Сілавікі затрымалі мужа і жонку, якія праз удзел у пратэстах з’ехалі ў Польшчу, а потым вярнуліся на радзіму. Іх «пакаяльнае» відэа апублікаваў 15 жніўня набліжаны да ГУБАЗіК тэлеграм-канал.
На камеру мужчыну прымусілі прызнацца ў тым, што ён разам з жонкай некалькі разоў «выходзіў на мітынгі».
— Каб пазбегнуць крымінальнай адказнасці, мы ўсёй сям’ёй з’ехалі ў Польшчу. Пабылі некаторы час, а пасля, у 2023 годзе, вырашылі вярнуцца ў Рэспубліку Беларусь, дзе мяне затрымалі супрацоўнікі міліцыі, — сказаў мужчына ў роліку.
Сілавікі таксама апублікавалі фатаграфіі затрыманых з пратэсных мітынгаў. Гэтыя матэрыялы яны атрымалі з іх мабільных тэлефонаў.