вагон практычна поўны. Людзі абмяркоўваюць толькі вайну. Жанчына ў кампаніі побач расказвае, што жыве ў сваякоў, бо яе дом цалкам знішчаны ракетай:

— Аднаўляць няма сэнсу і немагчыма, трэба зносіць і зноў будаваць. Але за што?

За акном — ваенныя пейзажы. То тут, то там — абваленыя дахі будынкаў з чорнымі дзіркамі замест вокнаў.

Праз чатыры гадзіны «аўтобус» спыняецца ў Балаклеі. Пасажыраў сустракае вакзал: плёнка на вокнах замест шкла, разбураны дах і «БА…» — усё, што засталося ад шыльды.

Так после полугода присутствия российских войск выглядит вокзал города Балаклея. Фото: "Зеркало"
Так пасля паўгода прысутнасці расійскіх войскаў выглядае чыгуначны вакзал Балаклеі, 6 кастрычніка 2022 года. Фота: «Зеркало»

Балаклея — тыповы невялікі раённы гарадок: некалькі цэнтральных кварталаў са шматпавярховымі будынкамі, ад якіх у розныя бакі цягнуцца вузкія вуліцы з прыватным сектарам. Дзе-нідзе раскіданыя фабрыкі. Тут не ацалела ніводная: разбіты вялікі цэментны завод, вытворчасць Henkel, а таксама ваенны рамонтны завод. Яго абстралялі ў першыя ж дні вайны.

З верасня ў горадзе пачалі працаваць дзяржаўныя ўстановы: паліцыя, бальніца, паліклініка і камунальныя службы, дыстанцыйна адкрыліся школы і дзіцячыя садкі. Грамадскі транспарт у горадзе цяпер не ходзіць. Таму да цэнтра мяне падвозяць ратавальнікі.

— Цяпер разабралі завалы, дзе патэнцыйна маглі знаходзіцца людзі, абследавалі будынкі, што маглі б абваліцца, — кажа супрацоўнік дзяржаўнай службы па надзвычайных сітуацыях. — З астатнім цяпер разбіраюцца камунальнікі і самі ўласнікі дамоў. Мы ж працуем па навакольных вёсках і мястэчках. Сапёры два тыдні тут працавалі, але ўсё роўна застаюцца «падарункі» ад расійскіх салдат: мініравалі і будынкі, і транспарт. Таксама вельмі шмат «мін-пялёсткаў», яны зусім невялікія, і іх складана заўважыць, асабліва сярод травы.

Разрушенный торговый центр в Балаклее, 6 октября 2022 года. Фото: «Зеркало»
Разбураны гандлёвы цэнтр у Балаклеі, 6 кастрычніка 2022 года. Фота: «Зеркало»

Мы развітваемся з кіроўцам каля раённай Рады. Будынак ацалеў, а вось помнік Тарасу Шаўчэнку, што трымае жоўта-блакітны сцяг, глядзіць проста на цалкам разбураны гандлёвы цэнтр.

«Разумелі, што калі цяпер паедзем, то па вяртанні ў доме нічога не застанецца — вынесуць усё»

Цэнтральная вуліца Балаклеі пакуль Кастрычніцкая, нягледзячы на масавае перайменаванне савецкіх назваў, якое пачалося ва Украіне. Калі здалёку глядзець на дамы, здаецца, што яны ў парадку. Але як толькі падыходзіш бліжэй — бачыш сляды абстрэлаў ледзь не на кожным. Нягледзячы на абед, на вуліцы — адзінкі. Паводле дадзеных мясцовых уладаў, у горадзе цяпер жыве ўсяго 10 тысяч з 27. Праз гэта вырашае закрываць свой бізнес і 70-гадовая Таццяна. Яны з мужам трымаюць ў Балаклеі сэканд-хэнд.

