Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Вельмі шчыры расказ пра тое, як калонія змяняе цябе — магчыма, назаўсёды. Калонка экс-палітзняволенай Аланы Гебремарыям
  2. Госсекретарь США назвал условие встречи Трампа с Путиным
  3. Вы наверняка слышали о дефиците кадров в стране. Вот наглядный пример, как эта проблема уже негативно влияет на работу одной из отраслей
  4. По всей стране действует «секретная» сеть «банкоматов», о которых вы могли не знать. Рассказываем подробности
  5. Как связано то, что мы едим, и появление гастрита? Врачи объясняют, какие продукты наиболее опасны и как не довести все до осложнения
  6. Этим летом введут еще одно пенсионное изменение. В Минтруда рассказали, для чего придумали новшество
  7. Лукашенко подписал указ, разрешающий чиновникам «активно вовлекать граждан и организации в наведение порядка в стране»
  8. Штурмовые группы северокорейских военных вернулись на поле боя в Курскую область. Теперь они применяют новую тактику — что известно
  9. Банки вводят изменения по переводам
  10. Кажется, США хотят бросить союзников по НАТО без защиты. Но у них перед Европой и юридический, и моральный долг — рассказываем
  11. «Мои родители беларусы. Да и я сам беларус». Поговорили с гражданином США, которого дипломаты вытаскивали из СИЗО
  12. «Где-то, наверное, нам на пользу, где-то вряд ли». Лукашенко опасается, что восстановление связей США и РФ может навредить Беларуси
Читать по-русски


/

Аляксандр Лукашэнка выступіў на II Мінскай міжнароднай канферэнцыі па еўразійскай бяспецы 31 кастрычніка. У сваёй прамове ён раскрытыкаваў Еўрасаюз, ЗША і ў цэлым «разгул дэмакратыі», затое заступіўся за генеральнага сакратара ААН Гутэрыша, які наведаў саміт БРІКС, і паскардзіўся, што яго самога палохаюць Міжнародным крымінальным судом.

Александр Лукашенко выступает на II Минской международной конференции по евразийской безопасности 31 октября 2024 года. Скриншот трансляции
Аляксандр Лукашэнка выступае на II Мінскай міжнароднай канферэнцыі па еўразійскай бяспецы 31 кастрычніка 2024 года. Скрыншот трансляцыі

Лукашэнка сцвярджае, што на Захадзе гінуць мігранты, якіх там нібыта збіваюць, і гэта стала «страшнай штодзённай рэальнасцю». Але ў СМІ абвінавачваюць менавіта Беларусь у стварэнні міграцыйнага крызісу, паскардзіўся палітык.

«Еўропа не здольная ў сябе навесці парадак, але добра ведае, як адцягнуць ад унутраных праблем — прызначыць знешняга ворага», — заявіў Лукашэнка.

Міграцыйны крызіс пачаўся на фоне пагаршэння адносін паміж Беларуссю і Літвой, Латвіяй і Польшчай вясной 2021 года. Аляксандр Лукашэнка заявіў, што Беларусь больш не будзе стрымліваць мігрантаў у краіны Еўрасаюза, бо праз санкцыі «ў нас на гэта няма ні грошай, ні сілы». Заходнія суседзі абвінавачваюць беларускія ўлады ў арганізацыі нелегальных міграцыйных плыняў праз мяжу.

Што да ЗША, то яны, паводле версіі Лукашэнкі, не здольныя быць «адной глабальнай апорай і гарантам бяспекі ў самым шырокім сэнсе гэтага паняцця». І наогул, лічыць Лукашэнка, «разгул дэмакратыі прывёў да расколу грамадзянскай супольнасці ў такой вялікай колькасці дзяржаваў, якая палохае».

«Што агульнага з дэмакратыяй мае абвяшчэнне персонай нон грата генеральнага сакратара ААН за ягоную прынцыповую пазіцыю, якую ён нарэшце адкрыта выказаў? Ці як расцаніць несціхальныя нападкі на Антоніу Гутэрыша за тое, што ён наведаў саміт БРІКС — аб’яднання краін, якія даюць амаль 40% сусветнага ВУП?» — спытаў палітык.

Паводле яго, у апошнія гады ў многіх краінах назіраецца нестабільная сітуацыя, не выключэнне і Злучаныя Штаты.

«Я баюся, што мы можам стаць сведкамі ўнутранай грамадзянскай вайны ў ЗША. Усё да гэтага і ідзе. І яны, вар’яты, робяць гэта ўласнымі рукамі і яшчэ прэтэндуюць наводзіць парадак у нашым свеце», — заявіў Лукашэнка.

Паскардзіўся ён і на «дэградацыю сусветнай бяспекі ў эканамічнай сферы»:

«Незаконнымі санкцыямі абкладзена паўсвету. Нелегітымнымі абмежаваннямі паралізаваныя цэлыя галіны эканомікі. Права прыватнай уласнасці знішчанае. Арыштоўваюцца дзяржаўныя актывы і проста нахабна раскрадаюцца суверэнныя фінансавыя рэсурсы», — выказаўся палітык.

Таксама ён выказаў занепакоенасць праз імавернае разбіральніцтва ў Міжнародным крымінальным судзе, дзе збіраюцца вывучыць пададзеныя Літвой матэрыялы для прыцягнення яго да адказнасці (а летась выдалі ордар на арышт прэзідэнта РФ Уладзіміра Пуціна).

«Новы дэмакратычны трэнд. Палохаць Міжнародным крымінальным судом кіраўнікоў суверэнных дзяржаваў», — сказаў ён.

Чытайце таксама