Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. «Его продукция была обнаружена на поле боя». Под санкции ЕС попало госпредприятие, которое недавно посещал Лукашенко
  2. В Германии завершились выборы. По данным экзитполов, ультраправые заняли второе место
  3. «Редкоземельные металлы, нефть и все, что сможем получить»: Трамп заявил, что еще хочет взамен «вложенных в Украину денег»
  4. «Они никуда не денутся, понимаете?» Третья годовщина «полномасштабки» — взгляд на «мир» с Россией и политику Трампа командира на фронте
  5. «Нам без разницы, чьи это аппараты». Беларусский полковник объяснил, почему военные молчат о сбитых над Гомельщиной беспилотниках
  6. Зеленский заявил о готовности уйти с поста президента
  7. Время дешевого доллара еще не прошло? Сколько будет падать курс: прогноз по валютам
  8. Ровно три года Россия пытается захватить Украину. Вспоминаем семь важнейших событий, повлиявших на ход этой войны
  9. Нацбанк принял решение, которое не порадует тех, кто собирается взять кредит на покупку недвижимости
  10. Власти ударят по частникам, введут новшества по мобильной связи и онлайн-торговле и требуют отчитаться по налогам. Изменения марта
  11. Не только война в Украине. В России заявили о двух «параллельных» переговорах с США — что обсуждают на вторых
  12. Беларусы жаловались, что не могут сдать старые доллары. В соседней стране признали, что банкам они не нужны
Читать по-русски


У рэдакцыю звярнулася жыхарка Брэсцкай вобласці Алена. Яе сын сёлета заканчвае 11 класаў і збіраецца ў медыцынскі ўніверсітэт. На сямейнай радзе вырашылі, што хлопец будзе браць мэтавае накіраванне. Для паступлення мэтавікам сёлета трэба здаць толькі ўнутраны экзамен, акрамя таго, будзе ўлічвацца сярэдні бал атэстата. Нядаўна ў Міністэрстве адукацыі ўдакладнілі: унутраныя выпрабаванні будуць вуснымі і пройдуць з 8 па 10 чэрвеня. «Вось толькі ўжо снежань, а як да іх рыхтавацца?" — задаецца пытаннем мама.

Здымак выкарыстоўваецца ў якасці ілюстрацыі. Фота: TUT.BY

— Сын збіраецца на лячэбны факультэт. Са жніўня ён стаў хадзіць да двух рэпетытараў — па хіміі і біялогіі. Вучыцца так, як калі б давялося здаваць ЦТ або ЦЭ, — расказвае Алена. — Потым загаварылі пра ўнутраны экзамен. Мы параіліся з рэпетытарамі і працягнулі займацца як і раней. На мінулым тыдні пачытала ў навінах, што ў Міністэрстве адукацыі сказалі: мэтавікі будуць здаваць вусны ўнутраны экзамен. Я так разумею, гэта ўжо канчатковае рашэнне. Але тэст і звычайны адказ — гэта розныя рэчы. Як зразумець, як да гэтага вуснага экзамену рыхтавацца? Дзе браць пытанні і матэрыялы? Ужо снежань, адкладаць няма куды.

Раней міністр адукацыі Андрэй Іванец заяўляў, што падчас уступнай кампаніі — 2023 працэнт бюджэтных месцаў для мэтавікоў плануюць такі: будучыя медыкі, напрыклад, — каля 50%, будучыя педагогі — каля 20−25%. Гэта значыць, што цяпер нямала выпускнікоў аказалася ў сітуацыі як у сына Алены, то-бок спрабуюць зразумець, з якога боку падысці да ўнутранага экзамену.

Улічваючы гэта, мы як звычайныя грамадзяне звярнуліся на «адкрытую тэлефонную лінію», якую запусціла Міністэрства адукацыі. Тут да 30 снежня спецыялісты адказваюць на пытанні па выпускных экзаменах і ўступнай кампаніі — 2023. Галоўныя пункты, якія нас цікавілі — як падрыхтавацца да ўнутранага экзамену і дзе браць матэрыялы.

— Праграму ўнутранага экзамену будуць распрацоўваць самі ўстановы адукацыі. Вам неабходна звярнуцца ў прыёмную камісію той установы адукацыі, куды вы плануеце паступаць, — патлумачыла спецыялістка ведамства.

— А пакуль не зразумела, калі гэтыя праграмы з’явяцца? Усё-такі ўжо снежань.

— Яны, напэўна, хутчэй за ўсё распрацоўваюцца ў дадзены момант.

— Ці вызначыліся ўжо, які экзамен трэба здаваць як унутраны?

— Раней шаворка ішла пра тое, што ўнутраны экзамен будзе па першым профільным прадмеце. Калі вы збіраецеся ў медыцынскі, то на ўсе спецыяльнасці, акрамя фармацыі, першы профільны — гэта біялогія, на фармацыі — хімія. Калі раптам нешта зменіцца, гэта ўжо варта больш канкрэтна ўдакладняць у самой установе адукацыі.

