Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Зеленский заявил о готовности уйти с поста президента
  2. «Не думаю, что кто-то понесется кого-то спасать». Как сами американцы относятся к позиции Трампа по Украине — спросили беларусов в США
  3. Время дешевого доллара еще не прошло? Сколько будет падать курс: прогноз по валютам
  4. «Они никуда не денутся, понимаете?» Третья годовщина «полномасштабки» — взгляд на «мир» с Россией и политику Трампа командира на фронте
  5. Генассамблея ООН приняла резолюцию к годовщине полномасштабного вторжения РФ в Украину. Беларусь и США проголосовали против
  6. Власти ударят по частникам, введут новшества по мобильной связи и онлайн-торговле и требуют отчитаться по налогам. Изменения марта
  7. Нацбанк принял решение, которое не порадует тех, кто собирается взять кредит на покупку недвижимости
  8. ISW о предложении представителя Трампа взять за основу в переговорах стамбульские протоколы: Это фактически полная капитуляция Украины
  9. «Нам без разницы, чьи это аппараты». Беларусский полковник объяснил, почему военные молчат о сбитых над Гомельщиной беспилотниках
  10. Беларусы жаловались, что не могут сдать старые доллары. В соседней стране признали, что банкам они не нужны
  11. В Германии завершились выборы. По данным экзитполов, ультраправые заняли второе место
  12. Ровно три года Россия пытается захватить Украину. Вспоминаем семь важнейших событий, повлиявших на ход этой войны
  13. «Его продукция была обнаружена на поле боя». Под санкции ЕС попало госпредприятие, которое недавно посещал Лукашенко
  14. «Редкоземельные металлы, нефть и все, что сможем получить»: Трамп заявил, что еще хочет взамен «вложенных в Украину денег»
Читать по-русски


Вясной 2022 года Артура (імя зменена) затрымалі супрацоўнікі КДБ па «справе артапедаў». Доктара з вялізным стажам змясцілі ў СІЗА, а пазней запатрабавалі «выкуп» — як кампенсацыю шкоды. За што? Праз год доктар змог выехаць з Беларусі, ён і расказаў «Медыязоне» гэтую гісторыю.

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: pixabay.com

«Трэба было нешта сфабрыкаваць, і яны сфабрыкавалі»

— Быў выпадак, што некалькіх калег «узялі» ў адзін дзень, і высветлілася, што хворага падалі на [аперацыйны] стол, а дактароў няма.

Да затрымання Артур працаваў у траўматалагічна-артапедычным аддзяленні Мінскай бальніцы. Займаўся эндапратэзаваннем суставаў, выпусціў некалькі навуковых артыкулаў, выступаў на міжнародных форумах. Вясной 2022 года ў бальніцу прыйшлі супрацоўнікі КДБ. Доктара затрымалі на працоўным месцы — прыехаў, а яго ўжо чакалі. Адтуль адвезлі ў СІЗА КДБ і выставілі абвінавачанне.

— Нібыта пацыентам ставілі імпланты замежнай вытворчасці за грошы (замест бясплатных беларускіх), а дактары атрымлівалі за гэта ганарар. Я не ставіў платных пратэзаў. Але ўсё роўна на мяне нешта знайшлі: напісалі нейкіх пацыентаў, якія да платных паслуг ніякага дачынення не мелі, — трэба было нешта сфабрыкаваць, і яны сфабрыкавалі.

Тады намеснік начальніка следчага ўпраўлення КДБ Канстанцін Бычак паведаміў, што па «справе артапедаў» затрымалі 35 работнікаў медустановаў і пяцярых прадстаўнікоў камерцыйных структур. Супраць іх распачатая крымінальная справа пра атрыманне хабару (чч.1, 2, 3 арт. 430 КК) і даванне хабару (ч. 1 арт. 431 КК), а таксама пра незаконную грашовую узнагароду (ч. 1 арт. 433 КК).

