Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Зеленский заявил о готовности уйти с поста президента
  2. «Не думаю, что кто-то понесется кого-то спасать». Как сами американцы относятся к позиции Трампа по Украине — спросили беларусов в США
  3. Время дешевого доллара еще не прошло? Сколько будет падать курс: прогноз по валютам
  4. «Они никуда не денутся, понимаете?» Третья годовщина «полномасштабки» — взгляд на «мир» с Россией и политику Трампа командира на фронте
  5. Генассамблея ООН приняла резолюцию к годовщине полномасштабного вторжения РФ в Украину. Беларусь и США проголосовали против
  6. Власти ударят по частникам, введут новшества по мобильной связи и онлайн-торговле и требуют отчитаться по налогам. Изменения марта
  7. Нацбанк принял решение, которое не порадует тех, кто собирается взять кредит на покупку недвижимости
  8. ISW о предложении представителя Трампа взять за основу в переговорах стамбульские протоколы: Это фактически полная капитуляция Украины
  9. «Нам без разницы, чьи это аппараты». Беларусский полковник объяснил, почему военные молчат о сбитых над Гомельщиной беспилотниках
  10. Беларусы жаловались, что не могут сдать старые доллары. В соседней стране признали, что банкам они не нужны
  11. В Германии завершились выборы. По данным экзитполов, ультраправые заняли второе место
  12. Ровно три года Россия пытается захватить Украину. Вспоминаем семь важнейших событий, повлиявших на ход этой войны
  13. «Его продукция была обнаружена на поле боя». Под санкции ЕС попало госпредприятие, которое недавно посещал Лукашенко
  14. «Редкоземельные металлы, нефть и все, что сможем получить»: Трамп заявил, что еще хочет взамен «вложенных в Украину денег»
Читать по-русски


Алесь Мінаў

Тэма людзей з «нізкім сацыяльным статусам» у беларускіх калоніях — адна з найбольш табуяваваных. Тым не менш за кратамі гэтая з’ява існуе, а ва ўмовах рэпрэсій яе могуць выкарыстоўваць, каб ціснуць на палітвязняў. Хто надае гэты статус, ці можна яго пазбавіцца і як жывецца такім людзям? «Люстэрка» пагаварыла з былымі палітвязнямі, якія адбывалі тэрміны ў розных калоніях Беларусі.

Папраўчая калонія №2, Бабруйск. Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: komkur.info
Папраўчая калонія № 2, Бабруйск. Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: komkur.info

«Каб не трапіць у нізкі статус, перад усім строем стаў на калені і зубамі пачаў мышцы выцягваць з рукі»

Палітвязень Алег Кулеша адбываў пакаранне ў папраўчай калоніі № 2, што ў Бабруйску. Ён расказвае, што «нізкі сацыяльны» статус вязня вызначаюць не самі зняволеныя, як было раней, а адміністрацыя калоніі ці СІЗА.

— «Пеўні» і ўсё астатняе — гэта ўсё феня, — кажа Кулеша. — Цяпер не завуць іх «пеўнямі», кажуць «нізкі статус», улічваючы, што зоны ўсе «чырвоныя» (калоніі фактычна падзяляюцца на «чорныя» і «чырвоныя», у першых улада падзеленая паміж адміністрацыяй і зняволенымі альбо увогуле дзейнічаюць правілы, усталяваныя аўтарытэтамі і «злодзеямі ў законе», у «чырвоных» калоніях адсутнічаюць любыя праявы ўлады зняволеных, пануе жорсткі рэжым адміністрацыі. — Заўв. рэд.). Насамрэч гэта найгоршае, што можна было з сістэмы Савецкага Саюза выцягнуць: каб опер яшчэ і прызначаў нізкі сацыяльны статус. Я гэтага і ўявіць не мог. Цяпер існуюць і адпаведныя паперы: чалавек піша згоду, што ён пераводзіцца ў нізкі сацыяльны статус.

Хто звычайна трапляе ў нізкі сацыяльны статус? Паводле Кулешы, гэта ў асноўным людзі, асуджаныя па «кепскім» артыкуле: у першую чаргу гвалт, асабліва дзяцей, гандаль жанчынамі і гэтак далей.

