На пытанне, ці закрыюць у Беларусі YouTube, расійскаму інфармацыйнаму агенцтву Sputnik Беларусь адказаў міністр інфармацыі Марат Маркаў.
— Мы будзем выкарыстоўваць усе інструменты, якія на сённяшні дзень працуюць нам на карысць, пакуль яны будуць працаваць нам на карысць. Як толькі мы адчуем пагрозу з боку пастаўшчыка паслугі, мы будзем адэкватна дзейнічаць, сувымерна, дыпламатычна. Сёння не стаіць задача нешта закрываць самім, — заявіў Маркаў.
Нагадаем, 12 верасня запусціўся відэапартал ВИДЕО.БЕЛ. Сэрвіс, які заяўляўся як «беларускі аналаг YouTube», фактычна аказаўся канцэптуальным клонам расійскага агрэгатара пракрамлёўскіх тэлеканалаў СМОТРИМ.РУ. Станам на раніцу 12 верасня «беларускі YouTube» уяўляе сабой зборнік сюжэтаў айчынных прапагандыстаў без магчымасці дадавання карыстальніцкага кантэнту.
За некалькі дзён да запуску праекта намеснік кіраўніка Адміністрацыі Лукашэнкі Уладзімір Пярцоў знізіў чаканні начальніка ад гатовага прадукту, адзначыўшы, што ВИДЕО.БЕЛ — гэта «досыць слабы аналаг» YouTube.
Чытайце таксама