— Людзей у горадзе мала ў параўнанні з тым, што было, далёка не ўсё працуе. Вось і мы працягваць не будзем, бо цяпер вельмі проста можна сысці ў мінус, — тлумачыць яна. — Тут будзе новы арандатар. Мы на пенсіі, мне 70, мужу 71 днямі будзе, ужо не да працы, тым больш у такіх умовах. Спадзяюся, пражывём на пенсію, — кажа жанчына, складаючы рэчы ў вялікія сумкі.

Владелица секонд-хенда в Балаклее Татьяна. Фото: "Зеркало"
Уладальніца сэканд-хэнду Таццяна ў Балаклеі, 6 кастрычніка 2022 года. Фота: «Зеркало»

Сама Таццяна была ў Балаклеі ўсю акупацыю. Пра яе кажа неахвотна і каротка. Прызнаецца, што было страшна.

— Сувязь спачатку была, потым знікла, трэба было шукаць месцы, дзе ловіць. Я тэлефон з сабой насіла, а мужчыны стараліся не браць, бо часта акупанты спынялі на праверку і, калі нешта не падабалася, проста забіралі чалавека. Нейкіх падстаў не было, проста хапалі на вуліцах, — дзеліцца Таццяна.

Суседнім з сэканд-хэндам будынкаў пашанцавала менш: многія разбітыя. Сярод іх вылучаецца кіёск сеткі пякарняў «Кулиничі». Такіх пунктаў шмат у Харкаве, балаклейская ж пачала зноў працаваць толькі 6 кастрычніка. Асартымент тут пакуль просты — свежы хлеб і батон.

— Першы дзень, а людзей ужо шмат. Засумавалі па свежым батоне, — кажа прадавачка Наталля. Сама жанчына жыве ў вёсцы Вярбоўка, што за два кіламетры ад Балаклеі.

Так выглядят разрушенные магазины на улице Октябрьская. Балаклея 6 октября 2022 года. Фото "Зеркало"
Так выглядаюць разбураныя крамы на вуліцы Кастрычніцкай. Фота: «Зеркало»
Так выглядят разрушенные магазины на улице Октябрьская. Балаклея 6 октября 2022 года. Фото "Зеркало"
Так выглядаюць разбураныя крамы на вуліцы Кастрычніцкай. Фота: «Зеркало»
Так выглядят разрушенные магазины на улице Октябрьская. Балаклея 6 октября 2022 года. Фото "Зеркало"
Так выглядаюць разбураныя крамы на вуліцы Кастрычніцкай. Фота: «Зеркало»

Усю акупацыю жанчына правяла ў вёсцы. Кажа, што на яе ўчастак двойчы прыляталі снарады: першы раз — у агарод, другі — у хлеў у двары. Дом застаўся цэлы, хоць аскепкі пашкодзілі дах і вокны.

— Выехаць думкі былі, і не раз, — нібы адказваючы на пытанне, кажа Наталля. — А не з’ехала праз мужа, яго хутчэй за ўсё не выпусцілі б, а то і арыштавалі, вось мы і сядзелі тут. Да таго ж у мяне свякроў інвалід. І наогул, мы на сваёй зямлі — куды ехаць?! Таксама разумелі, што калі цяпер паедзем, то па вяртанні ў доме нічога не застанецца — вынесуць усё. І акупанты, і марадзёры. Бо пустыя дамы абносілі цалкам, бралі ўсё, нават падушкі, вывозілі на машынах.

У нас на вуліцы жанчына пільнавала дом свайго сына. Калі туды зайшлі акупанты, яна падбегла і закрычала: «Што ж вы робіце, хлопцы?» На яе аўтамат наставілі і сказалі ісці прэч, калі не хоча памерці.