— Але ў «чырвоных» зонах кіраўніцтва зрабіла так, каб усё стала больш умоўным. Цяпер людзі з такімі артыкуламі могуць жыць і сярод «мужыкоў», — расказвае суразмоўца. — Трапляюць у гэты статус таксама бамжы і тыя, што не мае грошай на жыццё ў зоне (жыццё ў калоніі патрабуе шмат грошай і звычайна кладзецца на плечы родных). Асноўная частка гэтых людзей свой статус сама зніжае: яны могуць падысці да сметніцы, узяць недапалкі адтуль, гэта адбывалася кожны дзень.

Аднак атрымаць «нізкі статус» можна не толькі праз артыкул, але яшчэ і не выканаўшы пэўныя правілы. Людзям па-за кратамі яны пададуцца досыць дзіўнымі.

—  Таксама ты не маеш права з імі вітацца, браць нешта ад іх, мыцца ў адным памяшканні. Не можаш выкарыстоўваць любы гвалт, крыўдзіць нават словам, бо такі чалавек у адказ можа проста да цябе падысці і абняць. І ты аўтаматычна сам набываеш такі статус, — кажа Кулеша. — Змываеш за сабой у прыбіральні — атрымліваеш нізкі сацыяльны статус, бо «мужыкі» за сабой не змываюць. Вось такія дэбільныя паводзіны на зоне. Гэта каставая сістэма. Найніжэйшая каста — акурат людзі нізкага сацыяльнага статусу. На маіх вачах быў выпадак, калі чалавек па старых зэкаўскіх законах ледзь не трапіў у нізкі сацыяльны статус. І, каб пазбегнуць такога, ён стаў перад усім строем на калені і зубамі пачаў мышцы выцягваць з рукі. Ён не атрымаў такога статусу толькі таму, што опер не падпісаў. Так і застаўся ў падвешаным стане. Бывала, палітычныя таксама траплялі ў «нізкі статус». За кратамі іх проста трэсла, яны не разумелі, што адбываецца, адпаведна, маглі змыць за сабой у прыбіральні і такім чынам яго атрымаць.

Былы палітвязень успамінае, што фільтрацыя па статусе пачынаецца адразу пасля таго, як чалавек прыязджае ў калонію. Гэтым пытаннем звычайна займаецца адміністрацыя.

— Цябе сустракае хто-небудзь з кіраўніцтва і пытае: «Ты мужык ці під***с?» І ты ідзеш альбо ўправа, альбо ўлева, — гаворыць суразмоўца. — Са мной было вельмі складана, бо мяне сустракаў расіянін — не рускамоўны беларус, а менавіта расіянін, намеснік кіраўніка калоніі. Ён не разумеў па-беларуску, дамагаўся ад мяне справаздачы на рускай. Урэшце нашая размова скончылася пытаннем «мужык ці не», я сказаў, што так — і ўсё на гэтым.

У СІЗА, як адзначае суразмоўца, людзі з «нізкім статусам» таксама ёсць, але ўтрымліваюцца, як правіла, у асобных камерах. Кулеша гаворыць, што ў такую камеру вязня могуць змясціць наўмысна, і называе гэты працэс асобным відам катавання.

— Трапіўшы ў такую «хату», ты мусіш для сябе вызначыць: альбо ты гэта прымаеш і будзеш далей жыць у нізкім сацыяльным статусе, — тлумачыць мужчына, — альбо ты павінны выйсці цягам дзвюх гадзін з гэтай хаты, нічога не кранаючы. Альбо забіць сябе ці іх — для гэтага выкарыстоўваецца «мойка» (так вязні на сваім жаргоне называюць лязо ці заточку. — Заўв. рэд.). Я гэта дакладна ведаю, бо я быў беларускамоўным у брэсцкім СІЗА, такое катаванне ўжылі да мяне — запіхнулі ў такую хату. Заставалася ці скончыць жыццё самагубствам, ці выйсці адтуль. Я выйшаў: нагамі грукаў у дзверы, не даваў увесь гэты час спакою ўсяму прадолу (калідору. — Заўв. рэд.). Урэшце мяне перавялі. Я чуў, што некаторым палітвязням наўпрост казалі: ці мы цябе будзем катаваць, ці ты падпісваеш паперу, што ідзеш у нізкі сацыяльны статус. Гэта як від ціску. Такіх выпадкаў няшмат, але яны ёсць. У калоніі, дзе сядзеў я, быў як мінімум адзін.

