Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. «Нам без разницы, чьи это аппараты». Беларусский полковник объяснил, почему военные молчат о сбитых над Гомельщиной беспилотниках
  2. Генассамблея ООН приняла резолюцию к годовщине полномасштабного вторжения РФ в Украину. Беларусь и США проголосовали против
  3. Ровно три года Россия пытается захватить Украину. Вспоминаем семь важнейших событий, повлиявших на ход этой войны
  4. Власти ударят по частникам, введут новшества по мобильной связи и онлайн-торговле и требуют отчитаться по налогам. Изменения марта
  5. ISW о предложении представителя Трампа взять за основу в переговорах стамбульские протоколы: Это фактически полная капитуляция Украины
  6. Время дешевого доллара еще не прошло? Сколько будет падать курс: прогноз по валютам
  7. «Его продукция была обнаружена на поле боя». Под санкции ЕС попало госпредприятие, которое недавно посещал Лукашенко
  8. «Не думаю, что кто-то понесется кого-то спасать». Как сами американцы относятся к позиции Трампа по Украине — спросили беларусов в США
  9. В Германии завершились выборы. По данным экзитполов, ультраправые заняли второе место
  10. Зеленский заявил о готовности уйти с поста президента
  11. Нацбанк принял решение, которое не порадует тех, кто собирается взять кредит на покупку недвижимости
  12. «Редкоземельные металлы, нефть и все, что сможем получить»: Трамп заявил, что еще хочет взамен «вложенных в Украину денег»
  13. Беларусы жаловались, что не могут сдать старые доллары. В соседней стране признали, что банкам они не нужны
  14. «Они никуда не денутся, понимаете?» Третья годовщина «полномасштабки» — взгляд на «мир» с Россией и политику Трампа командира на фронте
Читать по-русски


Мы часта пішам пра экс-палітвязняў, якім пасля вызвалення і ад’езду з Беларусі даводзіцца пачынаць многае з нуля, а справы ідуць не вельмі добра. Але ёсць і адваротныя гісторыі — калі атрымліваецца не толькі аднавіцца, але і ўладкавацца нават лепш, чым да зняволення. Менавіта такой аказалася гісторыя Дзмітрыя Анісімава. Вясной 2022 года мужчыну далі 2,5 года «хіміі», але ён вырашыў не чакаць выканання прысуду. Цяпер экс-палітвязень жыве ў Варшаве і змог наладзіць сваё жыццё.

Дмитрий Анисимов. Фото: личный архив Дмитрия Анисимова
Дзмітрый Анісімаў. Фота: асабісты архіў Дзмітрыя Анісімава

«Дзверы выламаныя, я на падлозе, у кватэру залятае натоўп людзей»

Дзмітрыю 30 гадоў, мужчына родам з Мінска. Да падзей 2020 года сумяшчаў працу дызайнера і барыста. Палітыкай асабліва не цікавіўся. Пры гэтым доўгі час адчуваў сябе не на сваім месцы і не мог зразумець чаму.

— Мне здавалася, што я нібыта брыдкае качаня. Не адчуваў сваёй прыналежнасці да гэтай краіны, хацеў быць карысным, але не ведаў, як і навошта. Я не разумеў, чаму так. А вось у 2020 годзе знайшоў адказ, напэўна, як і многія, — дзеліцца ён. — Тыя падзеі сталі нібыта пунктам адліку ўсведамлення сябе, у тым ліку як беларуса. І як толькі пачалася перадвыбарная гонка, стаў актыўна ўключацца ў гэтыя падзеі, камунікаваць з прыяцелямі, якія таксама зацікавіліся тым, што адбываецца. І вось на гэтым фоне ўсвядоміў сваю беларускасць, зразумеў, што ёсць блізкія мне духам людзі і што я зусім не брыдкае качаня. У пратэстах нібыта адчуў сваю значнасць, магчымасць нешта зрабіць для гэтай краіны. І пачаў маляваць плакаты, стыкеры, выходзіць на акцыі.

