Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. «Нам без разницы, чьи это аппараты». Беларусский полковник объяснил, почему военные молчат о сбитых над Гомельщиной беспилотниках
  2. Время дешевого доллара еще не прошло? Сколько будет падать курс: прогноз по валютам
  3. Зеленский заявил о готовности уйти с поста президента
  4. «Не думаю, что кто-то понесется кого-то спасать». Как сами американцы относятся к позиции Трампа по Украине — спросили беларусов в США
  5. Ровно три года Россия пытается захватить Украину. Вспоминаем семь важнейших событий, повлиявших на ход этой войны
  6. «Редкоземельные металлы, нефть и все, что сможем получить»: Трамп заявил, что еще хочет взамен «вложенных в Украину денег»
  7. ISW о предложении представителя Трампа взять за основу в переговорах стамбульские протоколы: Это фактически полная капитуляция Украины
  8. «Они никуда не денутся, понимаете?» Третья годовщина «полномасштабки» — взгляд на «мир» с Россией и политику Трампа командира на фронте
  9. Беларусы жаловались, что не могут сдать старые доллары. В соседней стране признали, что банкам они не нужны
  10. В Германии завершились выборы. По данным экзитполов, ультраправые заняли второе место
  11. Генассамблея ООН приняла резолюцию к годовщине полномасштабного вторжения РФ в Украину. Беларусь и США проголосовали против
  12. «Его продукция была обнаружена на поле боя». Под санкции ЕС попало госпредприятие, которое недавно посещал Лукашенко
  13. Нацбанк принял решение, которое не порадует тех, кто собирается взять кредит на покупку недвижимости
  14. Власти ударят по частникам, введут новшества по мобильной связи и онлайн-торговле и требуют отчитаться по налогам. Изменения марта
Читать по-русски


38 краін — удзельніц Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе (АБСЕ) зноў запусцілі ў дачыненні да Беларусі Венскі механізм, паведаміў «Позірку» галоўны дарадца дэмакратычнай лідаркі Святланы Ціханоўскай Франак Вячорка.

Фото: osce.org
Ілюстрацыйны здымак. Фота: osce.org

У рамках механізму, кажа Вячорка, краіны АБСЕ «патрабуюць ад рэжыму даць адказы на пытанні, калі будуць вызваленыя палітычныя зняволеныя і спыняцца рэпрэсіі, калі будуць забяспечаныя правы зняволеных, а міжнародныя арганізацыі атрымаюць да іх доступ».

Перазапуск механізму ініцыявалі 30 дзяржаваў АБСЕ.

«Мы ўдзячныя за салідарнасць, вітаем запуск механізму, заклікаем міжнародныя арганізацыі прыкласці ўсе намаганні для вызвалення палітычных зняволеных у Беларусі. Гэты крок — важны і своечасовы адказ на працяглыя парушэнні правоў чалавека і рэпрэсіі супраць беларусаў», — заявіла Ціханоўская, каментуючы перазапуск механізму.

Венскі механізм — метад працы АБСЕ, скіраваны на захаванне правоў чалавека ў краінах — удзельніцах арганізацыі. Прадугледжвае абмен інфармацыяй, у тым ліку на запыт чальцоў АБСЕ, абмеркаванне сітуацыі з правамі чалавека паміж краінамі, якія праводзяцца з ініцыятывы любой з іх, а таксама дэбаты на гэтую тэму на мерапрыемствах арганізацыі.

Механізм быў уведзены ў 1989 годзе ў выніку адпаведнага пагаднення, падпісанага ў Вене. Актыўна выкарыстоўваўся да 1992 года ў краінах былога СССР і Усходняй Еўропы.

У 1992 годзе быў уведзены аналагічны Маскоўскі механізм АБСЕ, які лічыцца эфектыўнейшым.

Папярэднім разам Венскі механізм быў запушчаны ў дачыненні да Беларусі 4 лістапада 2021 года. Дакумент падпісалі 35 краін.

Заяўлялася, што рашэнне прынятае ў сувязі «з няздольнасцю Мінска даць здавальняльны адказ на рэкамендацыі, выкладзеныя ў дакладзе Маскоўскага механізму АБСЕ ў 2020 годзе, а таксама на фоне росту занепакоенасці сур’ёзнымі парушэннямі правоў чалавека ў краіне за апошні год».

23 лютага 2023 года Ціханоўская, выступаючы ў Вене на брыфінгу для амбасадараў АБСЕ, заклікала арганізацыю перазапусціць Маскоўскі механізм для фіксацыі і расследавання парушэнняў правоў чалавека ў Беларусі. На мерапрыемстве прысутнічалі амбасадары 38 дзяржаваў.

Паводле Ціханоўскай, гэта важны інструмент: «Калі Маскоўскі механізм прызнае тэрор Лукашэнкі злачынствамі супраць чалавецтва, мы зможам прасіць Міжнародны крымінальны суд адкрыць папярэдняе расследаванне».

23 сакавіка АБСЕ паўторна запусціла ў дачыненні да Беларусі Маскоўскі механізм. Адпаведную заяву падпісалі 38 краін.

«Мы заклікаем улады Беларусі ў поўнай меры супрацоўнічаць з місіяй экспертаў і сроыяць яе працы», — заявіў у сувязі з гэтым прадстаўнік Дзярждэпу ЗША Ведант Патэль.

У дачыненні да Беларусі Маскоўскі механізм запушчаны трэці раз, раней гэта адбывалася ў 2010 і 2020 гадах.

З’яўляючыся членам АБСЕ, Беларусь не выконвае рэкамендацый арганізацыі. Перазапуск Маскоўскага механізму беларускі МЗС 11 траўня мінулага года назваў «хутчэй піярам, чым дыпламатычным інструментам». «Проста рэкламны ход, які выкарыстоўваецца для сцверджання самазадаволенасці яго ініцыятараў», — заявіла ведамства.