Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. «Его продукция была обнаружена на поле боя». Под санкции ЕС попало госпредприятие, которое недавно посещал Лукашенко
  2. В Германии завершились выборы. По данным экзитполов, ультраправые заняли второе место
  3. «Редкоземельные металлы, нефть и все, что сможем получить»: Трамп заявил, что еще хочет взамен «вложенных в Украину денег»
  4. «Они никуда не денутся, понимаете?» Третья годовщина «полномасштабки» — взгляд на «мир» с Россией и политику Трампа командира на фронте
  5. «Нам без разницы, чьи это аппараты». Беларусский полковник объяснил, почему военные молчат о сбитых над Гомельщиной беспилотниках
  6. Зеленский заявил о готовности уйти с поста президента
  7. Время дешевого доллара еще не прошло? Сколько будет падать курс: прогноз по валютам
  8. Ровно три года Россия пытается захватить Украину. Вспоминаем семь важнейших событий, повлиявших на ход этой войны
  9. Нацбанк принял решение, которое не порадует тех, кто собирается взять кредит на покупку недвижимости
  10. Власти ударят по частникам, введут новшества по мобильной связи и онлайн-торговле и требуют отчитаться по налогам. Изменения марта
  11. Не только война в Украине. В России заявили о двух «параллельных» переговорах с США — что обсуждают на вторых
  12. Беларусы жаловались, что не могут сдать старые доллары. В соседней стране признали, что банкам они не нужны
Читать по-русски


У Беларусі змянілі закон «Аб парадку выезду з Рэспублікі Беларусь і ўезду ў Рэспубліку Беларусь грамадзян Рэспублікі Беларусь». У яго ўнесеныя папраўкі, якія былі апублікаваныя сёння, 16 траўня, на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале. Дакумент атрымаў статус закона. А мы расказваем, каму абмежавалі выезд за мяжу.

Фото: Reuters
Фота: Reuters

Забарона для «палітычных адміністратыўшчыкаў» і з дазволу КДБ

КДБ зможа абмежаваць выезд не толькі тым, хто знаходзіцца на прафілактычным уліку ў органах дзяржаўнай бяспекі, але і тым, чый «выезд супярэчыць інтарэсам нацыянальнай бяспекі Рэспублікі Беларусь». Забарона можа ўводзіцца на тэрмін да паўгода. Якія грамадзяне і на якіх падставах будуць трапляць у гэтую катэгорыю — не паведамляецца.

Выезд таксама забароняць асобам, «у дачыненні да якіх вядзецца адміністрацыйны працэс за ўчыненне адміністрацыйных правапарушэнняў супраць парадку кіравання, — у мэтах забяспечання выканання пастановы суддзі пра накладанне адміністрацыйнага спагнання ў выглядзе штрафу».

Раней даўжнікоў з Беларусі таксама не выпускалі, але гэта датычыла тых, хто ўжо атрымаў штраф і не аплаціў яго. Цяпер жа выезд будзе забаронены і тым, у дачыненні да каго вядзецца адміністрацыйны працэс, а рашэння суд пакуль яшчэ не прыняў.

У «правапарушэнні супраць парадку кіравання» ўваходзяць так добра знаёмыя беларусам «палітычныя» артыкулы КаАП: непадпарадкаванне законнаму распараджэнню або патрабаванню службовай асобы падчас выканання ёю службовых паўнамоцтваў, парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў і гэтак далей.

Забарона для сілавікоў

Найвышэйшыя чыноўнікі змогуць выехаць за мяжу толькі пасля ўзгаднення з Аляксандрам Лукашэнкам. А менавіта:

  • старшыні абласных і Мінскага гарадскога выканаўчых камітэтаў;
  • начальнік Службы бяспекі прэзідэнта Рэспублікі Беларусь;
  • начальнік Аператыўна-аналітычнага цэнтра пры прэзідэнце Рэспублікі Беларусь;
  • старшыня Камітэта дзяржаўнай бяспекі,
  • міністр унутраных справаў;
  • міністр замежных справаў;
  • міністр абароны;
  • міністр па надзвычайных сітуацыях;
  • старшыня Дзяржаўнага памежнага камітэта;
  • старшыня Дзяржаўнага мытнага камітэта;
  • старшыня Следчага камітэта;
  • старшыня Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз;
  • начальнік Дзяржаўнай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету.

Выезд з Беларусі «кіраўнікоў дзяржаўных органаў, а таксама кіраўнікоў дзяржаўных арганізацый і работнікаў, якія ажыццяўляюць забяспечанне дзейнасці і тэхнічнае абслугоўванне дзяржаўных органаў, якім дадзены допуск да дзяржаўных сакрэтаў», будзе вызначацца ўрадам.

У гэтым законе гаворыцца, што выезд за мяжу сілавікоў будзе «вызначацца лакальным прававым актам» адпаведных ведамстваў. Імаверна, у іх будзе замацаваная норма «па ўзгадненні з кіраўніцтвам». Гэта закране вайскоўцаў, супрацоўнікаў, работнікаў і асобаў цывільнага персаналу вайсковых фарміраванняў і ваенізаваных арганізацый Беларусі, а менавіта:

  • Узброеных сіл Рэспублікі Беларусь;
  • органаў памежнай службы;
  • унутраных войскаў Міністэрства ўнутраных справаў;
  • органаў дзяржаўнай бяспекі;
  • транспартных войскаў;
  • Службы бяспекі прэзідэнта Рэспублікі Беларусь;
  • Аператыўна-аналітычнага цэнтра пры прэзідэнце Рэспублікі Беларусь;
  • органаў фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржаўнага кантролю;
  • Следчага камітэта;
  • Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз;
  • органаў унутраных справаў;
  • органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях;
  • Дзяржаўнай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету пры прэзідэнце Рэспублікі Беларусь;
  • Дзяржаўнай фельд’егерскай службы пры Міністэрстве сувязі і інфарматызацыі.

У законе таксама адзначана, што ім могуць адмовіць у выездзе з краіны «ў мэтах забяспечання інтарэсаў нацыянальнай бяспекі да спынення абставінаў, якія перашкаджаюць іх выезду».

Акрамя таго, у выпадку наяўнасці ў гэтай катэгорыі асобаў біяметрычнага пашпарта на час службы яны абавязаныя перадаць яго ў кадравую службу сваёй арганізацыі.

І калі ўводзяцца гэтыя забароны?

Абмежаванні на выезд для чыноўнікаў і сілавікоў набудуць моц праз шэсць месяцаў пасля афіцыйнага апублікавання гэтага закона.

Іншыя палажэнні — пасля афіцыйнага апублікавання гэтага закона.

Нагадаем, законапраект паступіў у парламент летам мінулага года. Дакумент быў прыняты ў першым чытанні Палатай прадстаўнікоў у кастрычніку мінулага года, а ў другім чытанні — у красавіку гэтага года. Пры гэтым у яго ўносілі праўкі: напрыклад, у спіс тых сілавікоў, каму могуць адмовіць у выездзе за мяжу, унеслі егераў.

Законапраект ухвалілі ў Савеце Рэспублікі, а пасля яго падпісаў Аляксандр Лукашэнка.