На таргах Беларускай валютна-фондавай біржы 3 кастрычніка даляр падаражэў да 3,3326 рубля. Гэта гістарычны антырэкорд — такой дарагой амерыканская валюта ў нашай краіне яшчэ не была.
Папярэдні рэкорд курсу даляра быў пастаўлены ў сакавіку 2022 года — 3,3195 рубля.
На навіны з Беларускай валютна-фондавай біржы аператыўна рэагуюць абменнікі. Найвышэйшы курс продажу банкамі даляра — 3,355 рубля («Беларусбанк», «Сбер Банк»), а найніжэйшы — 3,325 рубля («Статусбанк»).
Удакладнім, што ў розных абменніках аднаго банка курсы валют могуць адрознівацца.
Самы высокі курс продажу банкамі еўра — 3,52 рубля («Банк БелВЭБ»), а самы нізкі — у «Статусбанк» (3,489 рубля).
Еўра выгадней за ўсё здаваць у «Альфа-Банк», «БНБ-Банк», «Статусбанк» — 3,485 рубля.
Нагадаем, у Беларусі захоўваюцца складанасці з наяўнымі еўра ў абароце. Многія банкі цяпер прадаюць толькі тыя банкноты, якія здаюць іншыя кліенты.