Камітэт дзяржкантролю пачаў маштабныя праверкі працы беларускіх рынкаў, на якіх прадаюць прадукты харчавання. Пра гэта паведамилі ў прэс-службе КДК.
Кантралёры падчас рэйдаў вывучаюць, як на рынках выконваюць заканадаўства, у тым ліку што да якасці і бяспекі рэалізаванай прадукцыі.
Таксама правяраюць даступнасць гандлёвых месцаў і тое, ці арганізаваная на рынках магчымасць продажу прадукцыі ўласнай вытворчасці.
Акрамя таго, падчас праверак будуць шукаць неабгрунтаваныя пасярэдніцкія структуры падчас продажу беларускай прадукцыі і іншыя парушэнні.
Правераць і тое, не завышаюць ці прадаўцы цэны.
Дзяржкантроль папярэдзіў, што рэйды правядуць ва ўсіх рэгіёнах Беларусі.