Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. «Его продукция была обнаружена на поле боя». Под санкции ЕС попало госпредприятие, которое недавно посещал Лукашенко
  2. В Германии завершились выборы. По данным экзитполов, ультраправые заняли второе место
  3. «Редкоземельные металлы, нефть и все, что сможем получить»: Трамп заявил, что еще хочет взамен «вложенных в Украину денег»
  4. «Они никуда не денутся, понимаете?» Третья годовщина «полномасштабки» — взгляд на «мир» с Россией и политику Трампа командира на фронте
  5. «Нам без разницы, чьи это аппараты». Беларусский полковник объяснил, почему военные молчат о сбитых над Гомельщиной беспилотниках
  6. Зеленский заявил о готовности уйти с поста президента
  7. Время дешевого доллара еще не прошло? Сколько будет падать курс: прогноз по валютам
  8. Ровно три года Россия пытается захватить Украину. Вспоминаем семь важнейших событий, повлиявших на ход этой войны
  9. Нацбанк принял решение, которое не порадует тех, кто собирается взять кредит на покупку недвижимости
  10. Власти ударят по частникам, введут новшества по мобильной связи и онлайн-торговле и требуют отчитаться по налогам. Изменения марта
  11. Не только война в Украине. В России заявили о двух «параллельных» переговорах с США — что обсуждают на вторых
  12. Беларусы жаловались, что не могут сдать старые доллары. В соседней стране признали, что банкам они не нужны
Читать по-русски

апублікавана: 
абноўлена: 

Аляксандр Лукашэнка сёння, 30 траўня, займаўся кадравымі пытаннямі, але не змог прайсці міма «бучы пасля цэнтралізаванага экзамену», перадае яго прэс-служба. На ягоную думку, чыноўнікі ад адукацыі «ўчынілі катавасію», таму ён запатрабаваў «звычайнай, зразумелай сістэмы».

Фото: TUT.BY
Здымак выкарыстоўваецца ў якасці ілюстрацыі. Фота: TUT.BY

«Цэлую бучу паднялі пасля адзінага цэнтралізаванага экзамену. Розуму не хапіла зрабіць проста і зразумела, каб падлічыць гэтыя балы. Яны пачалі нейкія статыстычныя лічбы выводзіць на камп’ютары. Каму гэта трэба? Па-мойму, мы паступалі: ведаеш — тройка, вельмі добра ведаеш — чацвёрка, вельмі-вельмі добра — выдатна. А тут нейкія балы на камп’ютары вылічвалі», — заявіў Лукашэнка.

Лукашэнка сказаў, што патрэбная «звычайная, зразумелая сістэма».

«Трэба рабіць звычайную, зразумелую сістэму. І на наступным тыдні трэба зноў да гэтага вярнуцца. Сем'і кантралююць паступленне сваіх дзяцей, і гэта натуральна. Але яны не разумеюць, чаго мы хочам ад гэтых дзяцей. І, самае галоўнае, пішуць мне, што цяперашні экзамен „паказаў сваю ідэнтычнасць“ з мінулымі двума гадамі, калі яны ў школе здавалі экзамены. Дык навошта мы гэтую катавасію тады ўчынілі?» — пацікавіўся ён.

Нагадаем, напярэдадні сталі вядомыя вынікі першага цэнтралізаванага экзамену (ЦЭ) па беларускай і рускай мовах, які адбыўся 14 траўня. «Моўны» ЦЭ пісалі больш чым 53 тысячы выпускнікоў школ. Максімальныя 100 балаў атрымалі 413 вучняў па беларускай мове і 482 чалавекі па рускай мове, што ў разы больш, чым раней. Шмат каму не зразумелая методыка падліку.

Абураныя адзінаццацікласнікі разам з бацькамі працягваюць абрываць тэлефоны Рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў (РІКВ). А некаторыя, як пісаў нам чытач, нават прыязджалі да будынка і патрабавалі сустрэчы з дырэктарам. У акаўнце рэдакцыі незадаволенасць сітуацыяй выказвалі дзясяткі чалавек.

Адзнакі за ЦЭ па законе перагледзець нельга.