Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. «Его продукция была обнаружена на поле боя». Под санкции ЕС попало госпредприятие, которое недавно посещал Лукашенко
  2. В Германии завершились выборы. По данным экзитполов, ультраправые заняли второе место
  3. «Редкоземельные металлы, нефть и все, что сможем получить»: Трамп заявил, что еще хочет взамен «вложенных в Украину денег»
  4. «Они никуда не денутся, понимаете?» Третья годовщина «полномасштабки» — взгляд на «мир» с Россией и политику Трампа командира на фронте
  5. «Нам без разницы, чьи это аппараты». Беларусский полковник объяснил, почему военные молчат о сбитых над Гомельщиной беспилотниках
  6. Зеленский заявил о готовности уйти с поста президента
  7. Время дешевого доллара еще не прошло? Сколько будет падать курс: прогноз по валютам
  8. Ровно три года Россия пытается захватить Украину. Вспоминаем семь важнейших событий, повлиявших на ход этой войны
  9. Нацбанк принял решение, которое не порадует тех, кто собирается взять кредит на покупку недвижимости
  10. Власти ударят по частникам, введут новшества по мобильной связи и онлайн-торговле и требуют отчитаться по налогам. Изменения марта
  11. Не только война в Украине. В России заявили о двух «параллельных» переговорах с США — что обсуждают на вторых
  12. Беларусы жаловались, что не могут сдать старые доллары. В соседней стране признали, что банкам они не нужны
Читать по-русски


/

Падрыхтоўка да чарговых прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі пачалася яшчэ ў 2021 годзе, а рашэнне пра ўдзел у іх Аляксандр Лукашэнка прыняў адразу пасля правядзення рэферэндуму ў лютым 2022-га. Пра гэта «Люстэрку» расказаў былы супрацоўнік яго Адміністрацыі. Наш суразмоўца адзначае, што ніколі яшчэ прэзідэнцкая электаральная кампанія ў Беларусі не пачыналася так рана. Пра тое, як праходзілі папярэднія выбарчыя кампаніі, якую ролю гралі ў іх падрыхтоўцы дзве жанчыны — Наталля Пяткевіч і Наталля Качанава — і чаго чакаць ад выбараў 2025 года, мы пагаварылі з экс-чыноўнікам.

Предвыборная агитация в Минске в 2020 году. Фото: TUT.BY
Перадвыбарчая агітацыя ў Мінску ў 2020 годзе. Фота: TUT.BY

Імя суразмоўцы зменена з меркаванняў бяспекі.

«У 2020 годзе абмеркаванне пачалося са студзеня»

У Адміністрацыі Лукашэнкі Дзмітрый прапрацаваў некалькі гадоў і перажыў не адну прэзідэнцкую выбарчую кампанію. Паводле яго, падрыхтоўка да цяперашняй пачалася задоўга да абвяшчэння Палатай прадстаўнікоў даты выбараў. А першыя прыкметы актывізацыі сталі прыкметныя яшчэ ў 2021 годзе.

— Тады на ўсю моц ішла праца канстытуцыйнай камісіі, якая рыхтавала папраўкі ў асноўны закон. Найбліжэйшыя прыхільнікі Лукашэнкі, якія засядалі ў ёй, так і не прыдумалі, як пазбавіць яго ад выбараў, — сцвярджае Дзмітрый. — Бяз'ядзерны і нейтральны статус Беларусі з Канстытуцыі прыбралі, а зрабіць нешта з вечным прэзідэнцтвам не атрымалася. Паводле аднаго з набліжаных да цела калегаў, пасля ён нават з крыўдай сказаў, маўляў, «вы мяне зноў туды гоніце».

Пасля правядзення канстытуцыйнага рэферэндуму ў лютым 2022 года размовы пра прэзідэнцкія выбары пачалі гучаць яшчэ мацней. Тады стала ясна, што Лукашэнка будзе вылучацца на сёмы тэрмін. Свайго роду рэпетыцыяй прэзідэнцкіх выбараў суразмоўца называе кампанію па адзіным дні галасавання 25 лютага 2024 года і кажа, што ніколі падрыхтоўка не пачыналася так рана.

— У 2020 годзе абмеркаванне пачалося прыкладна са студзеня, пад соусам таго, што ў нас год выбараў, хоць дата яшчэ была не вядомая (яе агучылі ў траўні. — Заўв. рэд.), — успамінае былы супрацоўнік Адміністрацыі. — З сакавіка ці красавіка выбары сталі ўжо пастаяннай тэмай. Абмяркоўвалі, хто можа вылучацца, а таксама праймерыз апазіцыі, хоць усё гэта выглядала несур’ёзным.

Лібералізм 2010-га і максімальны кантроль у 2006-м

Сотрудник беларусской милиции гонится за мужчиной по улице, во время разгона митинга против фальсификаций на президентских выборах, Минск, 19 декабря 2010 года. Фото: Reuters
Супрацоўнік беларускай міліцыі гоніцца за мужчынам па вуліцы падчас разгону мітынгу супраць фальсіфікацый на прэзідэнцкіх выбарах, Мінск, 19 снежня 2010 года. Фота: Reuters

Дзмітрый успамінае электаральную кампанію 2015 года. Тады выбары прайшлі 11 кастрычніка, рыхтавацца да іх пачалі за некалькі месяцаў.

