Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Зеленский заявил о готовности уйти с поста президента
  2. «Нам без разницы, чьи это аппараты». Беларусский полковник объяснил, почему военные молчат о сбитых над Гомельщиной беспилотниках
  3. СМИ: США потребовали от Украины отозвать резолюцию в ООН с осуждением российского вторжения
  4. Не только война в Украине. В России заявили о двух «параллельных» переговорах с США — что обсуждают на вторых
  5. Власти ударят по частникам, введут новшества по мобильной связи и онлайн-торговле и требуют отчитаться по налогам. Изменения марта
  6. Душил, насиловал и убивал, срезая с жертв нижнее белье. Рассказываем о маньяке из Гродно, которого упустили в Беларуси
  7. «Редкоземельные металлы, нефть и все, что сможем получить»: Трамп заявил, что еще хочет взамен «вложенных в Украину денег»
Читать по-русски


З Палінай Ляшко мы стэлефаноўваліся некалькі разоў. Доўга яна гаварыць не магла: 35-гадовая жанчына з мужам цяпер жыве ў Варшаве, у пары трое маленькіх дзяцей. Малодшая, Вера-Каталіна яшчэ ў жываце ў мамы перажыла суд па «карагоднай справе», прысуд і ўцёкі з краіны праз лес. Некалькі тыдняў бацькі нават не былі ўпэўненыя, што дачка ўсё яшчэ жывая. Мы пагаварылі з Палінай пра ператрусы на вачах у дзяцей, пра суд і пагрозы адабраць малых і пра ўцёкі з краіны на сёмым месяцы цяжарнасці. Вось яе маналог.

Полина на марше в Бресте 15 августа 2020 года. Фото предоставлено собеседницей
Паліна на маршы ў Брэсце 15 жніўня 2020 года. Фота ад суразмоўніцы

«Была надзея, што хутка гэта скончыцца, іх усіх пасадзяць»

— У 2020 годзе я не чакала, што такое ўбачу. Мы з Андрэем (муж Паліны. — Заўв. рэд.) удзельнічалі ўсюды, дзе толькі было можна. Дзявятага жніўня былі каля нашага выбарчага ўчастка ў Брэсце, чакалі там да 12 ночы. Ніхто не абвяшчаў вынікаў, людзі свісталі, крычалі. Потым хтосьці выклікаў міліцыю, усіх пачалі пакаваць. Мы зматаліся адтуль, але паехалі на плошчу. Бачылі, што там рабілася: кроў, святлошумавыя гранаты. І потым выходзілі амаль кожны дзень. Проста глядзець на тое, што рабілася з людзьмі, было немагчыма.

А далей нас хуценька апазналі. 17 верасня 2020-га мне патэлефанавалі з працы і сказалі, што нас шукаюць. Я думаю: «Ну добра, няхай прыходзяць». Мне было смешна, я была ўпэўненая, што засталося нядоўга, што іх усіх перасадзяць вельмі хутка. Не баялася, размаўляла вельмі нават борзенька. Чаго яны да нас прыперліся? Ішлі б куды-небудзь далей. Калі супрацоўнік зразумеў, што я не баюся, заявіў: «Ну, раз вы так размаўляеце, я магу вам сказаць, што вы будзеце сядзець доўга і ўпарта». Я пытаю: «А чаму? Што я такога зрабіла?» На што ён адкрывае сваю папку і выкладвае мне фатаграфіі мужа і мяне на маршы. І кажа: «Вы крымінальнікі грэбаныя, вашых дзяцей забяруць у прытулак. А вы жыўцом згніяце ў турме разам са сваім мужам». Я толькі адказала: «Добра, паглядзім». На нас абаіх завялі крымінальную справу па факце карагоду ў Брэсце 13 верасня.

І з таго часу нас сталі цягаць па допытах. Першая была я, муж быў тады ў рэйсе (ён працаваў дальнабойшчыкам). Пасля ператрусу і допыту я выйшла адтуль у дзевяць вечара. Наогул думала, што ўжо не выпусцяць. Патэлефанавала адразу мужу, кажу, што вяртацца нельга, хай застаецца дзе-небудзь у Літве. Бо пасадзяць. Ён не паверыў, вярнуўся. Яго адразу ж выклікалі на допыт і закрылі выезд з Беларусі.

