Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. «Нам без разницы, чьи это аппараты». Беларусский полковник объяснил, почему военные молчат о сбитых над Гомельщиной беспилотниках
  2. В Германии завершились выборы. По данным экзитполов, ультраправые заняли второе место
  3. «Редкоземельные металлы, нефть и все, что сможем получить»: Трамп заявил, что еще хочет взамен «вложенных в Украину денег»
  4. Время дешевого доллара еще не прошло? Сколько будет падать курс: прогноз по валютам
  5. Ровно три года Россия пытается захватить Украину. Вспоминаем семь важнейших событий, повлиявших на ход этой войны
  6. Нацбанк принял решение, которое не порадует тех, кто собирается взять кредит на покупку недвижимости
  7. Зеленский заявил о готовности уйти с поста президента
  8. Беларусы жаловались, что не могут сдать старые доллары. В соседней стране признали, что банкам они не нужны
  9. «Его продукция была обнаружена на поле боя». Под санкции ЕС попало госпредприятие, которое недавно посещал Лукашенко
  10. «Они никуда не денутся, понимаете?» Третья годовщина «полномасштабки» — взгляд на «мир» с Россией и политику Трампа командира на фронте
  11. «Путин боится своих ветеранов»: эксперты рассказали, почему Кремль не пойдет на полную демобилизацию даже в случае заключения мира
  12. Власти ударят по частникам, введут новшества по мобильной связи и онлайн-торговле и требуют отчитаться по налогам. Изменения марта
Читать по-русски


Тэхнічны стан сістэмы паказу вынікаў цэнтралізаванага экзамену на сайце Рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў (РІКВ) яшчэ раз правераць. Пра гэта паведаміў БЕЛТА дырэктар ведамства Юрый Міксюк.

Фото использовано в качестве иллюстрации. Фото: TUT.BY
Фота выкарыстоўваецца ў якасці ілюстрацыі. Фота: TUT.BY

Кіраўнік РІКВ назваў «фэйкавымі» скрыны, якія з’явіліся ў сеціве, з вынікамі, вышэйшымі за 100 балаў за тэст або дробавымі значэннямі. Аднак ён паабяцаў, што сістэма будзе яшчэ раз правераная.

— Тэхнічны стан сістэмы паказу вынікаў ЦЭ на сайце РІКВ будзе яшчэ раз правераны, — сказаў Юрый Міксюк.

Абноўлена. Пазней прэс-служба Мінадукацыі ўвечары 29 траўня паведаміла, што РІКВ «яшчэ раз праверыў вынікі ЦЭ, нібыта атрыманыя выпускнікамі, дзе было прастаўлена больш за 100 балаў або дробавыя значэнні».

«Інфармацыя аказалася фэйкавай, такіх вынікаў у базе не было», — адзначылі ў ведамстве.

Хваля неразумення, на думку Юрыя Міксюка, узнікла таму, што людзі параўноўваюць свае вынікі першасных балаў за ЦЭ са шкалой ЦТ 2022 года, якая была заснаваная на іншай статыстыцы і на іншых тэстах.

— Тэст памяняўся кардынальна, і структура яго таксама. У нас як налічваюцца балы? Па мовах гэта досыць проста: за кожнае цалкам выкананае заданне налічваецца два першасныя балы, а за часткова правільнае заданне, калі ў адказе зробленая адна памылка, налічваецца адзін бал. Такім чынам, калі палічыць усе заданні, мы максімальна атрымаем 80 першасных балаў. Гэта столь. А шкала ў нас 100-бальная, таму гэтыя першасныя балы ў нас пераводзяцца ў тэставыя з дапамогай методыкі. Гэта навукова абгрунтаваная методыка, яна выкарыстоўваецца ў многіх краінах ужо больш за 100 гадоў, — адзначыў Юрый Міксюк.

Гэтая методыка ўлічвае статыстыку таго, як выканалі тэст астатнія яго ўдзельнікі, таксама счытваецца так званы працэнтыльны ранг, то-бок колькі навучэнцаў напісала тэст гэтак жа ці горш.

— На нармальным размеркаванні на 100-бальнай шкале відаць, які тэставы бал адпавядае канкрэтнаму працэнту. І сістэма без удзелу людзей вылічвае і налічвае вынікі ўсім адначасова. Удзел кагосьці ў налічэнні тэставых балаў немагчымы. Гэта робіць аўтаматычна камп’ютар, — растлумачыў дырэктар РІКВ.

Ён падкрэсліў, што на ЦЭ па дзяржаўных мовах максімальны першасны бал быў роўны 80, пры гэтым за першыя 75 першасных балаў налічвалася такая ж колькасць тэставых балаў (1 першасны бал быў роўны 1 тэставаму). Далей за кожны першасны бал налічваўся адзін тэставы бал плюс бонусныя балы.

— Пераразліку вынікаў ЦЭ не будзе. Тыя балы, якія абітурыенты бачаць у асабістым кабінеце на сайце РІКВ, актуальныя, правільныя. Яны пойдуць у сертыфікат ЦЭ, — адзначыў Юрый Міксюк. — Тыя, хто бачаць у асабістым кабінеце вынікі ЦЭ, большыя за 100 балаў, альбо дробавыя значэнні, могуць звяртацца на гарачую лінію РІКВ.

Нагадаем, вынікі ЦЭ па рускай і беларускай мове прыйшлі раніцай 29 траўня. Школьнікі і іх бацькі лічаць, што ў разліках былі памылкі — за адзін-два няправільныя адказы здымалі 15−20 балаў. Як расказвалі нашыя чытачы, па тэлефоне РІКВ казаў пра збой у сістэме і абяцаў пералічыць вынікі.

Чытайце таксама