Міжнародны валютны фонд выпусціў чарговы прагноз па эканоміцы Беларусі на найбліжэйшыя два гады. На 2023 год, на думку аналітыкаў фонду, сітуацыя з ВУП будзе лепшая, чым раней чакалася.
У МВФ прагназуюць, што ВУП Беларусі дадасць у 2023 годзе 0,7%. Раней аналітыкі фонду чакалі, што рост па выніках гэтага года складзе 0,2%.
На 2024 год у МВФ чакаюць, што эканоміка Беларусі вырасце на 1,2%.
Інфляцыя, паводле прагнозу фонду, у 2023 годзе ў нашай краіне складзе 7,5%, а ў 2024-м — 10,1%.
Раней у красавіку чарговы прагноз па сітуацыі ў эканоміцы Беларусі выпусціў таксама Сусветны банк. У фінустанове лічаць, што ВУП нашай краіны сёлета вырасце на 0, 6%. Пры гэтым раней Сусветны банк прагназаваў падзенне эканомікі на 2,3%.