Нас усяляк прыніжалі: «Вы бэчэбэшнікі, кончаныя жывёлы». Ні пра якую ежу і прыбіральню гаворкі не было. Мяне, дзякуй богу, не білі, і мужа таксама. Але псіхалагічна яны апрацоўвалі вельмі добра. Нам дапамагло толькі тое, што мы разумелі, хто гэта такія, і так проста зламаць не атрымалася. Але тады муж страціў працу, а я была ў дэкрэтным, працаваў ён адзін. Мы не ведалі, што рабіць, ды і яшчэ была надзея, што хутка гэта скончыцца, іх усіх пасадзяць. Да таго ж мы лічылі і дагэтуль лічым, што нічога дрэннага не зрабілі. Мелі права.

Полина с детьми в зоопарке, октябрь 2020 года. На тот момент на супругов уже была заведена уголовка. Фото предоставлено собеседницей
Паліна з дзецьмі ў заапарку, кастрычнік 2020 года. На той момант на мужа і жонку ўжо была заведзеная «крыміналка». Фота ад суразмоўніцы

У гэтым усім жаху прайшоў верасень, кастрычнік, лістапад. І ў снежні я даведваюся, што цяжарная. У мяне ўжо на той час былі праблемы са здароўем, пачаліся панічныя атакі, я страчвала прытомнасць. Але я вырашыла, што буду нараджаць дзіця, і яны не змогуць у мяне яго адабраць. Тады зразумела, што ні ў якім разе не буду гаварыць сілавікам пра дзіця. Баялася, што мяне пасадзяць у СІЗА і адаб’юць яго нагамі. І я хавала гэта, пакуль можна было. Я была вельмі худая, шмат вагі страціла на нервах. Яны ведалі, што я ў бальніцы, бачылі, што мяне кепска, мне было млосна, я ванітавала на допытах. Давялося сказаць, што я цяжарная. Яны ніяк не адрэагавалі, толькі папрасілі прынесці даведку. І нічога не памянялася. Дзякуй богу, удалося захаваць цяжарнасць.

«Мы казалі ў судзе, што яны парушаюць Канстытуцыю»

У студзені 2021-га пачалі судзіць першую дзясятку па нашай справе. Потым другую, трэцюю. Мы ўжо на першай зразумелі, што будзем сядзець. Бо ў іх палове далі «хатнюю хімію», палове — звычайную, на паўтара года. А другой групе ўжо пачалі даваць калонію.

Нас з мужам не затрымлівалі, але мая цяжарнасць была вельмі складаная, і я не магла рызыкаваць на ранніх тэрмінах і зрывацца кудысьці зімой. Увогуле, мы ўсё разумелі, але выйсця не было. Заставаліся ў Беларусі і чакалі нашага суда.

Справу пачалі разглядаць 14 траўня. Нас было 12 чалавек, у клетцы — чацвёра. У зале знаходзіліся рэпарцёры, яшчэ не ўсе выехалі. У нас на паседжаннях былі нават людзі: не так шмат, але залу запаўнялі. Гэта дадавала ўпэўненасці. Мы там змагаліся як маглі. Казалі ім: «Вас пасадзяць, вам у Гаагу. Вы пад трыбунал пойдзеце». Казалі, што яны парушаюць нашыя правы. Цытавалі ім Канстытуцыю, якой яны нічога не маглі супрацьпаставіць. У кожнага было апошняе слова, кожнаму давалася слова ў працэсе. І мы не маўчалі.

8 чэрвеня нам усім далі тэрміны. Мне — паўтара года «хатняй хіміі», Андрэю — звычайнай. Хоць суддзя выдатна разумеў, што мы нічога не зрабілі. Мы з мужам адразу ж падалі апеляцыю. І пасля гэтага ў нас было трохі часу, каб альбо зматацца, альбо сесці. З іншымі асуджанымі мы абмяркоўвалі, хто што будзе рабіць, у які бок бегчы. Бо сядзець было не варыянт, здаровымі адтуль дакладна не выйдзем. Мы з мужам вырашылі рызыкнуць, нягледзячы на мой вялікі жывот, бо варыянтаў не было. Дазваляць забраць дзяцей у прытулак і садзіцца самім — гэта ўсё, канец.

Мы ўжо ведалі, што людзі бягуць праз лес, плывуць праз раку. І шукалі тых, хто можа нам у гэтым дапамагчы. Зразумела, што плыць праз раку я б не змагла з такім вялікім жыватом: была небяспека, што мы з дзіцем загінем. Але ніяк не маглі знайсці сухапутны варыянт, каб быў хоць нейкі шанец нам застацца ў жывых і ўцячы. У выніку знайшлі спосаб трапіць ва Украіну праз лес. Ён быў самы хуткі, але і самы небяспечны і страшны. Але часу не было — я мусіла нараджаць праз два месяцы.

