Урад Беларусі падоўжыў забарону на ўвоз у краіну некаторых тавараў праз пункты пропуску на мяжы з Літвой.
Забарона датычыць тавараў, якія ўвозяцца з Літвы ў Беларусь для продажу.
«Змены ўнесеныя ў пастанову Саўміна ад 14 сакавіка 2024 г. № 182, якой уведзеная забарона на перамяшчэнне праз пункты пропуску на беларуска-літоўскай мяжы шэрагу тавараў, што ўвозяцца для рэалізацыі на тэрыторыі Беларусі, незалежна ад краіны іх паходжання», — гаворыцца ў паведамленні ўрада.
Забарону падоўжылі да 1 красавіка 2025 года.
Ва ўрадзе назвалі гэта «вымушанай мерай беларускага боку для забяспечання абароны нацыянальных інтарэсаў і рэагавання на недружалюбныя дзеянні Літоўскай Рэспублікі».
Дадамо, што ў спісе тавараў, якія забаранілі ўвозіць з Літвы для продажу ў Беларусі, аказаліся піва, віны, мінеральная вада, сідр, воцат, шыны і покрыўкі, адзенне і іншыя вырабы сэканд-хэнд, а таксама карыстаныя запчасткі.