Всё что осталось от супермаркета АТБ. Фото: "Зеркало"
Усё, што засталося ад супермаркета АТБ у Балаклеі, 6 кастрычніка 2022 года. Фота: «Зеркало»

«Рускія хутка самі ўцяклі. І недзе праз дзень паехалі нашы»

Наталля ўспамінае, што перад вызваленнем горада цэлы тыдзень былі моцныя абстрэлы. Некалькі дзён стралялі так, што сям’я хавалася ў падвале:

— Максімум бегалі ў дом паставіць чайнік, гарачанькага папіць і хуценька назад, бо бесперапынна ляцела ўсё. Аднойчы чую — прыціхла. Вылезла ў двор, гляджу: людзі таўкуцца, пайшла да іх, а мне суседзі крычаць радасныя: «Мы пад Украінай! Што ты сядзіш у сутарэнні, тут ужо нашы хлопцы ходзяць?!» Я была ў шоку ад радасці. Пасля былі зачыстка, размініраванне, патроху жыццё вяртаецца.

Пажылая жанчына з чаргі за хлебам дадае:

— Рускія хутка самі ўцяклі. І недзе праз дзень паехалі нашы. Усёй вуліцай выбеглі сустракаць. Гэта быў вельмі радасны дзень. Я пыталася: «Вы да нас надоўга?» Бо страшна было, што яны прыйшлі і сыдуць, а расіяне зноў вернуцца. Але нашы хлопцы сказалі, што назаўсёды. Тэхніка прыехала, машыны, хуткая, паліцыя. Я гляджу — на ўсіх нашы харкаўскія нумары. Хлопцы павылазілі з машынаў, такія ўсе прыгожыя, шчаслівыя. Я тады плакала, столькі радасці было…

Яна выцірае слёзы, забірае хлеб. І мы разам з ёй выходзім на вуліцу.

За будынкам краязнаўчага музея горада раскінулася палявая кухня. Тут валанцёры кормяць жыхароў горада.

— Мы самі з Дняпра, кормім людзей у дэакупаваных гарадах, нам дапамагае дабрачынны фонд, неабыякавыя людзі прыносяць прадукты, — тлумачыць адна з арганізатараў Вольга. — Зладзілі тут такую палявую кухню 3 кастрычніка. У першы дзень накармілі 500 чалавек, на наступны — ужо тысячу.

Волонтеры кормят стариков в Балаклее. Фото: "Зеркало".
Валанцёры на раздачы ежы ў Балаклеі, 6 кастрычніка 2022 года. Фота: «Зеркало».
В первый день приезда волонтеров поесть пришли 500 человек. Фото: "Зеркало"
Людзі, што прыйшлі па бясплатную ежу, 6 кастрычніка 2022 года. Фота: «Зеркало»
Волонтеры, которые кормят балаклейцев бесплатно. Фото: "Зеркало"
Валанцёры, якія кормяць балаклейцаў бясплатна, 6 кастрычніка 2022 года. Фота: «Зеркало»

— Звычайна да нас стаіць чарга ўжо з 10 раніцы. Шмат людзей прыходзіць. Пенсіянеры, тыя, хто праз вайну застаўся без працы і грошай. Плануем працаваць тут тыдзень, але пры вялікім запатрабаванні застанемся яшчэ. Настрой даволі прыгнечаны ў людзей, не могуць яшчэ апамятацца ад усяго перажытага.

Непадалёк знаходжу кавярню, якая працуе. Цэны ў вызваленым горадзе пакуль кусаюцца: калі ў Харкаве салянка каштуе 80−100 грыўняў (5,5−7 рублёў), то тут — адразу 190 (13 рублёў).

— Праблемы з пастаўкамі. Цэны выраслі, ды і не ўсё можна прыгатаваць праз гэта, — паскардзіўся адміністратар. Пакуль я абедаў, мужчына — здаецца, беспаспяхова — вёў тэлефонныя перамовы адносна дастаўкі морапрадуктаў для сушы.

«Падумала, што калі я з’еду, то выходзіць, кінем нашых людзей без адзінага доктара. Гэта, як на мяне, здрада»

Балаклейская больница после обстрела. Балаклея, 6 октября 2022 года. Фото: "Зеркало"
Балаклейская бальніца, 6 кастрычніка 2022 года. Фота: «Зеркало»

Амаль цэлым застаўся будынак раённай паліклінікі Балаклеі. Дактары лячылі тут людзей пастаянна: і калі пачалася вайна, і калі горад захапілі расіяне, і пасля вызвалення.