"После допроса решили подкрепиться", - полушутя говорит Полина про это фото. Зима 2021 года. Фото предоставлено собеседницей
«Пасля допыту вырашылі падсілкавацца», — паўжартам кажа Паліна пра гэтае фота. Зіма 2021 года. Фота ад суразмоўніцы

«Калі заходзіла ў лес, сказала мужу, каб ён бярог дзяцей, калі са мной нешта здарыцца»

— Мы пераходзілі мяжу ў канцы ліпеня 2021 года. А за некалькі дзён да гэтага нашых старэйшых дзяцей вывезлі з краіны родныя. Усё гэта не было проста прагулкай праз лес. Мы нейкі час хаваліся, потым выйшлі на чалавека, які мусіў нас правесці. Дачакаліся ад яго адказу (усё было цьмяна, мы да апошняга не ведалі, ці адкажа ён, бо сувязь была аднабаковай). У выніку ён выйшаў на кантакт, мы паехалі ў пэўны горад, сядзелі ў пэўным месцы. Ён проста падышоў ззаду, узяў нас за курткі і завёў у машыну. Гэтыя людзі шыфраваліся сур’ёзна. Але цяпер, наколькі я ведаю, яны сядзяць.

Мужчына, які нам дапамагаў, наогул афігеў, калі ўбачыў мяне. Я так зразумела, ён нават не ведаў, што я цяжарная. Ці проста не чакаў, што такі вялікі тэрмін. Я спытала: «У нас наогул ёсць шанец выйсці на іншы бок ва Украіне?» І па яго позірку зразумела, што сітуацыя — капец. Але ён сказаў: «Паспрабуем».

Было вельмі страшна. Калі я заходзіла ў лес ноччу, думала толькі пра тое, што мне трэба да маіх дзяцей. У мяне былі сумневы, што наогул адтуль выйдзем. Напэўна, гэта быў стан шоку. Памятаю толькі, што засунула ў рот крыжык і перакінулася з мужам трыма словамі. Я адразу сказала, каб бярог дзяцей, калі са мной нешта здарыцца. Мы абое разумелі, што калі пачнуць страляць, то я не пабягу з гэтым жыватом.

Я гарадская жыхарка, ніколі не ездзіла па лясах, па балотах. У грыбы і тое тры разы ў жыцці хадзіла. То-бок што такое балоты і непраходны лес, не ўяўляла. І толькі там зразумела, што значыць прадзірацца праз усё гэта, бегчы, падаць, уставаць. Мы не ішлі, мы беглі, а калі чулі шоргат, клаліся. Перабягалі канаву, балота. У мяне былі абадраныя локці, ногі, рукі. Я падала на жывот. Нам яшчэ сказалі цалкам запакавацца ў курткі, бо там камары, уся гэтая жыўнасць лезе ў твар. Спякота была страшная, табе трэба раздзіраць рукамі галінкі з апошніх сіл, а з цябе ўсё льецца, ты ўвесь мокры ў гэтым брудзе, у гэтым балоце. І мусіш ісці. Усё гэта заняло гадзіны чатыры прыкладна.

У канцы, калі мы ўбачылі ўкраінскага памежніка, я ўжо была не вельмі ў свядомасці. Нас пасадзілі на матацыкл, і яшчэ гадзінку мы на вялікай хуткасці гналі да найбліжэйшай вёскі. Там селі ў аўтобус, але я ўжо гэта кепска памятаю. Была ледзь жывая, практычна ў несвядомым стане. І мы паехалі ў Кіеў, дзе чакалі дзеці. Была ўжо раніца, восем ці дзесяць гадзін.

«Дзеці былі ў шоку: „Мама, калі мы пойдзем дадому?“»

— У Кіеве ў нас не было ні жылля, ні дамоўленасцяў. Мы проста адправілі дзяцей у нікуды з нашымі блізкімі. Шукалі, дзе спыніцца. Быў кантакт такіх жа ўцекачоў, як мы, беларусаў, якія дапамаглі знайсці аднапакаёвую кватэру, без мэблі, без ложка, без усяго. Але іншых варыянтаў наогул не было. Хаця б не на вуліцы.

