Прызначаная дата суда над Эдуардам Бабарыкам, паведамляе праваабарончы цэнтр «Вясна».
Першае судовае паседжанне пройдзе 22 траўня. Справу Эдуарда Бабарыкі будзе разглядаць Мінскі абласны суд на выязным паседжанні ў памяшканні суда Мінскага раёна.
Нагадаем, Эдуард Бабарыка — сузаснавальнік ужо няісных краўдфандынгавых платформаў «Вулей» і MolaMola. У траўні 2020 года ён узначаліў перадвыбарчую кампанію свайго бацькі, Віктара Бабарыкі. Іх затрымалі 18 чэрвеня таго ж года.
Ён знаходзіцца за кратамі ўжо тры гады.
Эдуард абвінавачваецца па трох артыкулах КК: ч. 2 арт. 243 (Ухіленне ад выплаты падаткаў у асабліва буйным памеры), ч. 3 арт. 130 (Распальванне варожасці) і ч. 1 арт. 293 (Масавыя беспарадкі). Эдуарду пагражае да 20 гадоў пазбаўлення волі.