Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. «Нам без разницы, чьи это аппараты». Беларусский полковник объяснил, почему военные молчат о сбитых над Гомельщиной беспилотниках
  2. Генассамблея ООН приняла резолюцию к годовщине полномасштабного вторжения РФ в Украину. Беларусь и США проголосовали против
  3. Ровно три года Россия пытается захватить Украину. Вспоминаем семь важнейших событий, повлиявших на ход этой войны
  4. Власти ударят по частникам, введут новшества по мобильной связи и онлайн-торговле и требуют отчитаться по налогам. Изменения марта
  5. ISW о предложении представителя Трампа взять за основу в переговорах стамбульские протоколы: Это фактически полная капитуляция Украины
  6. Время дешевого доллара еще не прошло? Сколько будет падать курс: прогноз по валютам
  7. «Его продукция была обнаружена на поле боя». Под санкции ЕС попало госпредприятие, которое недавно посещал Лукашенко
  8. «Не думаю, что кто-то понесется кого-то спасать». Как сами американцы относятся к позиции Трампа по Украине — спросили беларусов в США
  9. В Германии завершились выборы. По данным экзитполов, ультраправые заняли второе место
  10. Зеленский заявил о готовности уйти с поста президента
  11. Нацбанк принял решение, которое не порадует тех, кто собирается взять кредит на покупку недвижимости
  12. «Редкоземельные металлы, нефть и все, что сможем получить»: Трамп заявил, что еще хочет взамен «вложенных в Украину денег»
  13. Беларусы жаловались, что не могут сдать старые доллары. В соседней стране признали, что банкам они не нужны
  14. «Они никуда не денутся, понимаете?» Третья годовщина «полномасштабки» — взгляд на «мир» с Россией и политику Трампа командира на фронте
Читать по-русски


Работніка мінскага завода затрымалі за чатыры лічбы на вопратцы, якія расшыфроўваюцца як ACAB. «Пакаяльнае» відэа з ім з’явілася ў тэлеграм-канале, блізкім да ГУБАЗіК.

Минчанин и символика, за которую его задержали. Скриншот из телеграм-канала силовиков
Мінчук і сімволіка, за якую яго затрымалі. Скрыншот з тэлеграм-канала сілавікоў

У змантаваным роліку сілавікоў мужчына кажа, што працуе зваршчыкам на Менскім маторным заводзе і «быў фанатам» футбольнай каманды «Нёман Стоўбцы».

Паводле сілавікоў, мужчына «ніяк не мог развітацца са сваім фанацкім жыццём у сацсетках» і быў затрыманы на працы. Прычынай стала сімволіка 1312 на яго вопратцы.

Лічба 1312 расшыфроўваецца як ACAB (паводле нумару літары ў алфавіце), а ўжо гэтая абрэвіятура значыць All Cops Are Bastards («Усе копы — вырадкі») і служыць лозунгам, які даўно функцыянуе ў субкультуры скінхэдаў. Яна шырока выкарыстоўваецца сярод футбольных хуліганаў, у тым ліку як тату.

За што канкрэтна быў затрыманы мужчына, сілавікі традыцыйна не паведамілі, аднак адзначылі, што «за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў было складзена некалькі пратаколаў», а мужчыну адправілі сядзець «суткі» ў ізалятары часовага ўтрымання.

Нагадаем, гэта не першае затрыманне праз ACAB. Так, у ліпені паведамлялася, што мінчуку стала кепска на вуліцы, ён папрасіў дапамогі ў сілавікоў, а тыя заўважылі ў яго тату з гэтай абрэвіятурай і прымусілі выправіць. У траўні стала вядома, што сланімчанку затрымалі за «распаўсюд фота свайго хлопца» з татуіроўкай ACAB — тады ўзялі і мужчыну. Падобныя выпадкі адбываліся і раней.

У спісе «экстрэмісцкіх матэрыялаў» ACAB фігуруе з 2019 года як частка забароненых матэрыялаў, а не як самастойны пункт.

Чытайце таксама