Артур займаўся пратэзаваннем за кошт бюджэту — гэта аперацыі, дзе пратэзы закупляліся за кошт дзяржавы, і на куплю ён ніяк не ўплываў.

«Нехта быў зацікаўлены»

Чарга на аперацыю была ад 3 да 5 гадоў, яе кантралявала спецыяльная камісія. Артур кажа, што беларускія пратэзы па якасці не саступалі імпартным, але былі пацыенты, якія прынцыпова не хацелі ставіць беларускі варыянт. Тады яны маглі замовіць пратэз замежнай фірмы, але на чаргу гэта ніяк не ўплывала.

— Калі ў клініцы быў пазабюджэтны аддзел, то ён звязваўся з пастаўшчыкамі, і закупка праходзіла афіцыйна праз аптэку бальніцы з рахункаў клінікі. Чуў, што ў некаторых рэгіёнах пацыентаў скіроўвалі адразу на фірму. Людзі аплачвалі пратэз, і прадстаўнікі фірмы яго прывозілі.

Паводле словаў доктара, тады КДБ затрымаў шмат медыкаў, якія мала займаліся платным пратэзаваннем — усяго 2−3 аперацыі за сваю практыку.

— Платным пратэзаваннем займалася значна больш людзей, чым прайшло па справе. Былі людзі, якія відавочна ў гэтым маглі быць задзейнічаныя, але справа іх ніяк не закранула. Іншае пытанне: чаму накрылі толькі дзве фірмы, якія прадавалі пратэзы, хоць іх было больш. Чаму не ўсе? Чаму да іншых не прыйшлі? То-бок зноў жа — нехта быў зацікаўлены, хто з кім супрацоўнічае. Напэўна, былі бенефіцыяры гэтай справы не толькі ў камітэце, а можа, і сярод камерсантаў. Але гэтая інфармацыя недакладная, ніхто не ведае адказаў на гэтыя пытанні.

«Дзеля чаго ўсё гэта было?»

У красавіку 2022 года намеснік начальніка следчага ўпраўлення КДБ Канстанцін Бычак пракаментаваў «справу артапедаў». Паводле яго словаў, дактары і кіраўнікі медустановаў атрымлівалі хабар за тое, што, «дзейнічаючы ў інтарэсах замежных камерцыйных арганізацый і выкарыстоўваючы сваё службовае становішча», прапаноўвалі пацыентам купіць замежныя эндапратэзы канкрэтных фірмаў. «За гэтыя дзеянні прадстаўнікі замежных кампаній перадавалі беларускім дактарам незаконнае грашовае ўзнагароджанне з разліку па 200 еўра за кожную праведзеную аперацыю», — сцвярджаў Бычак.

У траўні 2023 года ў Брэсце асудзілі двух дактароў, якіх затрымалі ў канцы сакавіка 2022 года ў межах «справы артапедаў». На судзе адзін з абвінавачаных — доктар Сяргей Кісель — расказаў, што асаблівага выбару эндапратэзаў у пацыентаў не было: імпартныя пастаўляліся толькі ад двух вытворцаў — Waldemar Link праз «Медлінк» і DePuy Synthes праз «Джонсан&Джонсан». Можна было бясплатна атрымаць пратэз беларускай вытворчасці ад ЗАТ «Алтымед», але іх трэба было чакаць і яны падыходзілі не ўсім.

Так выглядае пратэз каленнага сустава на рэнтгене. Фота: volynka.ru

Улетку 2022 года Беларускі расследавальніцкі цэнтр выпусціў відэа, дзе сцвярджаў, што ад «справы артапедаў» выйграла сяброўка Віктара Лукашэнкі Людміла Няронская, чыя клініка «Мерсі» адзіная ў Беларусі працягвае ставіць імпартныя пратэзы. У дзяржаўных жа бальніцах з імпартнымі пратэзамі больш не працуюць, тлумачаць расследавальнікі.

Артур кажа, што бачыў гэтае расследаванне, але з высновамі не згодны.