Многія супрацоўнікі паліклінікі і бальніцы засталіся ў Балаклеі прынцыпова. Адна з іх — загадчыца тэрапеўтычным аддзяленнем бальніцы Алена Бялінская.

— На наступны дзень (пасля захопу горада. — Заўв. рэд.) галоўны ўрач папрасіла мяне прыйсці на прыём у паліклініку, — расказвае Алена Бялінская. — Якраз у гэты дзень Віцю, нашага медбрата, забілі. А мужа майго схапілі ў палон, забралі пашпарт, сказалі, што ён невыязны. Муж — валанцёр з 2014 года: ездзіў на перадавую, прывозіў ежу, лекі. Здалі яго людзі. Лавілі як сапраўднага злачынца: атачылі рынак, дзе працаваў. На шчасце, яго не катавалі ні токам, ні чымсьці такім. Проста прыстаўлялі пісталет да скроні, па патыліцы прыкладам білі, каб ён адказваў на ўсе пытанні. Але такога, што выраблялі з некаторымі, чые крыкі ён чуў, не было. Гэта АТАшнікаў у асноўным катавалі вельмі жорстка і паліцэйскіх.

Заведующая терапевтическим отделением Балаклейской больницы Елена Белинская. Фото: "Зеркало"
Загадчыца тэрапеўтычным аддзяленнем Балаклейскай бальніцы Алена Бялінская, 6 кастрычніка 2022 года. Фота: «Зеркало»

У выніку мужа Алены адпусцілі праз 15 сутак, але гэта не паўплывала на рашэнне жанчыны застацца.

— Калі ў паліклініцы зрабілі міні-стацыянар, выявілася, што шмат людзей усё яшчэ ў горадзе — больш за 15 тысяч. І шмат каму патрэбная дапамога, уключаючы людзей з цукровым дыябетам і іншымі хранічнымі захворваннямі. Падумала, што калі я з’еду, то выходзіць, мы кінем нашых людзей на расійскіх вайскоўцаў, без адзінага доктара. Гэта, як на мяне, здрада.

Пасля таго як расійскія вайскоўцы захапілі горад, дактароў пад руляй аўтамата выгналі з бальніцы, кажа Алена. Мы разам заходзім у будынак і падымаемся на другі паверх.

— Тут, зверху, мы так зразумелі, была іх «эліта»: па два, тры ложкі стаялі, — кажа доктарка. — А ў сутарэнні жыло чалавек 80.

У бальніцы доўга працавалі сапёры, а апошнія тыдні персанал прыводзіў памяшканні ў парадак. У частцы кабінетаў ужо прымаюць пацыентаў, але пра нядаўнія падзеі нагадваюць не выведзеныя яшчэ надпісы на дзвярах: «Харьков — русский город», «Белгород — город первого салюта и воинской славы Z» і іншыя.

Надписи на дверях в больнице Балаклеи. Их оставили российские военные. 6 октября 2022 года. Фото: "Зеркало"
Надпісы на дзвярах у бальніцы Балаклеі, 6 кастрычніка 2022 года. Фота: «Зеркало»
Надписи на дверях в больнице Балаклеи. Их оставили российские военные. 6 октября 2022 года. Фото: "Зеркало"
Надпісы на дзвярах у бальніцы Балаклеі, 6 кастрычніка 2022 года. Фота: «Зеркало»
Надписи на дверях в больнице Балаклеи. Их оставили российские военные. 6 октября 2022 года. Фото: "Зеркало"
Надпісы на дзвярах у бальніцы Балаклеі, 6 кастрычніка 2022 года. Фота: «Зеркало»
Надписи на дверях в больнице Балаклеи. Их оставили российские военные. 6 октября 2022 года. Фото: "Зеркало"
Надпісы на дзвярах у бальніцы Балаклеі, 6 кастрычніка 2022 года. Фота: «Зеркало»
Надписи на дверях в больнице Балаклеи. Их оставили российские военные. 6 октября 2022 года. Фото: "Зеркало"
Надпісы на дзвярах у бальніцы Балаклеі, 6 кастрычніка 2022 года. Фота: «Зеркало»