Я лічу, што рэжым наўмысна карыстаецца нізкім сацыяльным статусам, каб мець у руках інструмент уплыву. Бо ўсе там баяцца яго і ШІЗА — дзве рэчы, куды непажадана трапіць. Гэтую тэму трэба падымаць, пра гэта варта казаць, бо часта людзі ў такі статус трапляюць ні за што. У мужчынскіх калоніях гэта велізарная праблема.

Былы палітвязень Ягор Марціновіч, які таксама сядзеў у бабруйскай калоніі, у сваім пасце ў Facebook адзначае, што «агулам людзей з „нізкім статусам“ няшмат, 3−4%, то-бок каля 100 чалавек з 2600 вязняў».

— Большасць астатніх зняволеных ставіцца да такіх людзей з пагардай. Меншасць успрымае сітуацыю як дзікунскую, але магчымасці змагацца з ёй на нізавым узроўні няма, — тлумачыць ён. — То-бок персанальна ты можаш гуляць па гэтых правілах мінімальна, але няма сілаў, каб перамагчы сістэму цалкам. Калі б міліцыя хацела, гэта можна было б зрабіць вельмі хутка. Па-першае, не даваць нізкі статус новым людзям. І патрохі сама з’ява знікне — цягам 10−15 гадоў. Паўстане пытанне, хто тады будзе мыць прыбіральні, але павышаным заробкам пытанне вырашыцца. Парачка ахвотных, каму няма чаго курыць, знойдзецца.

«Чалавек будзе дзевяць гадоў сядзець — і столькі ж будзе мыць за „мужыкамі“ прыбіральню»

ИК №3 в городском поселке Витьба Витебской области. Фото: "Белсат"
ПК № 3 у гарадскім пасёлку Віцьба Віцебскай вобласці. Фота: «Белсат»

Праваабаронца Леанід Судаленка сядзеў у папраўчай калоніі № 3, што ў пасёлку Віцьба Віцебскага раёна. І там таксама былі людзі «нізкага сацыяльнага статусу».

— Гэтыя людзі ёсць у кожнай калоніі — гэтага ніхто не хавае. Такога, як у расійскіх турмах, каб называлі «пеўні», у нас няма, — кажа ён і дадае, што «нізкі статус» вязню надае менавіта адміністрацыя: як толькі чалавек заязджае ў лагер, яму пра гэта паведамляюць.

З назіранняў праваабаронцы, у гэтую групу трапляюць найперш вязні з крымінальным артыкулам (сэксуальныя дзеянні, асабліва звязаныя з няпоўнагадовымі).

— Каб самі зэкі перавялі ў нізкі сацыяльны статус — такога ў нас няма. Калі будзе такая працэдура праведзеная з боку асуджаных і пра гэта даведаюцца оперы, то для саміх гэтых асуджаных створаць пякельныя ўмовы, магчыма, нават у турму адправяць, — расказвае Леанід Судаленка. — Але адсадзіць могуць і асуджаныя. Калі ты, напрыклад, накасячыш і да цябе агулам будуць узнікаць у атрадзе пытанні — цябе адсадзяць проста, але ты не трапіш у нізкі сацыяльны статус. Так, з табой не будуць размаўляць, ты не будзеш есці з іншымі за адным сталом, але ў статус «апушчаных» не трапіш, не будзеш прыбіраць прыбіральню за «мужыкамі». Галоўнае там — не перашкаджай іншым сядзець, не задавай непатрэбных пытанняў, не вучы нікога жыццю. Нават калі язык чэшацца паправіць — не папраўляй, бо гэта ў любым выпадку канфліктная сітуацыя, а такія сітуацыі прыводзяць да таго, што наконт цябе могуць паставіць пытанні. Да таго ж вельмі шмат правакатараў заўсёды. Але гэта ўсё адно не прывядзе да нізкага статусу: прынамсі ў калоніі, дзе я быў, такі статус прысвойваецца толькі адміністрацыяй паводле артыкулаў.

— Удакладню, што адсаджаны і чалавек з нізкім сацыяльным статусам — дзве вялікія розніцы, — працягвае Леанід. — Адсаджаны не будзе мыць прыбіральні. Падкрэсліваю, ні адзін «мужык» не возьме швабру, анучу, не будзе мыць у прыбіральні. Усе астатнія памяшканні мыюць звычайныя зэкі за працу, за цыгарэты. А вось прыбіральню — не. Нават калі ў цябе самы дарагі швейцарскі гадзіннік упадзе ў прыбіральні на падлогу, яго нельга падымаць. Гэтым займаецца выключна «нізкі сацыяльны статус»: чалавек будзе дзевяць гадоў сядзець і столькі ж будзе мыць за «мужыкамі» прыбіральню.

