У Мінску органы кантролю правераць маршруткі. Ключавым стане пытанне наяўнасці ў пасажыраў праязнога дакумента, паведамілі ў Мінгарвыканкаме.
«У адпаведнасці з пастановай Саўміна ў выпадку праезду без праязнога дакумента пасажыр лічыцца безбілетным, таму ён абавязаны аплаціць праезд і запатрабаваць у кіроўцы білет. Адказнасць за безбілетны праезд прадугледжаная артыкулам 18.28 КаАП», — расказалі ў Мінгарвыканкаме.
Таксама з 20 да 26 сакавіка сталічная ДАІ праводзіць комплекс прафілактычных мерапрыемстваў пад назвай «Таксі».
Інспектары асаблівую ўвагу звяртаюць на парушэнні ПДР, якія ствараюць пагрозу бяспецы дарожнага руху, парушэнні правілаў перавозкі пасажыраў, у тым ліку з непрышпіленымі рамянямі бяспекі, удзел у дарожным руху аўтамабіляў-таксі, якія маюць няспраўнасці.
Паведамляецца, што рэйдавыя мерапрыемствы праходзяць паводле правілаў сакрэтнага кантролю з выкарыстаннем відэарэгістратараў і іншых сродкаў фота- і відэафіксацыі, а таксама з задзейнічаннем прадстаўнікоў Транспартнай інспекцыі і іншых зацікаўленых органаў.