Семья Полины и Андрея в Украине. Фото предоставлено собеседницей
Сям’я Паліны і Андрэя ва Украіне. Фота ад суразмоўніцы

Трое сутак я потым прыходзіла ў сябе. Муж яшчэ бегаў па аптэках, але не знайшоў такіх лекаў, якія я прымала ў Беларусі. Ён купіў магній, я жменямі яго закідвала сабе ў рот і проста ляжала. У мяне не было ні апетыту, ні сіл, ціск нізкі. Дачка ўнутры не варушылася, хоць нічога не балела. Я плакала, бо думала, што ўжо ўсё. Неўзабаве мы выйшлі на валанцёраў, якія спрабавалі дамовіцца, каб я схадзіла да доктара. Але аказалася, што гэта вельмі складана. І я на прыём не трапіла. Праз тыдзень-паўтара малая пачала варушыцца, а я практычна прыйшла ў сябе.

Тады мы пачалі вырашаць усе гэтыя пытанні з дакументамі. Што рабіць? Дзе жыць? Як легалізавацца? Як наогул быць і як трапіць у Польшчу? Ва Украіне ў нас нікога. У Польшчы таксама, але з легалізацыяй там прасцей. Працаваць у мужа магчымасці не было: я не магла адна заставацца з дзецьмі ў тым стане. Так што жылі на зберажэнні.

Мы атрымалі польскія візы, выйшлі на сувязь з валанцёрамі і спрабавалі зразумець, што нам рабіць. Усе казалі рознае. Хтосьці раіў ісці наўпрост на мяжу, запэўніваў, што нас прапусцяць. А яшчэ адзін валанцёр напалохаў, што ў такім выпадку мы будзем жыць у лагеры для ўцекачоў у жудасных умовах. А як мне нараджаць у гэтым лагеры? Таму вырашылі не рызыкаваць і ехаць легальна.

Пакуль разбіраліся з дакументамі і рабілі візы, бадзяліся па хостэлах у Кіеве, бо не знаходзілі варыянтаў. Больш за месяц мы правялі так. Вельмі цяжка было ўсё гэта пераносіць. Добра яшчэ нам, дарослым, але калі ёсць яшчэ двое дзяцей, якія ўвесь час хочуць есці, піць, ім няма дзе легчы, у іх няма цацак… Яны наогул нічога не разумелі. Дзеці былі ў такім шоку і прастрацыі: «Дзе мы? Мама, калі мы пойдзем дадому? Мама, што адбываецца?»

Акция белорусов в Киеве, конец июля 2021 года. Первый выход на улицу после леса. Фото предоставлено собеседницей
Акцыя беларусаў у Кіеве, канец ліпеня 2021 года. Першы выхад на вуліцу пасля лесу. Фота ад суразмоўніцы

Асабліва моцна пацярпеў старэйшы сын. Ён ужо ў шэсць гадоў усё разумеў, бачыў ператрусы, як я траціла прытомнасць. Нельга дзецям перажываць усё тое, што здарылася з ім. І калі мы былі ва Украіне, ён увесь час казаў: «Міліцыя, трэба хавацца, яны зараз нас будуць біць». Ён дагэтуль пытае, ці дакладна яны не будуць нас біць і забіваць. Баіцца жудасна ўсіх гэтых мігцелак і калі хтосьці стукае моцна ў дзверы. Дачцэ было на той момант тры, цяпер пяць. Ёй нашмат менш дасталася, бо праз узрост яна не ўсё разумела.

«Нарадзіла і прынесла дзіця ў гэты пакойчык хостэла»

— У выніку мы купілі білеты да Варшавы (ужо заставалася не так шмат грошай), селі ў аўтобус і паехалі. Думалі, што шчасліва трапім у Польшчу, але не атрымалася. Калі мы на польскай мяжы сказалі, што падаёмся на міжнародную абарону, памежнікі наадрэз адмовіліся займацца нашай сям’ёй. Яны сказалі ехаць у Варшаву і рабіць усё самім, бо былі візы. Але мы не маглі ехаць так, нам сказалі валанцёры, што тады давядзецца нараджаць платна. Таму было вельмі важна атрымаць на мяжы дакументы, што мы падаёмся на міжнародную абарону. У выніку памежнікі пратрымалі нас там амаль двое сутак без ежы і вады. Дзеці былі бледныя, у мяне ціск упаў, пачаліся ваніты. Заставаўся месяц да родаў. Гэты інцыдэнт быў з шэрагу «так не бывае», такога не мусіла здарыцца з нашай сям’ёй. У нас нават бралі інтэрв'ю польскія выданні. У выніку яны ўсё ж далі нам гэтыя карткі, што пачалася працэдура па здабыцці абароны.