Леанід кажа, што людзей з нізкім сацыяльным статусам было ў кожным атрадзе па 3−5 чалавек. Паводле яго словаў, адміністрацыя спецыяльна так размяркоўвае, каб было каму мыць прыбіральні. Як правіла, гэтыя людзі — ізгоі.

— Яны трымаюцца асобна, сядзяць у сталоўцы за адным сталом, не ідуць у адным шэрагу з атрадам. Ім ніхто ніколі рукі не падасць, з імі нельга вітацца. Размаўляць можна, даць цыгарэту таксама, як там кажуць «не западло», але вось браць у яго катэгарычна нічога нельга. У іх усё, апроч прыбіральні, сваё. Спяць яны ў адным з «мужыкамі» пакоі, але іх нары каля ўваходу: з’яўляюцца пасля адбою, калі «мужыкі» ўжо паклаліся, устаюць раней — то-бок іх не заўважаюць, — гаворыць Судаленка.

Суразмоўца падкрэслівае, што сам не бачыў, каб такіх людзей збівалі, ужывалі да іх фізічны гвалт. Паводле яго назіранняў, сярод «нізкага статусу» былі і вязні з жоўтымі біркамі, якія нашываюць па «экстрэмісцкіх» справах. Напрыклад, у калоніі быў мужчына, што адбываў тэрмін за згвалтаванне. Але падчас следства сілавікі знайшлі здымкі з пратэснай акцыі — адсюль і «экстрэмісцкі» статус. А вось пра выкарыстанне «нізкага статусу» для катавання палітычных вязняў Судаленка не чуў.

— Думаю, калі б з’ява была масавай, пра яе казалі б. Але каб закрыць чалавека на ПКТ (памяшканне камернага тыпу. — Заўв. рэд.), незашпілены гузік — занадта слабае парушэнне. Тады сілавікі могуць прывесці вязня ў прыбіральню і пад відэарэгістратар прапанаваць памыць там падлогу, напрыклад, — тлумачыць праваабаронца. — Вядома, чалавек адмовіўся б і паехаў бы ў ПКТ. Казалі, што да Максіма Знака такое прымянілі першы раз, каб яго закрыць. Ён, зразумела, не пагадзіўся і на паўгода паехаў на ПКТ за «адмову ад працы». Вось тут яны злоўжываюць гэтым. Бо адзін не пагодзіцца, а іншы пачне мыць. Тады ў операў было б відэасведчанне і матэрыял для далейшага шантажу.

Праваабаронца зазначае, што «нізкі статус» — гэта элемент субкультуры, з якой цяжка змагацца:

—  Вядома, з пункту гледжання правоў чалавека гэта вялікая праблема, узнікаюць пытанні і да адміністрацыі. Але я для сябе не знайшоў правільнага адказу на гэтае пытанне. Такія людзі, з аднаго боку, не адмаўляюць, што яны здзейснілі злачынства гвалтоўнага характару. Але ж іншыя, напрыклад, забіваюць, забіраюць жыццё і «сядзяць роўна», як кажуць. Я не думаю, што хтосьці можа сёння вырашыць гэтае пытанне. Ніхто не возьмецца. Калі б я заехаў і пачаў патрабаваць добрага стаўлення да гэтых людзей ці хаця б разважаць на такую тэму, як цяпер разважаю, я не ведаю, што са мной там было б. Напэўна, страціў бы здароўе ў ШІЗА і спаў бы ўвесь час на падлозе, бо ў атрад мяне нават не паднялі б, бо стаяла б пытанне папросту захавання жыцця. Я ў гэтыя працэсы не ўмешваўся.

«Калі нават захочаш быць „пеўнем“, не факт, што ў цябе атрымаецца»

Помещение одного из отрядов исправительной колонии № 17 Шклова. Могилевская область, 6 июля 2023 года. Фото: скриншот видео канала "Беларусь 1"
Памяшканне аднаго з атрадаў папраўчай калоніі № 17 Шклова. Магілёўская вобласць, 6 ліпеня 2023 года. Фота: скрыншот відэа канала «Беларусь 1»

Максім Сілюк — адзін з першых «рэйкавых партызанаў», яшчэ 2020 года. Ён адбываў пакаранне на два з паловай гады ў шклоўскай калоніі № 17.