— Каб хтосьці выйграў, на гэтым падняўся, атрымаў вялікія перавагі… Так, усе закупкі эндапратэзаў пайшлі праз УП «Медтэхніка». Нюансы з’явіліся, чэргі не скараціліся, працэс трапляння пацыента на аперацыю затрымліваецца. Усё ўскладнілася. І дзеля чаго ўсё гэта было?

Доктар кажа, што беларускі вытворца пратэзаў таксама часова прыпыняў пастаўкі сваіх вырабаў — пасля пачатку поўнамаштабнай вайны ва Украіне. Ці было звязана гэта са «справай артапедаў», невядома.

— Былі сітуацыі, калі пацыентам сапраўды адмаўлялі ў аперацыях проста таму, што не было чаго ставіць, — кажа Артур.

«І памножце цяпер гэта ўсё на 10»

Пасля затрымання Артура змясцілі ў СІЗА КДБ.

— Нікога не білі, не душылі, але псіхалагічны ціск быў каласальным. Мне пагражалі, што гэта доўга працягнецца і будзе сур’ёзнае пакаранне. Для СІЗА вельмі падыходзіць слова «бязлітасны». Гэта не гатэль — там канвеер, і нікому няма справы, хто чым займаўся і кім быў у «тым» жыцці.

Артур некалькі тыдняў прабыў у СІЗА, пасля даў прызнальныя паказанні, і яго адпусцілі пад падпіску пра нявыезд і невыдаванне інфармацыі. Медык кажа, што ўсе затрыманыя артапеды тады прызналі віну.

— Можна было не прызнавацца, але гэта б не паўплывала на вынік, таму прызналіся ўсе. Хтосьці адразу, хтосьці не адразу, хтосьці рабіў выгляд, што не прызнаўся, але, па-мойму, прызналіся ўсе. У нашым прафесійным асяроддзі гэтыя пытанні абмяркоўваць было не прынята — хто што пісаў, каму колькі выставілі, які рахунак.

Таксама КДБ выставіў усім дактарам «суму шкоды», якую тыя, паводле Артура, мусілі кампенсаваць у дзесяціразовым памеры.

— Каэфіцыент быў 10. Сумы прыкладна па ўсіх былі ад 500 да 5000 даляраў. І памножце цяпер гэта ўсё на 10.

Адкуль браліся гэтыя сумы шкоды — Артур дагэтуль не зразумеў. Але ўсе, хто праходзіў па справе, мусілі выплаціць кампенсацыю ў дзесяціразовым памеры на рахунак КДБ і пасля прынесці «плацёжку» ў следчы аддзел.

— Плюс тыя, хто прайшоў праз суд, атрымліваў яшчэ штраф, умоўныя тэрміны з адтэрміноўкай альбо «хатнюю хімію». На гэты момант усім дазволілі прыступіць да працы.

Увесь крымінальны працэс па «справе артапедаў» заняў каля 1,5 года. Праз год з часткі затрыманых, са словаў Артура, крымінальныя артыкулы і абмежаванні былі знятыя. Андрэя Варановіча і Сяргея Кісяля суд асудзіў на 1,5 года «хатняй хіміі» і 4 гады пазбаўлення волі з адтэрміноўкай на два гады.

Артур трапіў у спіс тых, супраць каго крымінальная справа была спыненая. Калі з медыка знялі абмежаванні на выезд, ён з’ехаў з краіны. Мужчына кажа, што ведае яшчэ пра аднаго доктара, які праходзіў па «справе артапедаў» і змог уцячы з краіны, знаходзячыся пад падпіскай. Яшчэ некалькі чалавек пакінулі Беларусь пасля зняцця абмежаванняў. Адзін медык выехаў за мяжу, але пасля вярнуўся назад.

Цяпер доктар працуе ў еўрапейскай клініцы, займаецца пацверджаннем дыплома, каб вярнуцца да сваёй медыцынскай спецыялізацыі ў працы.

Чытайце таксама