Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Беларусы жаловались, что не могут сдать старые доллары. В соседней стране признали, что банкам они не нужны
  2. «Редкоземельные металлы, нефть и все, что сможем получить»: Трамп заявил, что еще хочет взамен «вложенных в Украину денег»
  3. «Они никуда не денутся, понимаете?» Третья годовщина «полномасштабки» — взгляд на «мир» с Россией и политику Трампа командира на фронте
  4. Власти ударят по частникам, введут новшества по мобильной связи и онлайн-торговле и требуют отчитаться по налогам. Изменения марта
  5. Зеленский заявил о готовности уйти с поста президента
  6. «Его продукция была обнаружена на поле боя». Под санкции ЕС попало госпредприятие, которое недавно посещал Лукашенко
  7. ISW о предложении представителя Трампа взять за основу в переговорах стамбульские протоколы: Это фактически полная капитуляция Украины
  8. Ровно три года Россия пытается захватить Украину. Вспоминаем семь важнейших событий, повлиявших на ход этой войны
  9. Время дешевого доллара еще не прошло? Сколько будет падать курс: прогноз по валютам
  10. В Германии завершились выборы. По данным экзитполов, ультраправые заняли второе место
  11. Нацбанк принял решение, которое не порадует тех, кто собирается взять кредит на покупку недвижимости
  12. «Нам без разницы, чьи это аппараты». Беларусский полковник объяснил, почему военные молчат о сбитых над Гомельщиной беспилотниках
Читать по-русски


З 1 сакавіка сілавікі атрымаюць кругласутачны супердоступ да плацяжоў беларусаў. У Нацбанку растлумачылі, навошта гэта збіраюцца зрабіць і як яно будзе працаваць на практыцы.

Снимок носит иллюстративный характер. Фото: TUT.BY
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: TUT.BY

Пра які супердоступ ідзе гаворка

Аляксандр Лукашэнка 29 жніўня 2023 года падпісаў указ пра меры супрацьдзеяння несанкцыянаваным аплатным аперацыям. Дзякуючы гэтаму дакументу з 1 сакавіка гэтага года сілавікі — органы пракуратуры, дзяржбяспекі, унутраных справаў, Следчы камітэт і Аператыўна-аналітычны цэнтр — атрымаюць супердоступ да інфармацыі пра плацяжы беларусаў. Чыноўнікі аргументуюць новаўвядзенне барацьбой з ашуканцамі.

Так, паводле рашэння Генпракуратуры, КДК, СК і МУС змогуць прыпыняць на тэрмін да 10 сутак расходныя аперацыі па банкаўскім рахунку, укладзе, электронным кашальку, калі ў праваахоўнікаў будуць звесткі або толькі падазрэнні «пра здзяйсненне супрацьпраўных дзеянняў». Прасцей кажучы, нават калі сілавікам падасца, што па рахунку маглі быць здзейсненыя «супрацьпраўныя дзеянні», яны змогуць яго заблакаваць на тэрмін да 10 дзён.

Дарэчы, ва ўказе Аляксандра Лукашэнкі гаворыцца, што такая перадача інфармацыі сілавікам — гэта не парушэнне банкаўскай таямніцы.

Што кажуць у Нацбанку пра новаўвядзенне

Як растлумачыў намеснік старшыні праўлення Нацбанка Дзмітрый Калечыц на пашыраным паседжанні рэгулятара, гэтае новаўвядзенне ўкараняюць з 1 сакавіка для «супрацьдзеяння несанкцыянаваным аплатным аперацыям». Паводле яго, да гэтай даты банкі абавязаныя ўкараніць спецыяльныя сістэмы праверкі, якія будуць знаходзіць падазроныя грашовыя перавлды. Гэтыя звесткі будуць перадаваць у спецыяльную базу, да якой будзе кругласутачны доступ у сілавікоў.

«Інфармацыя пра інцыдэнты і парушэнні бяспекі ў сферы абароны інфармацыі будзе перадавацца з дапамогай аўтаматызаванай сістэмы апрацоўкі інцыдэнтаў (АСАІ) у рэжыме 24/7, — удакладняе рэгулятар. — У рамках гэтай аўтаматызаванай сістэмы Нацбанк арганізуе інфармацыйнае ўзаемадзеянне паміж пастаўшчыкамі аплатных паслуг і праваахоўнымі органамі па абмене інфармацыяй пра несанкцыянаваныя аплатныя аперацыі».

Рэгулятар лічыць, што АСАІ дазволіць фінансавым арганізацыям і праваахоўным органам эфектыўней процідзейнічаць кібермахлярству.

Нагадаем, у снежні 2023 года Нацбанк удакладніў крытэры, на аснове якіх банкі з 1 сакавіка могуць адмовіць у адпраўцы сродкаў. Новаўвядзенне датычыць у тым ліку электронных грошай. Сярод іншага рэгулятар прапісаў некалькі крытэраў, на аснове якіх банкі змогуць адмаўляць у правядзенні пераводаў. Да прыкладу, калі кліент будзе ажыццяўляць нетыповы для сябе перавод. Дапусцім, звычайна ён адпраўляў грошы ў пэўны дзень тыдня або карыстаўся для гэтага адной і той жа прыладай, а цяпер абраў іншы дзень або дэвайс, гэта і можа стаць падставай для адмовы.

У Нацбанку таксама паведамілі, што ў першай палове 2024 года ў некалькіх банках мусяць быць створаныя цэнтры кібербяспекі альбо набытая паслуга ў такога цэнтра. Пры гэтым фінустановы, якія павінныя гэта зрабіць, не ўдакладняюцца. «Астатнім банкам неабходна гэта зрабіць да 1 траўня 2025 года. Набываць паслугу банкі могуць у цэнтры кібербяспекі, які створаны ў Беларускім міжбанкаўскім разліковым цэнтры», — удакладняе Нацбанк.

Чытайце таксама