— Паміж сабой «мужыкі» называюць іх «пеўнямі». Здаецца, гэта нават не груба, а проста як азначэнне, — расказвае былы палітвязень. — Калі адміністрацыя іх кліча, звычайна кажуць «пакрыўджаныя». Каб іх называлі «апушчанымі», я не чуў — гэта хутчэй з савецкіх паняццяў, калі «апускалі» менавіта сэксуальна. Цяпер такога няма. Прынамсі, я пра такія выпадкі не ведаю. Але сярод «нізкага статусу» ёсць «рабочыя» — тыя, якія, скажам наўпрост, выконваюць функцыю жанчын. Такіх людзей вельмі няшмат — з’ява нераспаўсюджаная. У нас была гісторыя, ужо калі я сядзеў, з хлопцам, які раней быў «рабочы», але ў шклоўскай калоніі гэты факт адмаўляў. Потым падняўся яго былы аднакамернік, які і расказаў усім. Пасля гэтага хлопца пакаралі моцна, менавіта сэксуальна пакаралі.

У атрадзе Максіма было чатыры чалавекі з «нізкім статусам», у іншых — прыкладна столькі ж. Ён прыгадвае гісторыю хлопца, які праз нястачу краў у «пакрыўджаных» цыгарэты. Дазнаўшыся пра гэта, іншыя вязні прывялі яго да адміністрацыі з патрабаваннем прысвоіць «нізкі статус».

— Адзін хлопец, у якога з псіхічным здароўем нейкія праблем былі, паглядзеў, як «пеўні» жывуць, яму гэта спадабалася, — прыгадвае чарговы выпадак Максім, — Ён згарнуў сваю вату і пайшоў туды, у «пеўневы» хадок. Прыйшоў заўхоз, пагнаў гэтага хлопца назад, а ён упіраецца, кажа: «Не, я тут буду». Яны сварыліся доўга, але хлопцу так і не дазволілі. Тады смяяліся, што нават калі захочаш быць «пеўнем», то не факт, што ў цябе атрымаецца.

Максім адзначае, што цяпер да людзей з «нізкім статусам» іншыя вязні гвалту не ўжываюць. Аднак у калоніі хлопцу расказвалі, што да 2017-га такіх людзей часта збівалі. «Па паняццях» біць іх можна выключна нагамі.

— Для мяне яны ў першую чаргу людзі, ды я і сам сябе зэкам не лічыў. Мы, вядома, не абдымаліся, не віталіся за руку, але, бывала, размаўлялі. Агрэсіўнага стаўлення да іх я не бачыў. Часта маглі пасмяяцца, нашыя «пеўні» ўсе былі з гумарам. Некаторыя з вышэйшай адукацыяй, маглі нават часам палітыку абмеркаваць, — успамінае суразмоўца. — Аднойчы быў выпадак, што «мужык» пабіўся з «пеўнем» і «певень» яго перамог. Калі б гэта было даўно, то, па-першае, «пеўня» цалкам маглі забіць, а «мужыка» адсадзілі б. А цяпер іх проста ў ШІЗА змясцілі на нейкі час.

«У жаночых калоніях няма такога паняцця, як „нізкі статус“»

Заключенные в ИК № 4 Гомеля. Фото: ПЦ "Вясна"
Зняволеныя ў ПК № 4 Гомеля. Фота: ПЦ «Вясна»

Валанцёрка Таццяна Астроўская прабыла ў СІЗА на Валадарскага ў Мінску дзесяць месяцаў. Паводле яе, сярод жанчын-зняволеных няма «нізкага сацыяльнага статусу».

— Я да калоніі не дайшла, у мяне толькі няпоўны год Валадаркі. Там мы мылі усё па чарзе, і ўнітазы таксама. Даставалі з цыгарэт капсулы, расціралі іх, каб падлога смачна пахла. Цкавання ў нас таксама не было. Заязджалі да нас розныя. Калі зусім страшныя, з вошамі, такая, што піла апошнія 50 гадоў, — то справай гонару было яе, па-першае, адмыць, каб яна не смярдзела, бо нам з ёю жыць, як ні круці. А па-другое, замест нейкай «Прымы» ці «Астры» (не ведаю, дзе яны ў ХХІ стагоддзі знаходзілі такую дрэнь) я сама блокамі ім купляла цыгарэты з капсуламі з атаваркі, каб і гэтай гадасцю ў камеры не смярдзела. Гэта было танней для нерваў і здароўя.