Калі пратэсты пачалі заціхаць, Дзмітрый таксама «залёг на дно». Стыкеры часам раздаваў знаёмым, працягваў працаваць у кавярні і выконваць заказы як дызайнер. Пра ад’езд не думаў, хоць разумеў: могуць прыйсці.

— Я нібыта ўсімі сіламі стараўся ігнараваць гэты факт, — прызнаецца мужчына. — Такіх выпадкаў было шмат, нават у атачэнні: напрыклад, у дзяўчынкі, з якой працаваў, забралі маму. І, відаць, калі б я ставіўся інакш да рызыкі, усяго гэтага можна было пазбегнуць. Тым больш да 2020-га не раз думаў пра тое, каб з’ехаць з Беларусі. Але пасля пратэстаў гэтае жаданне знікла, я хацеў быць там, далей выказваць сваю пазіцыю, няхай не заўсёды адкрыта. Думкі заставацца ўбаку ці ўцячы проста не ўзнікала. Я вельмі суперажываў людзям, якія моцна пацярпелі, асабліва 9 жніўня. І было нейкае дзіўнае адчуванне, маўляў, чаму людзі пакутуюць, а я не. Праз гэта, мне здаецца, усё і здарылася.

Дмитрий Анисимов на акции протеста, 16 августа 2020 года. Фото: личный архив Дмитрия Анисимова
Дзмітрый Анісімаў на акцыі пратэсту, 16 жніўня 2020 года. Фота: асабісты архіў Дзмітрыя Анісімава

Дзмітрыя затрымалі ў снежні 2021 года. Як і многія экс-палітвязні, тое, што адбывалася тады, ён дагэтуль памятае ва ўсіх дэталях.

— Быў звычайны дзень. Я збіраўся на працу, прачнуўся, а восьмай раніцы па будзільніку. І вось ён грае, і адначасова звоняць у дзверы. Прычым жорстка, настойліва, бесперастанку, — апісвае беларус падзеі таго дня. — Я не разумеў, што адбываецца. Жыў тады з суседам, а ён мог часам на працу праспаць — офіс быў побач з домам, і па яго тады прыходзілі калегі і будзілі. І я падумаў, што зноў яны. То-бок наогул нішто не прадказвала. Устаю з ложка, іду адчыняць дзверы і чую: «Міліцыя». Спрасонку думаю, якая міліцыя, што за прыколы? І не адчыняю. Пара секунд — чую «ламай». У выніку дзверы выламаныя, я на падлозе, у кватэру ўлятае натоўп, восем чалавек. Ужо потым даведаўся, што гэта былі супрацоўнікі САХР з ГУБАЗіКам на чале. Хуценька прайшліся па пакоях. Я ляжаў, наогул не разумеў, што адбываецца, — думаў, можа сусед чаго нарабіў. Толькі калі мне сказалі пра план «Перамога», я зразумеў.

Далей усё было стандартна, кажа суразмоўца: пратакол, арышт маёмасці, і тэхнікі. Сілавікі паводзіліся абуральна, спрабавалі зачапіць Дзмітрыя. Толькі адзін з іх, наадварот, здаваўся мужчыну прыязным, размаўляў спакойна і не пагражаў.

— Калі я ўжо зразумеў, хто гэта і навошта прыйшлі, трошкі раззлаваўся і «бычыў», калі можна так сказаць. Прычым сам не ўсведамляў, гэта было праз стрэс, неразуменне і такі ўнутраны пратэст, — дзеліцца ён.

«Я б назваў СІЗА „мужчынскім дзіцячым лагерам“»

Адразу пасля затрымання Дзмітрый трапіў на Акрэсціна, дзе прабыў 10 сутак. У камеры было дзевяць чалавек, і ўсе — «палітычныя».