— Спачатку яны нас зусім не чапалі, абсалютна. Мы былі для іх «медыкамі, якія засталіся». Потым, калі заснавалі акупацыйную адміністрацыю, пачалі праводзіць зборы розныя. І нам таксама было сказана, каб мы арганізавалі структуру, стварылі арганізацыю, выбралі галоўнага ўрача, — працягвае суразмоўца. Спачатку медыкі на гэта не згаджаліся, але ў траўні пачаўся дэфіцыт лекаў.

— Мы параіліся з калегамі і вырашылі, што для людзей будзе лепш, калі праца паліклінікі працягнецца, — тлумачыць Алена. — Таму трэба было нейкую арганізацыю стварыць часовую, хоць гэта не магло б мець ніякай юрыдычнай сілы. Усё для таго, каб атрымліваць лекі, нейкія грошы, бо ў медсясцёр ужо скончыліся сродкі, яны так і казалі: «Нам жыць няма за што». Цэны былі жудасныя: каўбаса — мінімум 300 грыўняў (каля 20 рублёў), а то і 700 (каля 47 рублёў), сыр — ад 700 грыўняў, марозіва — 120 грыўняў (каля 8 рублёў). А гуманітарку выдавалі раз на месяц, і тое не ўсім. Заробак атрымалі толькі адзін раз, гэта называлася «матэрыяльнае ўзнагароджанне» за ліпень.

Так выглядит больница в Балаклее после того, как в ней размещались российские военные. Балаклея, 6 октября 2022 года. Фото: "Зеркало"
Так выглядае бальніца ў Балаклеі пасля сыходу расійскіх вайскоўцаў, 6 кастрычніка 2022 года. Фота: «Зеркало»
Так выглядит больница в Балаклее после того, как в ней размещались российские военные. Балаклея, 6 октября 2022 года. Фото: "Зеркало"
Так выглядае бальніца ў Балаклеі пасля сыходу расійскіх вайскоўцаў, 6 кастрычніка 2022 года. Фота: «Зеркало»
Так выглядит больница в Балаклее после того, как в ней размещались российские военные. Балаклея, 6 октября 2022 года. Фото: "Зеркало"
Так выглядае бальніца ў Балаклеі пасля таго, як у ёй размяшчаліся расійскія вайскоўцы. Фота: «Зеркало»
Так выглядит больница в Балаклее после того, как в ней размещались российские военные. Балаклея, 6 октября 2022 года. Фото: "Зеркало"
Так выглядае бальніца ў Балаклеі пасля таго, як у ёй размяшчаліся расійскія вайскоўцы. Фота: «Зеркало»

«За палком Каліноўскага сочым з замілаваннем»

Нашу размову перарывае медсястра, што прыносіць скрыні з патронамі і порахам — выпадковыя знаходкі, якія перададуць паліцыі.

— Падчас акупацыі паліклініцы ўдалося наладзіць працу ЭКГ, рэнтгена, — працягвае Алена. — Працавалі шмат — прыходзіла па 30−40 чалавек штодзень. Звярталіся і людзі пасля катаванняў, з чэрапна-мазгавымі траўмамі і сінякамі. Пастар царквы прыходзіў з гематомамі — яго таксама збілі. Але ў цэлым людзі баяліся звярнуцца нават па медыцынскую дапамогу — быў сапраўдны тэрор. Іх ваенная паліцыя ездзіла пастаянна, пільнавалі.

А бывала і так: на прыём прыходзілі хлопцы з Луганска, казалі, што іх пахапалі з вуліц без медагляду і адправілі сюды. Дык яны прасілі, каб мы іх абследавалі і ўпісалі якія-небудзь хваробы, каб ім не давялося ваяваць. Даволі шмат такіх прыходзіла, наўпрост казалі: «Я ваяваць не хачу, мяне гвалтоўна забралі».

