Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Зеленский заявил о готовности уйти с поста президента
  2. «Нам без разницы, чьи это аппараты». Беларусский полковник объяснил, почему военные молчат о сбитых над Гомельщиной беспилотниках
  3. СМИ: США потребовали от Украины отозвать резолюцию в ООН с осуждением российского вторжения
  4. Не только война в Украине. В России заявили о двух «параллельных» переговорах с США — что обсуждают на вторых
  5. Власти ударят по частникам, введут новшества по мобильной связи и онлайн-торговле и требуют отчитаться по налогам. Изменения марта
  6. Душил, насиловал и убивал, срезая с жертв нижнее белье. Рассказываем о маньяке из Гродно, которого упустили в Беларуси
  7. «Редкоземельные металлы, нефть и все, что сможем получить»: Трамп заявил, что еще хочет взамен «вложенных в Украину денег»
Читать по-русски


/

Не менш за 3277 чалавек асудзілі ў крымінальным парадку за ўдзел у вулічных мітынгах і пікетах пасля выбараў 2020 года. Такія звесткі прывёў праваабарончы цэнтр «Вясна».

Протесты против сфальсифицированных результатов выборов в 2020 году. Иллюстрация: spring96.org
Пратэсты супраць сфальсіфікаваных вынікаў выбараў у 2020 годзе. Ілюстрацыя: spring96.org

Пераслед пратэстоўцаў адбываецца на падставе арт. 342 (Актыўны ўдзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак), 342−2 (Неаднаразовае парушэнне парадку арганізацыі ці правядзення масавых мерапрыемстваў), 293 (Масавыя беспарадкі) Крымінальнага кодэкса. Паводле інфармацыі праваабарончага цэнтра «Вясна», з 2020 года па гэтых артыкулах у Беларусі асудзілі мінімум 3277 чалавек. Лічба можа быць большай, бо ўлады хаваюць сапраўдныя маштабы рэпрэсій. Паводле падлікаў праваабаронцаў, гэта амаль палова ад усіх асуджаных па палітычна матываваных справах з 2020 года.

У лістападзе 2024 года ў Следчым камітэце паведамілі, што за мінулы год у Беларусі здзейсненая больш чым тысяча «злачынстваў экстрэмісцкай скіраванасці» — гэтая колькасць значна знізілася ў параўнанні з папярэднім перыядам. Усяго, паводле звестак СК, за апошнія пяць гадоў выяўлена 22,5 тысячы «экстрэмісцкіх злачынстваў» — сярод іх «удзел у несанкцыянаваных мерапрыемствах, масавых беспарадках, фінансаванне экстрэмісцкай дзейнасці, абраза прадстаўнікоў улады». Колькасць асуджаных па гэтых артыкулах не называлася.

Як адзначае юрыстка «Вясны» Святлана Галаўнёва, на сёмых прэзідэнцкіх выбарах узровень кантролю за ўсімі звязанымі з імі мерапрыемствамі адчуваецца мацней, чым падчас рэферэндуму 2022 года і адзінага дня галасавання 2024 года:

«Нягледзячы на невялікія хвалі памілаванняў некаторых палітвязняў, агульны ўзровень рэпрэсій высокі. Пастаянна з’яўляецца новае рэпрэсіўнае заканадаўства і практыкі. Так, у 2024 годзе мы бачылі велізарную колькасць відэа, запісаных пад прымусам, даведаліся пра клетку ў жаночай калоніі, назіралі ўзмацненне пераследу квір-персон і супольнасці ЛГБТК+, усплёск рэпрэсіўных практык у дачыненні да людзей, якія падтрымліваюць палітвязняў, а таксама новыя практыкі ціску на працоўных месцах. Нешта з гэтых тэндэнцый развівалася паралельна парадку выбараў, нешта — у відавочнай сувязі. Атмасфера страху пануе надалей, а ўдзел у грамадска-палітычным жыцці адкрыта забараняецца».

Самым распаўсюджаным спосабам пераследу пратэстоўцаў ужо пяты год застаецца артыкул 342 Крымінальнага кодэкса. Па ім асудзілі мінімум 3016 чалавек. Суды ідуць дагэтуль. Толькі на мінулым тыдні — з 13 да 17 студзеня — па арт. 342 КК у беларускіх судах разглядалі справы ў дачыненні да 23 чалавек.

Чытайце таксама