Потым мы жылі ў хостэле ў Варшаве, дзе былі ўцекачы-беларусы. У нас быў пакой. Першыя некалькі дзён я там адлежвалася. Да самых родаў мы жылі там. І нават даўжэй: я нарадзіла і прынесла дзіця ў гэты пакойчык хостэла. Для мяне гэта жудасны час, я хачу гэта забыць і больш не ўспамінаць. Гэта было страшна.

Одно из первых фото после рождения Веры. Фото предоставлено собеседницей
Адно з першых фота пасля нараджэння Веры. Фота ад суразмоўніцы

Пасля нараджэння дачкі мы яшчэ месяц, напэўна, шукалі жыллё: ніхто не хацеў здаваць кватэру. Нам патрэбная была дапамога хоць бы з мовай, бо па-польску мы гаварылі слаба, патэлефанаваць па абвестцы было вельмі складана. Нават калі атрымлівалася, калі чулі, што трое дзяцей, размова заканчвалася.

Потым да нас прыйшлі браць інтэрв'ю дзве жанчыны, адна полька, а другая беларуска, якая жыла там ужо гадоў шэсць. Яна перакладала. І калі яна пачула, што мы не можам знайсці жыллё, расказала пра знаёмага паляка, у якога ёсць старое нежылое памяшканне, у якім мы маглі б спыніцца. Мы з ім звязаліся, паехалі знаёміцца. Паставіліся да прапановы насцярожана, думалі, можа, хочуць падмануць ці нешта яшчэ. Здавалася дзіўным, што паляк хоча нам чымсьці дапамагчы. Аказалася, што гэта вельмі стары дом, практычна як барак. У ім жыла яго мама 10 гадоў таму, а потым яна памерла, і будынак стаяў закінуты. Усё старое, пакрытае тонай пылу.

Я сказала Андрэю, што не ўяўляю, як мы там будзем жыць. А муж кажа: «Ну, я паспрабую нешта зрабіць». І ён за тыдзень выкінуў усё адтуль, мыў, прыбіраў, будаваў, папраўляў, потым фарбаваў. То-бок мы рамонт рабілі касметычны, каб можна было хоць неяк існаваць. Прывялі ўсё ў парадак. Паша (фатограф Паша Крычко, які здымаў Андрэя з нованароджанай дачкой. — Заўв. рэд.) потым прыехаў да нас і быў у шоку ад таго, як усё змянілася. Спачатку ў нас не было мэблі, мы спалі на надзіманым матрацы. З часам знайшлі стары ложак, здабылі стары матрац. Для дзяцей палякі дапамаглі купіць двухузроўневы ложак. Усё для жыцця па мінімуме там было, чыста і акуратна. Нам яшчэ ва Украіне адкрывалі збор на BYSOL, грошы сабралі вельмі хутка, але мы доўга не маглі іх атрымаць. І ўжо калі былі ў Польшчы, нам усё перавялі. Гэтыя грошы вельмі выручылі першы час, мы купілі мэблю, усё для нованароджанай, плацілі камуналку. А потым муж дзесьці з лістапада 2021-га пайшоў падпрацоўваць у таксі. Заробкі былі не вельмі вялікія, але нам на ежу хапала.

У гэтым доме мы пражылі дзевяць ці восем месяцаў, да канца школьнага года. Уладальнік дома дапамог нам аформіць Ваню ў школу, Ніку ў садок. Яму мы плацілі толькі камуналку. Але ў нас была дамова, што Ваня заканчвае школу — і мы з’язджаем. Вядома, было вельмі страшна, нас ніхто нікуды не хацеў браць. Ужо падыходзіў травень, а ў нас зноў не знаходзілася варыянтаў па жыллі, бо трое дзяцей. І чыста выпадкова мы пазнаёміліся з украінкай, расказалі сваю гісторыю, што нам тэрмінова трэба знайсці жыллё. А ў яе быў знаёмы, які здаваў кватэру і якраз кагосьці выселіў. Яна яму патэлефанавала, і ён нас узяў. Мы дагэтуль жывём у гэтай кватэры.

