Вялікабрытанія ўвяла новыя санкцыі ў дачыненні да Беларусі за падтрымку Расіі. У абноўлены спіс трапілі два беларускія прадпрыемствы. Пра гэта паведамляе МЗС краіны.
Пад санкцыі трапілі «Завод дакладнай электрамеханікі» і ААТ «Планар».
Акрамя таго, санкцыйны пералік папоўніўся яшчэ 50 пазіцыямі ў дачыненні да расійскіх прадпрыемстваў і фізічных асоб. Пад абмежаванні з прычыны сувязяў з Расіяй таксама трапілі тры кампаніі з Кітая і па адной з Турцыі і ААЭ.