— Умовы былі дастаткова жорсткія, — успамінае ён. — Мы спалі на бетоне, а гэта зіма, снежань, маразы. Пасля гэтага зарабіў сабе праблемы з лёгкімі — не ведаю, ці запаленне, але яшчэ тры месяцы было цяжка дыхаць. У ізалятары мне нават рабілі здымкі, але наогул нічога не сказалі — гэта значыць, што нібыта ўсё нармальна. Я ўвесь час прасіў дапамагчы, але ніхто так і не патлумачыў, чаму цяжка дыхаць. Яшчэ потым карону падчапіў. Але калі параўноўваць Акрэсціна і Валадарскага, я б назваў СІЗА «мужчынскім дзіцячым лагерам». Усё ж там па ўмовах і ў стаўленні ўсё было значна лаяльнейшае. А вось у ІЧУ нам самі супрацоўнікі казалі: «Вы тут для таго, каб пакутаваць. Калі мы захочам, вы можаце наогул дадому не даехаць».

Дмитрий после освобождения, май 2022 года. Фото: личный архив Дмитрия Анисимова
Дзмітрый пасля вызвалення, красавік 2022 года. Фота: асабісты архіў Дзмітрыя Анісімава

У СІЗА на Валадарскага камера Дзмітрыя была разлічаная на 12 чалавек, але потым туды даставілі ложкі, і ў ёй трымалі 16−18 чалавек. Такое перанасяленне ў СІЗА захоўвалася ўвесь час, пакуль мужчына быў у зняволенні.

— Спачатку было дзесьці працэнтаў 40 «палітычных», а ў канцы ўжо прыкладна 70, — тлумачыць мужчына. — Нягледзячы на больш лайтовыя ўмовы, знаходжанне на Валадарцы далося цяжка. Трэба было прыняць, што ўсё — ты ўжо ў турме. І з гэтым жыць. Удалося справіцца Дзякуючы хлопцам, якія там былі: людзі аказаліся досыць розныя, але з разуменнем, канфліктаў не ўзнікала. Сур’ёзных праблем я там не сустрэў, акрамя медыцынскай дапамогі і ўмоваў утрымання.

Следства па справе Дзмітрыя ішло крыху больш за тры месяцы, і потым пачаўся суд. Нягледзячы на словы пра план «Перамога», у выніку мужчыну абвінавацілі па арт. 342 КК (Актыўны ўдзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак). Беларус успамінае: перад пачаткам працэсу хваляваўся, а пачуцці былі неадназначныя.

— З разраду: верыць у лепшае, чакаць горшага, — тлумачыць ён. — Я вельмі хацеў дадому, але рыхтаваўся да калоніі. І маральна настройваўся на гэта, каб было прасцей у выпадку адпраўкі. Хоць мне ўсе казалі, маўляў, ды чаго ты, паедзеш дадому. Але я глядзеў на гісторыі іншых (нават мякчэйшыя выпадкі, чым у мяне), і вынік заўсёды розны. Прычым аднолькавыя кейсы маглі заканчвацца па-рознаму: камусьці — «хімія», камусьці — калонія. Таму чаканне напружвала. На маё здзіўленне, у матэрыялы справы не ўвайшлі ўсе стыкеры і плакаты, якія я рабіў, хоць следчая іх відавочна бачыла. Калі прагучаў прысуд і сказалі, што «хімія», — я, вядома, трошкі афігеў. Ужо потым зразумеў, калі аналізаваў сітуацыю, што прасцей бы ўспрыняў зняволенне ў турме, чым вось гэтую нібыта свабоду, якая насамрэч не свабода. У моманце было нейкае спусташэнне, пачуццё бяссілля, калі ты нічога не можаш зрабіць і адчуваеш сябе настолькі нікчэмным.

