Візавы цэнтр Іспаніі ў Мінску аднавіў прыём дакументаў. Пра гэта паведаміў 18 верасня маніторынгавы тэлеграм-канал пра візы «Запасной аэродром».
Дакументы на іспанскія візы ў Мінску часова не прымалі з 24 жніўня. Замінку патлумачылі тэхнічнымі прычынамі. З таго часу з візавага цэнтра Іспаніі можна было толькі забраць пашпарты.
Візавы цэнтр прымае дакументы па адрасе: вул. Талстога, 8, у будні з 9.00 да 16.00, забіраць пашпарты можна пасля 12.00.
Нагадаем, іспанскі візавы цэнтр у Мінску раней ужо быў закрыты больш за год, а беларусам даводзілася ездзіць на асабістую падачу ў консульства Іспаніі ў Маскве. Цэнтр аднавіў працу ў канцы чэрвеня па вуліцы Талстога.
Дакументы, пададзеныя ў Мінску, па-ранейшаму адвозілі на разгляд у Маскву. Праз гэта тэрмін афармлення дасягаў 6 тыдняў, а ў многіх выпадках — і больш. Беларусы скардзіліся на сарваныя планы, адпачынкі і страчаныя грошы.
Чытайце таксама