У ведамстве таксама расказалі, што не будзе ніякіх спецыяльных зборнікаў, дзе дакладна прапішуць адказы на кожнае з пытанняў, якое чакае абітурыента на ўнутраным экзамене. Пры гэтым пытаць збіраюцца «на аснове школьнага курсу». У выпадку сына Алены — на аснове школьнага курсу біялогіі.

— Яны [спецыялісты] мусяць усё прапісаць у сваёй праграме, — адзначыла суразмоўца. — У праграме мусіць быць пералік пытанняў, літаратура.

«Без паняцця, як да яго рыхтавацца»

Каб больш дэталёва зразумець, як абітурыенту-мэтавіку падрыхтавацца да ўнутранага экзамену, мы вырашылі абтэлефанаваць і некалькі ВНУ. Як бацькі дзіцяці, што збіраецца стаць доктарам, звярнуліся ў медыцынскія ўніверсітэты.

Фото: Reuters
Фота: Reuters

У Беларускім дзяржаўным медыцынскім універсітэце, дзе год таму мэтавікі занялі 120 з 240 бюджэтных месцаў, параілі набраць іх да канца месяца.

— Можа, нешта праясніцца і раней, але хутчэй за ўсё да канца снежня, — удакладнілі ў ВНУ.

Акрамя таго, супрацоўніца ўстановы рэкамендавала сачыць за іх сайтам. Усё патрэбнае мусіць з’яўляцца ў раздзеле «Абітурыент».

У Віцебскім медыцынскім універсітэце ў гэты ж дзень таксама сказалі, што з унутраным экзаменам «нічога не зразумела».

— У нас яшчэ нават нарматыўных дакументаў няма, што гэта (унутраны экзамен. — Заўв. рэд.) будзе, а вы ўжо пра матэрыялы пытаецеся, яшчэ рана цікавіцеся. Паспрабуйце патэлефанаваць у канцы студзеня, — сказалі ў ВНУ.

Паводле прадстаўніка ВНУ, унутраны экзамен плануюць зрабіць камбінаваным. Абітурыентам трэба будзе рашыць задачу, а таксама вусна адказаць тэорыю.

На пытанне, ці ёсць у такім выпадку сэнс і далей хадзіць да рэпетытара, з якім рыхтуешся да ЦТ, прадстаўніца ўніверсітэта адказала так: «Рыхтавацца ў любым выпадку трэба. Думаю, усё будзе па школьнай праграме».

Не з’явілася ніякай канкрэтыкі і пасля званка ў Гродзенскі медуніверсітэт. Мы набралі ВНУ ў пятніцу, 9 снежня.

— Без паняцця, як да яго рыхтавацца, — адказалі там. — Пакуль заяўляюць пра ўнутраны [экзамен], але няма ніякай дакументацыі. Ён будзе вусны. Гэта мы ведаем. Як гэта будзе? Як рыхтавацца? Гэта крыху такая ж схема, якая была калісьці ў 1997−1998 гадах, калі дзеці паступалі і пісьмова і вусна здавалі. Хутчэй за ўсё так. Якія пытанні будуць, не магу вам сказаць.

Распрацоўкай пытанняў для ўнутранага экзамену, сказалі ва ўніверсітэце, зоймецца спецыяльная камісія. Каб даведацца, што яны прапануюць абітурыентам, нам параілі патэлефанаваць не раней за люты-сакавік і адсочваць інфармацыю на сайце ВНУ.

— Тое, што пакуль агучваюць нашыя сродкі масавай інфармацыі — гэта добра, але мы дзяржаўная арганізацыя і чакаем юрыдычных дакументаў, дзе будзе дакладна прапісана. Тады мы будзем даваць дакладную інфармацыю. На сённяшні дзень пакуль нічога няма, — патлумачылі ў ВНУ.

— Проста ўжо снежань.

— Мы вас разумеем, проста гэты год складаны і для ВНУ, і для школ, і для бацькоў. Тое, што гэта будзе ўнутраны экзамен, дзе з абітурыентам правядуць сумоўе, — гэта так. Усё астатняе, на жаль, не магу сказаць.

І што ў выніку?

Дакладнага адказу на сваё пытанне мы не атрымалі. У інтэрв'ю «СБ. Беларусь сегодня» кансультант галоўнага ўпраўлення прафесійнай адукацыі Міністэрства адукацыі Рэма Гярлоўская сказала, што праграму ўступных экзаменаў абітурыенты-мэтавікі могуць паглядзець на сайце ведамства, гэта дапаможа зарыентавацца ў тэмах.

Акрамя таго, раней у Міністэрстве адукацыі расказвалі, што залічэнне на мэтавае пройдзе 12 чэрвеня. Улічваючы тое, што ўсе выпускнікі школ здаюць два ЦЭ, мэтавікі, якія пацярпяць фіяска, паспяваюць здаць ЦТ і падаць дакументы на звычайны бюджэт або на платнае.

Нагадаем, у 2023 годзе ўступная кампанія пройдзе па новых правілах. Пасля 11 класа выпускнікі будуць здаваць два цэнтралізаваныя экзамены: абавязковы па рускай або беларускай мове, і другі — на выбар. Тым, хто паступае ў ВНУ без мэтавага накіравання, трэба будзе здаць яшчэ ЦТ. Палічаць і сярэдні бал атэстата абітурыента.