«Калі апынуўся ў Варшаве, аж выдыхнуў і стала лёгка»

Ужо слухаючы прысуд у зале суда, Дзмітрый адразу вырашыў для сябе: адбываць «хімію» ён не паедзе. Занадта не падабалася ідэя добраахвотна падпісвацца на пакаранне, да таго ж з рызыкай трапіць у калонію за парушэнне.

— Перш за ўсё я абскардзіў рашэнне суда, — расказвае мужчына. — Калі падаваў апеляцыю, выдатна разумеў, што прысуд не адменяць. Але рабіў гэта, каб выйграць час перад ад’ездам. Трэба было падрыхтаваць родных, закрыць нейкія моманты. Настроіцца маральна, што ўжо назад дарогі няма: альбо застаешся і прымаеш удары лёсу, альбо спрабуеш узяць сябе ў рукі. Як ні дзіўна, пасля вызвалення менавіта ў Беларусі мне было дастаткова камфортна, стаўленне да краіны ніяк не змянілася. Але вось пачуццё страху перад сілавікамі стала вельмі моцным: калі я быў дома і чуў любы шум за акном, пастаянна выглядваў на двор. Нават дзіўна, як можна настолькі запалохаць, настолькі прымусіць расчаравацца ва ўсім. З’явілася пачуццё, што мой лёс можа вырашацца без майго ведама і я ніяк не змагу паўплываць.

СИЗО №1 в Минске
СІЗА № 1 у Мінску. Фота: TUT.BY

З Беларусі Дзмітрый з’ехаў у красавіку 2022-га. Эвакуяваўся ён з дапамогай BYSOL, а сам ад’езд заняў цэлыя суткі. Спачатку Дзмітрый паляцеў у Грузію — і там прыходзіў у сябе. Паралельна рабіў візу, каб перабрацца ў Польшчу.

— Калі апынуўся ў Варшаве, аж выдыхнуў. Гэта адчувалася на ўсіх узроўнях: і цела, і атачэння, і ў цэлым горада. Стала лёгка, — дзеліцца экс-палітвязень. — Наогул гэтая лёгкасць з’явілася яшчэ ў Грузіі, але ўсё роўна прысутнічаў страх, што могуць выдаць, я заставаўся ў напружанні. А ўжо з пераездам у Польшчу зразумеў, што магу супакоіцца і паспрабаваць перазагрузіцца.

Сяброў і родных у польскай сталіцы ў беларуса не было, выбудоўваць жыццё давялося з нуля. Жыллё ён знайшоў хутка: убачыў аб’яву ў рускамоўнай групе, што людзі з’язджаюць і шукаюць сабе замену, — і тут жа звязаўся. Праз два тыдні ўжо жыў у асобнай кватэры. Да таго ж у адаптацыі вельмі дапамаглі беларусы, з якімі Дзмітрый пазнаёміўся, перадаўшы пасылку ад іх таварыша з Грузіі.

— Яны расказалі, дзе што, як усё ўладкаванае, дапамаглі перавезці рэчы. Здавалася б, няшмат, але для мяне гэта было важна, практычна неабходна, бо ўсё, што адбываецца, успрымалася як досыць вялікі стрэс, — дзеліцца суразмоўца. — Але ў цэлым адаптавацца, зразумець адрозненні ў менталітэце, знайсці сяброў і знаёмых удалося толькі праз паўтара года.

Дмитрий Анисимов в Минске незадолго до отъезда, май 2022 года. Фото: личный архив Дмитрия Анисимова
Дзмітрый Анісімаў у Мінску незадоўга да ад’езду, травень 2022 года. Фота: асабісты архіў Дзмітрыя Анісімава

Пачынаючы шукаць працу ў Польшчы, Дзмітрый хацеў паўнавартасна сысці ў дызайн. Першы час арыентаваўся толькі на мясцовы рынак: здавалася, так правільна, трэба ж інтэгравацца. Але справы ішлі не вельмі гладка, і, каб сябе забяспечыць, давялося ўладкавацца кур’ерам.

