З 2010 года беларуская эканоміка страціла амаль паўмільёна работнікаў. Гэта блізка да насельніцтва Гомеля — другога па велічыні горада краіны.
За 12 гадоў беларуская эканоміка страціла 488,7 тысячы занятых, вынікае са звестак, размешчаных у зборніку Белстата. Гэта блізка да агульнай колькасці насельніцтва Гомеля — другога па велічыні горада нашай краіны (на 1 студзеня 2023 года яно складала 501 тысячу чалавек).
За гэтыя гады самая вялікая група работнікаў — сфера паслуг — страціла 8600 занятых. Сельская і лясная гаспадарка — 125,5 тысячы. 195,9 тысячы чалавек страціла прамысловасць і 158,7 тысячы — будаўніцтва.
У 2022 годзе суадносіны колькасці занятых у эканоміцы да працаздольнага насельніцтва, як вынікае са звестак зборніка, склалі 79,3%, у той час як у 2010 годзе яно было амаль 82%. Удзельная вага працоўных рэсурсаў у колькасці насельніцтва таксама знізілася: з 64,1% у 2010-м да 61% у 2022-м.
Гэта значыць, што людзей, якія забяспечваюць унёскі ў сацыяльную сферу і аплату пенсій тым, хто іх атрымлівае, становіцца ўсё менш.
Чытайце таксама