Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. «Его продукция была обнаружена на поле боя». Под санкции ЕС попало госпредприятие, которое недавно посещал Лукашенко
  2. В Германии завершились выборы. По данным экзитполов, ультраправые заняли второе место
  3. «Редкоземельные металлы, нефть и все, что сможем получить»: Трамп заявил, что еще хочет взамен «вложенных в Украину денег»
  4. «Они никуда не денутся, понимаете?» Третья годовщина «полномасштабки» — взгляд на «мир» с Россией и политику Трампа командира на фронте
  5. «Нам без разницы, чьи это аппараты». Беларусский полковник объяснил, почему военные молчат о сбитых над Гомельщиной беспилотниках
  6. Зеленский заявил о готовности уйти с поста президента
  7. Время дешевого доллара еще не прошло? Сколько будет падать курс: прогноз по валютам
  8. Ровно три года Россия пытается захватить Украину. Вспоминаем семь важнейших событий, повлиявших на ход этой войны
  9. Нацбанк принял решение, которое не порадует тех, кто собирается взять кредит на покупку недвижимости
  10. Власти ударят по частникам, введут новшества по мобильной связи и онлайн-торговле и требуют отчитаться по налогам. Изменения марта
  11. Не только война в Украине. В России заявили о двух «параллельных» переговорах с США — что обсуждают на вторых
  12. Беларусы жаловались, что не могут сдать старые доллары. В соседней стране признали, что банкам они не нужны
Читать по-русски


/

На вайне ва Украіне загінула беларуска Марыя Зайцава, паведаміў «Люстэрку» былы добраахвотнік.

Мария Зайцева на войне в Украине. Фото предоставлено бывшим добровольцем
Марыя Зайцава на вайне ва Украіне. Фота ад былога добраахвотніка

«Маша ваявала ў другім інтэрнацыянальным легіёне, на вайне была даўно. У яе былі раненні, яна ўжо лячылася ў Чэхіі, потым зноў вярнулася на фронт», — расказаў суразмоўца.

Марыя Зайцава родам з Гомеля. У 19 гадоў дзяўчына трапіла ў рэанімацыю бальніцы хуткай дапамогі ў Мінску. Яна атрымала цяжкія траўмы пасля сілавога разгону пратэстаў у раёне стэлы «Мінск — горад-герой» 9 жніўня 2020 года.

Мария Зайцева на протестах в 2020 году. Фото: Владимир Гридин, «Радыё Свабода»
Марыя Зайцава на пратэстах у 2020 годзе. Фота: Уладзімір Грыдзін, «Радыё Свабода»

СМІ ў 2020 годзе абляцеў здымак скрываўленай дзяўчыны. Марыя расказвала ў інтэрв'ю TUT.BY, што той момант памятае кепска: яе аглушыла і асляпіла святлошумавой гранатай. У бальніцы ёй дыягнаставалі чэрапна-мазгавую траўму і кровазліццё, выцятыя раны скроні і пляча, знайшлі асколак у воку, кантузію вока і кровазліццё ў ім жа, асколачныя раненні павека, выбуховую траўму, разрыў барабаннай перапонкі, а таксама парушэнні ў працы правага локцевага нерва і парэз (аслабленне цягліц) двух пальцаў правай рукі.

Мария в больнице скорой медицинской помощи в Минске, август 2020-го. Фото: TUT.BY
Марыя ў бальніцы хуткай медыцынскай дапамогі ў Мінску, жнівень 2020-га. Фота: TUT.BY

У дзень выпіскі з бальніцы, 1 кастрычніка 2020 года, Марыя з’ехала ў Чэхію, дзе ёй прапанавалі прайсці рэабілітацыю, а галоўнае — аднавіць слых. Менавіта з гэтым узнікла больш за ўсё праблем.

Яшчэ адным сур’ёзным наступствам траўмаў 9 жніўня стала гематома ў мозгу. Праз гэта ў Марыі былі праблемы з памяццю.