У Наваполацку вынеслі прысуд Іллю Двойрыну, які, паводле версіі следства, абліў фарбай прыпаркаваны ля будынка ГАУС аўтамабіль з крымскімі нумарамі і сімвалам расійскай агрэсіі — літарай Z. Яму прызначылі адзін год пазбаўлення волі ўмоўна, паведамляе праваабарончы цэнтр «Вясна».
53-гадовага супрацоўніка «Нафтана» Іллю Двойрына судзілі па ч.1 арт. 339 КК (Хуліганства). Напярэдадні дзяржабвінаваўца папрасіў суд прызнаць яго вінаватым і прызначыць год пазбаўлення волі ўмоўна. Менавіта такі прысуд і вынес суддзя Віталь Лапко.
Нагадаем, Іллю затрымалі 4 ліпеня разам з сынам Дзмітрыем, нявесткай Вікторыяй і іншымі сваякамі. У яго кватэры правялі ператрус. Пазней Двойрына адправілі ў ізалятар часовага ўтрымання. Спачатку на яго склалі пратакол па адміністрацыйным артыкуле. 11 ліпеня яму прызначылі 15 сутак арышту. Згодна з пратаколам, 16 траўня ён «на аўтобусным прыпынку расклеіў налепкі з выявай прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна і тэкстам на палітычную тэматыку». Пасля гэтага ў дачыненні да Іллі Двойрына распачалі крымінальную справу.
Чытайце таксама