— Не хацелі паўтарыць памылку 2010 года, калі разгонам мітынгу ля Дома ўрада стварылі не найлепшую карцінку, пасля чаго былі працяглыя палітычныя наступствы, — успамінае Дзмітрый.

Паводле яго, выбары 2010 года ў Адміністрацыі Лукашэнкі прызналі правальнымі. А адказваць за ўсё давялося Наталлі Пяткевіч. Менавіта яна прапанавала ідэю з допускам да кампаніі дзевяці альтэрнатыўных кандыдатаў. Хоць, як упэўнены Дзмітрый, наўрад ці нехта з іх, акрамя Някляева і Саннікава, змог сабраць патрэбную колькасць подпісаў.

— Каб прадэманстраваць лібералізм, Пяткевіч прапусціла ўсіх. Кожны з кандыдатаў атрымаў свае законныя паўгадзіны ў жывым эфіры на дзяржаўным тэлебачанні. У выніку, калі падсумаваць, у жывым эфіры БТ блізу дзевяці гадзін лаялі Лукашэнку. А скончылася ўсё «Плошчай». Пяткевіч прызналі тады адказнай за правал, знялі з пасады намесніцы кіраўніка Адміністрацыі і прызначылі дарадцай Лукашэнкі. Але некаторыя відавочцы расказвалі, што той яе паказальна ігнараваў, нібыта не заўважаў. Пяткевіч вельмі старалася дабіцца ягонай увагі, але Лукашэнка паводзіў сябе так, быццам яе няма.

Аднак да правалу 2010-га ў прафесійнай біяграфіі Пяткевіч была цалкам паспяховая, па мерках беларускіх уладаў, кампанія 2006 года, нагадвае Дзмітрый.

— Гэта была першая кампанія, якую праводзілі, закатаўшы ўсё ў асфальт. Калі ўспомніць выбары 2001 года, то тады ў парку Чалюскінцаў гурт N.R.M. канцэрты даваў і ніякіх праблем не было. А ў 2006-м кантроль быў максімальным, нічога нельга было рабіць. З 900 зваротаў пра пікеты ўхвалілі, па-мойму, толькі сем. Калі кампанія праводзіцца ў такіх умовах, то Пяткевіч з задачай спраўляецца.

Менавіта для правядзення цяперашняй прэзідэнцкай кампаніі Наталлю Пяткевіч і вярнулі ў чэрвені 2024 года ў Адміністрацыю Лукашэнкі, упэўнены Дзмітрый.

Тэорыя пра «цёплую ванну»

Пасля выбараў 2020 года і пратэстаў, якія рушылі за імі, улады таксама шукалі, каго з чыноўнікаў прызначыць адказным за тое, што здарылася, працягвае Дзмітрый. Паводле яго словаў, сілавікі задумалі сваю гульню і паспрабавалі ўсё зваліць на Наталлю Качанаву.

— Пасля жніўня 2020-га спецслужбы запусцілі тэорыю пра «цёплую ванну», сэнс якой быў у тым, што Качанава перабольшвала для Лукашэнкі рэчаіснасць, не паведамляла, як усё выглядае напраўду. Але, як я разумею, тэндэнцыя няправільнага інфармавання ішла акурат ад спецслужбаў, — лічыць Дзмітрый. — Гэта яны падкідвалі пад настрой Лукашэнку ўсякія байкі, спасылаючыся на свае неназваныя крыніцы. Успомніце тое ж апытанне дзяржаўных сацыёлагаў, у якім нібыта ўдзельнічала больш за 20 тысяч чалавек, 76% з якіх заявілі пра падтрымку Лукашэнкі.

Оригинальные плакаты беларусов, во время акций протеста в 2020 году. Фото: TUT.BY
Арыгінальныя плакаты беларусаў падчас акцый пратэсту ў 2020 годзе. Фота: TUT.BY

У выніку, нагадвае суразмоўца, кіраўніцтва практычна ўсяго сілавога блока Лукашэнка памяняў, а Наталля Качанава змагла выстаяць.

 — Паўплывала яе блізкасць да цела. Гэта пытанне асабістых стасункаў з Лукашэнкам і таго, як ён да яе ставіцца, кім яе бачыць. Магу дапусціць, што ён бачыць Качанаву вельмі адданым, карысным чалавекам. На той момант бачыў. Мне здаецца, цяпер яе пазіцыі ўсё ж саслаблі, вось у тым ліку праз Наталлю Пяткевіч, якая вярнулася ў беларускую вялікую палітыку.

Як і чым прэзідэнцкія выбары скончацца гэтым разам? Дзмітрый кажа, што ён бачыць некалькі варыянтаў развіцця падзей:

— Першы: усё пройдзе пад кантролем і штыкамі сілавікоў, ніхто не тузанецца, вынік будзе прадказальны — Лукашэнку намалююць 90 з хвосцікам працэнтаў. Другі: ёсць надзея, што можа вылецець нейкі «чорны лебедзь», то-бок адбудзецца нешта нечаканае, незразумелае. Ну і трэці звязаны з тым, што пасля выбараў пачнецца нейкая нармалізацыя.

Зрэшты, такія надзеі праходзяць чырвонай ніткай праз кожную выбарчую кампанію, і кожны раз іх шчасна тарпедуе Лукашэнка, заўважае суразмоўца.

Чытайце таксама