«МТБанк» уводзіць дадатковую плату за абслугоўванне рахункаў у еўра для бізнесу і ІП. Пра гэта паведамляецца на сайце банка.
«МТБанк» анансаваў увядзенне з 25 траўня тарыфу за абслугоўванне рахункаў у еўра. Плаціць трэба будзе таксама тым уладальнікам еўравых картак (юрыдычным асобам і ІП), якія абслугоўваюцца ў рамках тарыфнага плана паслуг разлікова-касавага абслугоўвання.
У кантакт-цэнтры патлумачылі, што змяненні закрануць толькі юрасобы і ІП, то-бок на фізічных асоб яны не паўплываюць. «Але таксама з 1 красавіка было ўнясенне зменаў у тарыфы для нерэзідэнтаў за абслугоўванне рахункаў у еўра і далярах. Калі сума на балансе складае на канец месяца больш чым 4,99 еўра або даляра, то выстаўляецца камісія 10 рублёў», — удакладнілі ў банку.
Нагадаем, напярэдадні «БНБ-Банк» таксама анансаваў змяненні ў камісіі для валютных рахункаў.
Чытайце таксама