— З часам я адчуў, што проста б’юся галавой аб сцяну, — апісвае ён. — Я не ведаў так добра польскай, не разумеў, як камунікаваць з мясцовымі, хто яны, чаго хочуць. Спрабаваў у гэтым разбірацца, стараўся размаўляць, нават запісаўся на курсы польскай мовы. Але нічога не мянялася. У адзін момант я зразумеў, што магу быць карысны сваім. Пачаў размяшчаць свае паслугі ўжо на беларускіх платформах, прапаноўваць супрацоўніцтва розным брэндам. Было цікава і важна займацца гэтым, з часам сысці ад падзаробкаў і цалкам сканцэнтравацца на дызайне.

«Адчуваю сябе карысным, магу самарэалізоўвацца і дапамагаць»

Першы час, пакуль заказаў было няшмат, а пастаянных кліентаў наогул адзінкі, Дзмітрый сумяшчаў дызайн з дастаўкай. Але з пачатку 2024 года канчаткова кінуў дадатковыя падзаробкі.

— Вядома, хацелася б больш пастаянных кліентаў. Бо ёсць праекты, якія ты робіш адзін раз, і ўсё, а ёсць кампаніі, якія потым з табой застаюцца, — расказвае ён. — Ты можаш выконваць меншы аб’ём працы, але яна будзе стабільнай. І калі такіх праектаў збіраецца дастатковая колькасць, можна ўжо не шукаць новых і адчуваць сябе камфортна.

Цяпер суразмоўца супрацоўнічае з шэрагам беларускіх кампаній у Польшчы. Адна з іх, напрыклад, займаецца клінінгам — з імі Дзмітрый працуе з самага заснавання.

— Цяпер ужо задач менш, але ў цэлым я застаюся іх пастаянным дызайнерам, увесь час супрацоўнічаем, — расказвае ён. — Некаторыя працуюць у Беларусі, таму назвы я агучваць не магу. Але гэта брэнд адзення і арт-майстэрня. Яшчэ мне падабаецца ствараць фірмовы стыль для стартапаў і рамеснікаў, бо так ты адчуваеш прыналежнасць да гэтага працэсу, укладаеш у яго часцінку сябе.

Дзень Волі ў Варшаве, 24 сакавіка 2024 года. Фота: чытачы "Люстэрка"
Дзень Волі ў Варшаве, 24 сакавіка 2024 года. Фота: чытач «Люстэрка»

Акрамя камерцыйных праектаў ёсць і праца для душы: плакаты на сацыяльныя тэмы (накшталт забароны абортаў у Польшчы), супрацоўніцтва з НДА.

— Нядаўна браў удзел у праекце ад Free Belarus Center, пазнаёміўся з класнымі хлопцамі і дзяўчатамі, актывістамі і дагэтуль з імі працую. Зразумеў, што магу быць карысны і рабіць нешта важнае, — дзеліцца ён. — За кошт гэтага адчуваю цяпер сябе нашмат больш упэўнена, чым у Беларусі. Атрымліваю зваротную сувязь, падтрымку маёй працы. Адчуваю сябе патрэбным, магу самарэалізоўвацца і дапамагаць тым, хто робіць класныя праекты. Дадае ўпэўненасці і тое, што цяпер ёсць магчымасць прыкладаць дастаткова намаганняў да сваёй працы, значна больш, чым у Беларусі. І стала мацнейшым жаданне ўдасканальвацца.

Праз праектны фармат даход у Дзмітрыя кожны месяц розны. Часам працы няшмат, і заробак адпаведны. А часам звальваецца шмат задач, і даход расце ў разы. Але фінансавае пытанне ў мужчыны закрытае.

