Беларускі, што жывуць у Польшчы, у 2023 годзе нарадзілі 1004 дзіцяці. Гэта другі паказчык сярод іншаземак, якія нарадзілі дзяцей у Польшчы, піша MOST.
Колькасць дзяцей, народжаных іншаземкамі ў Польшчы, расце з кожным годам, паведамляецца ў свежай справаздачы Галоўнага статыстычнага ўпраўлення. У 2023 годзе іншаземкі нарадзілі ў Польшчы 18 219 дзяцей, што складае 6,7% ад усіх нараджэнняў у краіне. У 2022 годзе гэты працэнт складаў 5,5%, а ў 2021-м — 2,7%.
Больш за ўсё дзяцей сярод замежных грамадзянак у Польшчы ў 2023 годзе нарадзілі прадстаўніцы Украіны — 14 799. На другім месцы — 1004 дзіцяці, якія нарадзіліся ў грамадзянак Беларусі, на трэцім — 261 дзіця, народжанае расіянкамі.
Чытайце таксама