У гомельскай жаночай калоніі адбывала свой тэрмін журналістка Дар’я Чульцова, якая падкрэслівае, што там не было «апушчаных», але прыгадвае іншую праблему:

— Самае зняважлівае стаўленне да асуджаных было ў 9-м атрадзе, самым жорсткім, у які размяркоўвалі тых, ад каго трэба было нечага дамагчыся ці пакараць. Там асуджаныя па наводцы операў здзекаваліся з дзяўчат, нярэдка з палітзняволеных. Я сама не была сведкай, але казалі, што даходзіла нават да адлоўлівання ў прыбіральні з далейшым жорсткім абыходжаннем. Але кастаў у жаночай калоніі няма, хутчэй, групы па зацікаўленнях, — усміхаецца Дар’я. — У мяне была экстрэмісцкая.

Зняволеная журналістка Вольга Класкоўская таксама сядзела ў гомельскай жаночай калоніі. Яна кажа, што, хоць там не было такой з’явы, як вязні з нізкім статусам, у асобных выпадках да некаторых катэгорый асуджаных стаўленне магло быць горшым.

— Вельмі ганебным лічыцца артыкул за дзетазабойства, — гаворыць Вольга, — Сустракала жанчын, што сядзелі за выраб парнаграфіі з уласнымі дзецьмі. Здавалася б, у мужчынскай калоніі такія зняволеныя высока галавы не паднялі б, а ў нас я не заўважала, каб іх хтосьці дыскрымінаваў. Некаторыя кідалі нядобрыя позіркі, але ў асноўным ставіліся роўна. Людзі ў пагонах да іх увогуле нават з нейкай, як мне падавалася, цеплынёй ставіліся. Не ведаю, з чым гэта звязана. Увогуле, адна з дзетазабойцаў у гомельскай калоніі была прызначаная на пасаду брыгадзіра на фабрыцы. Хіба што грэблівае стаўленне было з боку асуджаных да жанчын, якія ішлі па артыкуле 174 (Ухіленне бацькоў ад утрымання дзяцей. — Заўв. рэд.). Гэта артыкул пра аліменты. Для мяне было адкрыццём, што такіх жанчын у калоніі вельмі шмат. Іх ніхто не збіваў, вядома, але ставіліся пагардліва, гэта кідалася ў вочы. Іншыя зняволеныя абмяркоўвалі паміж сабой з асуджэннем, маўляў, папрапівалі сваіх дзяцей, алкашыхі. Звычайна асуджаныя па аліментах былі вельмі бедныя, ніякай вопраткі не мелі, пасылак не атрымлівалі — праз гэта таксама да іх ставіліся як да непаўнавартасных. Многія фанабэрліва з імі паводзіліся, жартавалі, кпілі, плёткі пра іх распаўсюджвалі, хоць і самі сядзелі за вельмі страшныя злачынствы.

У іх юрыдычна такі статус, як «абавязаная асоба», бо тое, што яны атрымліваюць тэрмін за кратамі, азначае, што яны не разлічыліся з дзяржавай па пазыках, па аліментах. Яны працуюць на фабрыцы ў калоніі, і ў іх спісваюць большую частку заробку. Адміністрацыя хоча, каб і рэшту, якая не спісваецца аўтаматычна, яны таксама аддавалі, выплачваючы пазыку за аліменты. Часта гэтыя жанчыны пачынаюць супраціўляцца, бо, вядома, хочуць хоць нейкую капейчыну сабе пакінуць. Каб хаця б элементарна туалетную паперу набыць, пасту, зубную шчотку. Тады адміністрацыя (гэтым займаюцца начальнікі атрадаў) пачынае ствараць ім побытавы прэсінг: перакідваюць з адной шконкі на іншую, пераводзяць паміж секцыямі. Такія нечалавечыя метады. Прыходзіць начальнік атрада за 5 хвілін да адбою — крый божа, калі ты не ў ложку яшчэ, гэта грубае парушэнне — і кажа жанчыне, якая не адпісала грошы: «Ты пераязджаеш у іншую секцыю». І яна мусіць схапіць свой матрац, рэчы забраць і паспець дабегчы ў гэтым стрэсавым стане за некалькі хвілін. Калі на наступны дзень яна не адпіша грошы — яе будуць перакідваць зноў, і зноў, і зноў. Вось такія катаванні я вельмі часта назірала.