— Вядома, пакуль не магу аднесці сябе да сярэднестатыстычнага паляка — у іх сярэдні заробак крыху большы за 8000 злотых (сярэдні заробак у першым квартале гэтага года склаў 8147 злотых, або 6584 рублі паводле курсу Нацбанка на 10 чэрвеня 2024 года. — Заўв. рэд.). Для гэтага мне трэба было б узяць стартап з нуля, распрацаваць лагатып цяпер, усю брэндавую лінейку. Такіх заказаў у мяне пакуль няма, — канстатуе ён. — Але ў цэлым я жыву дастаткова добра, у фінансавым плане ніякіх праблем. Магу дазволіць сабе арандаваць жыллё, схадзіць у кавярню, нейкія забавы.

Але для беларуса значна важней адчуваць задавальненне ад працы, сваю патрэбнасць і ўнёсак у агульную справу, адзначае ён. У гэтым плане Дзмітрый дабіўся таго, чаго хацеў: да многіх праектаў ставіцца з цікавасцю і нават трымценнем, прачынаецца ў прадчуванні цікавага занятку, з галавой занураючыся ў любімую справу.

Дмитрий Анисимов в Варшаве, июнь 2023 года. Фото: личный архив Дмитрия Анисимова
Дзмітрый Анісімаў у Варшаве, чэрвень 2023 года. Фота: асабісты архіў Дзмітрыя Анісімава

«Калі б гэтага не здарылася, я не змог бы раскрыць свой патэнцыял»

Жывучы ў эміграцыі ў Польшчы, Дзмітрый стаў значна бліжэйшы да Беларусі і беларускай культуры і ў цэлым пачаў інакш успрымаць свет вакол.

— Я змог паглядзець на гэтую краіну трошкі пад іншым вуглом, пазнаць яе лепей. І дзякуючы Польшчы, мясцовай культурнай палітыцы я зразумеў, што мне цікава вывучаць нашую гісторыю, культуру, фальклор, — разважае ён. — Напрыклад, пачаў занурацца ў гісторыю беларускага плаката, і ёсць ідэя стварыць такую платформу, каб прадстаўнікі плакатнага мастацтва і актывізму маглі самавыяўляцца. Наогул хацелася б сфармаваць цэлае кам’юніці. Цяпер большая частка майго атачэння — гэта беларусы. І мне гэта прыносіць сапраўднае задавальненне.

Як усё склалася і праз што давялося прайсці, мужчына не шкадуе. Нягледзячы на час у СІЗА і вымушаны ад’езд, упэўнены: калі б застаўся ў Беларусі, не знайшоў бы сябе.

— Вядома, сама сітуацыя сумная. Мне вельмі цяжка даўся ад’езд, я перажываў, што не змагу яшчэ доўга ўбачыць блізкіх і родных. Вельмі сумую па Мінску, пастаянна думаю, калі можна будзе вярнуцца. Заўсёды з’яўляюцца нейкія навіны, таму складана пра гэта не думаць. Але як рэаліст я разумею, што ў найбліжэйшыя два-тры гады не вярнуся. Хоць, вядома, хочацца, каб скончылася вайна ва Украіне, кіраванне рэжыму Лукашэнкі і з’явіўся пробліск святла. Але калі б усяго гэтага са мной не здарылася, напэўна, я б не змог раскрыць свой патэнцыял, паглядзець на сябе крыху з іншага боку. Таму з пункту гледжання таго, як усё склалася, лічу, што ў мяне ўсё вельмі крута, — заключае ён.

 

«Люстэрка» рэгулярна публікуе інтэрв'ю з яркімі беларусамі і беларускамі. Нашая мэта — паказаць жывых людзей са сваёй гісторыяй і пазіцыяй.

Калі вы лічыце важным захаванне прафесійнай і якаснай журналістыкі для беларусаў і пра Беларусь — станьце патронам нашага праекта. Ахвяраваць любую суму можна хутка і бяспечна праз сэрвіс Donorbox.

 



Усё пра бяспеку і адказы на іншыя пытанні вы можаце даведацца па спасылцы.