Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Власти ударят по частникам, введут новшества по мобильной связи и онлайн-торговле и требуют отчитаться по налогам. Изменения марта
  2. «Они никуда не денутся, понимаете?» Третья годовщина «полномасштабки» — взгляд на «мир» с Россией и политику Трампа командира на фронте
  3. «Редкоземельные металлы, нефть и все, что сможем получить»: Трамп заявил, что еще хочет взамен «вложенных в Украину денег»
  4. ISW о предложении представителя Трампа взять за основу в переговорах стамбульские протоколы: Это фактически полная капитуляция Украины
  5. Нацбанк принял решение, которое не порадует тех, кто собирается взять кредит на покупку недвижимости
  6. Время дешевого доллара еще не прошло? Сколько будет падать курс: прогноз по валютам
  7. Беларусы жаловались, что не могут сдать старые доллары. В соседней стране признали, что банкам они не нужны
  8. «Его продукция была обнаружена на поле боя». Под санкции ЕС попало госпредприятие, которое недавно посещал Лукашенко
  9. Зеленский заявил о готовности уйти с поста президента
  10. «Нам без разницы, чьи это аппараты». Беларусский полковник объяснил, почему военные молчат о сбитых над Гомельщиной беспилотниках
  11. Ровно три года Россия пытается захватить Украину. Вспоминаем семь важнейших событий, повлиявших на ход этой войны
  12. В Германии завершились выборы. По данным экзитполов, ультраправые заняли второе место
Читать по-русски


«Ніколі не чулі, каб ён прагнуў ваяваць. Але пасля Майдану змяніў стаўленне да ўкраінцаў», — кажуць знаёмыя беларуса Андрэя Герыловіча, які быў наймітам ЧВК «Вагнер». У канцы лістапада ён трапіў у палон ва Украіне. Землякі расказалі «Нашай Ніве», што магло прывесці хлопца на вайну.

Андрэй Герыловіч. Фота з сацыяльных сетак
Андрэй Герыловіч. Фота з сацыяльных сетак

34-гадовы Андрэй Герыловіч нарадзіўся ў вёсцы Заспа Рэчыцкага раёна. Паселішча з насельніцтвам пад тысячу чалавек выцягнулася ўздоўж шашы з Рэчыцы на Лоеў. Ад аграгарадка да райцэнтра 16 кіламетраў, а да мяжы з Украінай — меней за паўсотню. Са славутых землякоў — паэты Анатоль Сыс з суседняга Гарошкава і Сяржук Сыс з самой Заспы.

Мясцовыя жыхары кажуць, што ў лютым і сакавіку чулі гукі вайны і непакоіліся, каб яна не прыйшла ў іх хаты. Навіну, што іх земляка ўзялі ў палон украінскія вайскоўцы, большасць тых, з кім удалося пагутарыць, не ведалі.

У Заспе жывуць маці і брат Герыловіча. Пра яго палон яны ведаюць.

— Мама ў шоку ад гэтых навінаў, — адрэагаваў адзін з вяскоўцаў.

Андрэй Герыловіч падчас працы ў калгасе. Фота з сацыяльных сетак
Андрэй Герыловіч падчас працы ў калгасе. Фота з сацыяльных сетак

Андрэй скончыў мясцовую школу.

— Памятаю яго цікаўным хлопцам. Чытаў, працавіты, гаспадарлівы. Гультаём не быў. Да арміі рабіў у калгасе, а потым паехаў у свет. Прыязджаў да маці, — апавёў яшчэ адзін вясковец.

Андрэй Герыловіч да прызыву ў войска рабіў у калгасе «Савецкая Беларусь». Потым, па словах яго аднапалчаніна, служыў связістам у Калодзішчах і застаўся на кантракце. Прабыў на ім недзе да 2013 года.

— Нічога кепскага пра яго сказаць не магу. Ад яго ніколі не чуў, каб ён прагнуў ваяваць. Служыў, як мне падаецца, больш дзеля выгодаў, чым паводле паклікання. Але так рабілі многія, ваяваць жа ніхто ў арміі не думае, — адзначыў саслужывец Герыловіча.

З апублікаваных Беларускім расследавальніцкім цэнтрам звестак вядома, што служыў Герыловіч прапаршчыкам у вайсковай часці 68 473 — 86-й брыгадзе сувязі. Па дэмабілізацыі рабіў альпіністам-мантажнікам у прыватнай фірме. Жыў у Мінску. У 2015 годзе ажаніўся.

Андрэй Герыловіч. Фота з сацыяльных сетак
Андрэй Герыловіч. Фота з сацыяльных сетак

Па словах знаёмага Герыловіча, падзеі ва Украіне, Майдан, паўплывалі на хлопца. Паводле яго, Герыловіч трымаўся прарасійскай пазыцыі і таго не хаваў, размяшчаючы на сваёй старонцы ў сацыяльных сетках адпаведныя каментары.

— У яго цешчы, здаецца, жывуць родзічы на Данбасе, і зразумела, калі там пачалася вайна, то ўкраінцы для іх сталі ворагамі. Думаю, што ўплыў цешчы яшчэ больш адбіўся на Андрэю, — мяркуе суразмоўца.

Высветліць, якім чынам трапіў Герыловіч у шэрагі наёмнікаў «Вагнера», не ўдалося.

Знаёмы мяркуе, што Андрэй «маральна быў гатовы паехаць на вайну», але што канчаткова паўплывала на прыняцце ім такога рашэння, не ведае. Дапускае, што гэта маглі быць грошы. Кантракт з вагнераўцамі ён, наколькі ведаюць аднавяскоўцы, падпісаў на паўгода.

Герыловіч трапіў у палон 20 лістапада. Вагнеравец меў пазыўны «Заспа» — па назве роднай вёскі. Паводле Нацгвардыі Украіны, ён непасрэдна ўдзельнічаў у баях, у прыватнасці, карэктуючы артылерыю расійскіх наймітаў.

На апублікаваным Нацгвардыяй відэа Герыловіч кажа, што служыў у штурмавым атрадзе. Ён крытыкуе сваіх камандзіраў і абвінавачвае ў нявыплаце грошай. Герыловіч таксама кажа ў відэа, што заканчэнне тэрміну дзеяння кантракта не азначае, што кантрактніка адпусцяць.