У канцы чэрвеня ў Балаклеі знікла мабільная сувязь і інтэрнэт. Дактары былі са спадарожнікавым інтэрнэтам і тэлебачаннем. Таму маглі даведвацца навіны і расказваць астатнім.

— На жаль, няшмат людзей было, каму сапраўды былі цікавыя навіны. Многія жылі па прынцыпе «толькі б нас не чапалі». Улетку было больш людзей, якія проста зняверыліся. Напэўна, ад страху, таму што страх быў невыносны. Не было такога дня, каб была цішыня і спакой, — кажа жанчына.

Раніцай шостага верасня доктарка пачула выбухі — зразумела, што гэта наступ на Вярбоўку — вёску за два кіламетры ад Балаклеі. Хворых, якія прыйшлі на прыём, яна адправіла дадому. А неўзабаве пайшла і сама. Баі праходзілі ўсё бліжэй і бліжэй. А восьмага верасня наступіла цішыня.

— Муж выйшаў на разведку. Прыбег у абед, увесь на эмоцыях, кажа, што збегаў на найбліжэйшыя блокпасты, маўляў, ужо не можа — хоча ўбачыць нашых, — усміхаецца Алена. — Мы ж так чакалі! Сабралі ежу: памідоры, агуркі, мяса, — паехалі на вярбоўскі блокпост, каб першымі сустрэць нашых воінаў. Мы іх абдымалі, радаваліся, дзякавалі як маглі. Сказалі ім, што ў горадзе нікога няма, рускія адступілі. Дзесьці праз паўгадзіны тэхніка пад нашым сцягам ужо была ў цэнтры. Рускія ж вывешвалі паўсюль свае банеры «Мы з Расіяй адзін народ». Нашы хлопцы аддзіраюць адзін з іх — а знізу Шаўчэнка прасвечваецца — гэта было сапраўднае свята!

Так в Балаклее выглядят многие улицы недалеко от центра. Фото: "Зеркало"
Так у Балаклеі выглядаюць многія вуліцы недалёка ад цэнтра. Фота: «Зеркало»

Па Алену на машыне прыязджае муж Мікалай. Той самы валанцёр, які адбыў 15 сутак у расійскім зняволенні. Прапануе падкінуць і мяне. Неяк сама сабой завязваецца гутарка пра Беларусь. Алена расказвае, што яе бабуля жыла на самай мяжы з Беларуссю, таму жанчына лічыць, што і сама мае беларускія карані:

— Гэта, вядома, быў шок, калі агрэсія пачалася і з боку нашых сапраўдных братоў, паляцелі ракеты з вашай зямлі. Цяпер вельмі спадзяемся, што беларуская армія сама не ўступіць у вайну, нават цяжка паверыць, што такое магчыма. Нельга было пускаць чужых салдат на сваю зямлю. Але ж гэта адказнасць выключна Лукашэнкі, а не беларусаў — мы ж таксама бачым навіны, разумеем, што беларускі народ — фактычна закладнік гэтага рэжыму.

— Вось у нас асноўнае — бізнес, людзі працуюць, развіваюцца, — дадае Мікалай. — У вас жа там «вусаты» ўсё прыдушыў, працаваць не дае — мне знаёмыя расказвалі.

Сям’я дадае, што «за палком Каліноўскага сочаць з замілаваннем».

— Радыя бачыць у навінах вашых хлопцаў-добраахвотнікаў: такія яны ўсе прыгажуны… — прызнаецца пара.

Мы даязджаем да цэнтра, і адтуль я іду да вакзала пешшу. Перад цягніком забягаю ў прывакзальную краму. Уладальнік Уладзімір на развітанне кажа:

— У пачатку верасня самы вялікі страх быў, што расіяне вернуцца ці хаця б паспрабуюць. Але як вызвалілі Ліман, я супакоіўся ўжо. Думаю, нас больш гэты жах не закране. Увогуле, апошнія навіны даюць больш аптымізму.