Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Власти ударят по частникам, введут новшества по мобильной связи и онлайн-торговле и требуют отчитаться по налогам. Изменения марта
  2. «Нам без разницы, чьи это аппараты». Беларусский полковник объяснил, почему военные молчат о сбитых над Гомельщиной беспилотниках
  3. Зеленский заявил о готовности уйти с поста президента
  4. «Редкоземельные металлы, нефть и все, что сможем получить»: Трамп заявил, что еще хочет взамен «вложенных в Украину денег»
  5. Не только война в Украине. В России заявили о двух «параллельных» переговорах с США — что обсуждают на вторых
  6. СМИ: США потребовали от Украины отозвать резолюцию в ООН с осуждением российского вторжения
  7. Лукашенко подписал указ, разрешающий чиновникам «активно вовлекать граждан и организации в наведение порядка в стране»
  8. Душил, насиловал и убивал, срезая с жертв нижнее белье. Рассказываем о маньяке из Гродно, которого упустили в Беларуси
Читать по-русски


Прадмова да кнігі Дуніна-Марцінкевіча і два вершы часоў паўстання Каліноўскага прызнаныя «экстрэмісцкімі» матэрыяламі, паведамляе Генпракуратура.

Фотография используется в качестве иллюстрации. Фото: pixabay.com
Фатаграфія выкарыстоўваецца ў якасці ілюстрацыі. Фота: pixabay.com

«На заяву пракуратуры горада Мінска інфармацыйная прадукцыя ў выглядзе прадмовы Язэпа Янушкевіча да кнігі, а таксама тэксты твораў „Плывуць вятры“, „Гутарка старога дзеда“, якія прыпісваюцца Дуніну-Марцінкевічу і ўключаныя ў заключную частку пад назвай DUBIA, кнігі з серыі „Беларускі кнігазбор“ Выбраныя творы / Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч прызнаная экстрэмісцкімі матэрыяламі», — гаворыцца ў паведамленні.

Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч — празаік і драматург, класік беларускай літаратуры. Яго падазравалі ва ўдзеле ў паўстанні 1863−1864 гадоў і ў напісанні рэвалюцыйных пракламацый. Пэўны час быў зняволены ў мінскай турме. Аўтар оперных лібрэта «Рэкруцкі набор», «Спаборніцтва музыкаў», «Ідылія», паэм «Гапон», «Купала», вершаваных аповесцяў «Вечарніцы», «Шчароўскія дажынкі», камедый «Пінская шляхта», «Залёты» і іншых твораў.

«Выбраныя творы» Дуніна-Марцінкевіча сталі 100-й кнігай выдавецтва «Кнігазбор». Праект прысвечаны найлепшым творам мастацкай літаратуры, айчыннага літаратуразнаўства і гісторыі, пісала БЕЛТА ў 2019 годзе.

Язэп Янушкевіч — беларускі літаратуразнавец і архівіст. Пасля прэзідэнцкіх выбараў 2006-га года ён быў звольнены з Інстытута літаратуры НАН і з Беларускага навукова-даследчага інстытута дакументазнаўства і архіўнай справы. На думку навукоўца, скарачэнне з Інстытута было звязанае з яго «празмерным» — у разуменні чыноўнікаў — захапленнем спадчынай Дуніна-Марцінкевіча і іншых вядомых беларускіх літаратараў, падкрэсліла «Еўрарадыё».