Часоваму паверанаму ў справах Беларусі ў Літве 23 студзеня была ўручаная нота пратэсту праз парушэнне мяжы беларускімі памежнікамі, паведамляе МЗС Літвы.
У ведамстве адзначылі, што ў ноце выказаны рашучы пратэст супраць неаднаразовых парушэнняў дзяржаўнай мяжы Літвы. МЗС Літоўскай Рэспублікі запатрабавала ад Беларусі як мага хутчэй даць тлумачэнне гэтаму інцыдэнту і прыняць усе неабходныя меры для непаўтарэння такіх інцыдэнтаў у будучыні.
Нагадаем, раней Служба аховы дзяржмяжы Літвы паведаміла, што ў Ігналінскім раёне патруль з трох беларускіх памежнікаў зайшоў на тэрыторыю Літвы на 2,5 метра.
Гэта ўсё фіксавалася літоўскім бокам, на месца былі высланыя літоўскія памежнікі, але іх умяшанне не спатрэбілася: беларускі патруль, абышоўшы масткі, вярнуўся на тэрыторыю Беларусі.