«Дзякуй богу, што мы жывыя, мы разам, мы тут»

— У Польшчы мы атрымалі міжнародную абарону, у нас усіх часовы від на жыхарства. Першы час плацілі дапамогу, але потым усё спынілася. Муж працаваў у таксі, але цяпер яму стала складаней, грошай выходзіць мала, а сям’я ў нас вялікая. Адзіны варыянт — ездзіць на фурах за мяжу, як ён ездзіў у Беларусі. Атрымліваецца, што я павінная буду застацца адна з трыма дзецьмі на руках. Ад гэтага мне вельмі трывожна. Калі я страчу прытомнасць, не будзе каму нават паглядзець дзяцей, пакуль ачуняю. Але муж вымушаны так працаваць. Ён таксама пацярпеў ад усяго гэтага, вельмі моцна схуднеў. Цяпер яму даводзіцца аднаму ўтрымліваць нашую велізарную сям’ю: здымаць жыллё, карміць, апранаць траіх дзяцей, плаціць за школу — сума набягае вялікая.

В Варшаве Полина встретилась с "подельниками", 2022 год. Фото предоставлено собеседницей
У Варшаве Паліна сустрэлася з іншымі «змоўшчыкамі», 2022 год. Фота ад суразмоўніцы

Мы разумеем, што нам трэба з’язджаць з Варшавы, бо цэны занадта высокія. З голаду не паміраем, але як у Беларусі жыць не можам. Ужо чакаю, калі змагу таксама працаваць. Да таго ж кватэра ў Варшаве ўжо замалая для нашай сям'і. Мы разглядаем варыянты ў іншым горадзе, каб танней, але больш па плошчы.

Праз усё перажытае ў мяне зусім паляцела здароўе, ужо даўно панічныя атакі, трэба хадзіць па дактарах. Гэтай ноччу зноў быў такі стан, наогул не магла спаць. Бывае лягчэй, бывае складаней. Калі пачалася вайна ва Украіне, я не магла два месяцы прыйсці ў сябе. Я ўжо кансультавалася з пяццю псіхолагамі і псіхіятрам, яны пацвердзілі дыягназ і сказалі, што патрэбнае сур’ёзнае лячэнне. Але пакуль не магу наважыцца, бо дачка на грудным гадаванні, прыём таблетак з ім несумяшчальны. А адняць яе ад грудзей я не магу.

Дачка нарадзілася вельмі маленькая. Ёй рабілі ўсе УГД, тэсты, яна здаровая. Але дагэтуль вельмі нервовая, чуллівая, пастаянна плача, сядзіць на руках толькі ў мяне. Сёння выходзіла на двор з татам — ледзь апранулі. Яна ўся як струна — думаю, гэта звязана з тымі падзеямі. Калі трохі падрасце, будзем хадзіць па дактарах, спрабаваць знайсці прычыну, неяк ёй дапамагчы. Але пакуль дыягназаў ніякіх не ставілі. Яна ў нас вельмі жаданая, мы яе вельмі хацелі, столькі перажылі.

Цяпер з трыма дзецьмі вельмі цяжка. Мы ж не планавалі з’язджаць, да апошняга чакалі і верылі, што ўсё скончыцца. І ў Брэсце ў нас былі б бабулі і дзядулі, было б прасцей. А тут у нас нават няма такіх сяброў, якія маглі б прыехаць, калі раптам з малодшай дачкой трэба будзе ў бальніцу ці мне стане кепска.

З кім тут ні кантактуем з беларусаўм — ва ўсіх падарванае здароўе: дэпрэсіі, стрэсы і не толькі. Вельмі цяжка перажываюць смерць бацькоў. У мяне нядаўна памёр брат, у снежні, і проста не перадаць, як гэта было. І не пахаваеш. З бацькамі таксама не камунікуем цяпер: да іх прыходзілі дадому, і яны пачалі клікаць нас вярнуцца. І неяк паставіць сваё жыццё на рэйкі і адчуваць упэўненасць таксама не выйшла.

Дети Полины и Андрея, весна 2022 года. Фото предоставлено собеседницей
Дзеці Паліны і Андрэя, вясна 2022 года. Фота ад суразмоўніцы

Усе казалі, што гэта трэба расказваць. Але апошнія паўтара года нам так цяжка даліся, што было не да публікацый. Нам трэба было выжыць, на нешта жыць, неяк зарабляць. Яшчэ трое дзяцей, якія пастаянна хварэюць. І псіхалагічны стан не найлепшы. Але ў гэтай сітуацыі дзякуй богу, што мы жывыя. Гэта ўсёабдымная радасць, што мы разам, не пабітыя, не сядзелі, мы тут. А далей застаецца за нешта чапляцца і кожны дзень вырашаць нейкія задачы.

Чытайце таксама